Усяго патроху2020

Што хаваецца за бананавай індустрыяй Коста-Рыкі. У Еўропу трапляюць «чыстыя» бананы, але хто расплачваецца за гэта?

Коста-Рыка з'яўляецца адным з асноўных вытворцаў бананаў, якія пастаўляюцца як у ЗША, так і Еўропу. Аднак за гэтым поспехам хаваюцца сур'ёзныя сацыяльныя і экалагічныя праблемы.

Banana plantation. Costa Rica. Плантацыя бананаў. Коста-Рыка. Плантация бананов. Коста-Рика
Рабочы зразае гронкі бананаў. Коста-Рыка. Фота: Jan Sochor / Latincontent / Getty Images

Як піша Le Monde, Коста-Рыка ўваходзіць у лік найбуйнейшых сусветных вытворцаў бананаў, займаючы 4-е месца пасля Эквадора, Філіпін і Гватэмалы. Асноўнымі спажыўцамі костарыканскіх бананаў з'яўляюцца ЗША і Еўропа (каля 2,4 мільёна тон у год, з якіх 1 мільён тон ідзе ў Еўропу). Пры гэтым мала хто ведае аб тым, як масавая іх вытворчасць адбіваецца на здароўі рабочых і навакольным асяроддзі.

Бананы патрабуюць вялікай колькасці хімічнай апрацоўкі. У Коста-Рыцы яны вырошчваюцца круглы год, што азначае бесперапыннае выкарыстанне пестыцыдаў, якое з апошнія 30 гадоў узрасло з 50—73 кілаграмаў на гектар да амаль 100 кілаграмаў.

Banana plantation. Costa Rica. Плантацыя бананаў. Коста-Рыка. Плантация бананов. Коста-Рика
Рабочы каля бочкі з пестыцыдамі на бананавай плантацыі. Коста-Рыка. Фота: Jan Sochor / Latincontent / Getty Images

Пры гэтым 80% з іх аднесены да катэгорыі «высокатаксічных». Сярод іх і такі папулярны ў вытворцаў бананаў манкацэб, які забаронены ў 29 краінах, але не ў Коста-Рыцы.

Выкарыстанне пестыцыдаў наносіць шкоду як навакольнаму асяроддзю, так і здароўю работнікаў. Адной з самых цяжкіх праблем, з якімі сутыкаюцца людзі, з'яўляецца пагаршэнне зроку. Многія пачынаюць бачыць горш ужо да 30 гадоў, а некаторыя цалкам страчваюць зрок.

Banana plantation. Costa Rica. Плантацыя бананаў. Коста-Рыка. Плантация бананов. Коста-Рика
Рабочы заварочвае гронкі бананаў у мяшок, насычаны пестыцыдамі. Коста-Рыка. Скрын відэа: rainforestalliance / YouTube

Як тлумачаць самі рабочыя журналістам Le Monde, яны заварочваюць гронкі бананаў у пластыкавыя пакеты, насычаныя пестыцыдамі. Вільгаць з лісця сцякае ім на твар, разам з таксічнымі рэчывамі. Падобнае адбываецца і пасля апрацоўкі плантацый авіяцыяй.

У работнікаў, што працуюць на мыцці і ўпакоўцы бананаў, назіраюцца раздражненні і захворванні скуры, праблемы з дыханнем. Прычына — утрыманне ў вадзе фунгіцыдаў, хлору і соляў алюмінію для выдалення плямаў на лупіне.

Banana plantation. Costa Rica. Плантацыя бананаў. Коста-Рыка. Плантация бананов. Коста-Рика
Работнікі займаюцца мыццём бананаў. Коста-Рыка. Скрын відэа: rainforestalliance / YouTube

Аб тым, што некаторыя пестыцыды, такія як хлораталаніл, могуць пашкодзіць зрок, сведчаць і даследаванні, якія правялі супрацоўнікі Універсітэтата Коста-Рыкі. Гэты фунгіцыд быў забаронены ў краіне толькі ў 2023 годзе.

Акрамя таго, даследаванні паказалі, што пестыцыды аказваюць разбуральны ўплыў на цэнтральную нервовую сістэму. У зоне рызыкі каля 40 000 працаўнікоў плантацый, а калі ўлічваць ускосна занятых у галіне, то гэтая лічба ўзрастае ў два з паловай разы.

Таксама пакутуюць дзеці, якія жывуць побач з плантацыямі: у іх выяўлены парушэнні ў развіцці нервовай сістэмы, а ў цяжарных жанчын — праблемы з працай шчытападобнай залозы, якія ўплываюць на развіццё плоду.

Пры гэтым рабочыя дрэнна абаронены аб уздзеяння хімікатаў, а часам самі грэбуюць санітарнымі нормамі. Мужчыны, якія займаюцца апрацоўкай раслін пестыцыдамі, працуюць без належнага адзення, бо праца ў гарачыню ў поўнай экіпіроўцы значна зніжае вытворчасць і, адпаведна, заробак.

Banana plantation. Costa Rica. Плантацыя бананаў. Коста-Рыка. Плантация бананов. Коста-Рика
Рабочы праводзіць апрацоўку плантацыі хімікатамі. Коста-Рыка. Фота: Jan Sochor / Latincontent / Getty Images

Пестыцыды не толькі шкодзяць рабочым, але і навакольнаму асяроддзю. Рэшткі хімікатаў былі знойдзены ў школьных класах, матрацах, кухнях у дамах, размешчаных побач з плантацыямі. У прыродзе пестыцыды выяўлены на шэрсці ляніўцаў, а хлор — нават у роце жывёл.

Banana plantation. Costa Rica. Плантацыя бананаў. Коста-Рыка. Плантация бананов. Коста-Рика
Плантацыя бананаў. Коста-Рыка. Фота: Federico Meneghetti / REDA / Universal Images Group via Getty Images

Як адзначае выданне, хаця міжнародныя арганізацыі кантралююць сертыфікацыю бананаў для еўрапейскага рынку, іх стандарты не вядуць да рэальнага скарачэння пестыцыдаў. Фермеры імкнуцца не выкарыстоўваць забароненыя ў ЕС хімікаты на плантацыях, прадукцыя якіх ідзе на еўрапейскі рынак. Аднак эксперты сцвярджаюць, што многія шкодныя рэчывы проста не выяўляюцца пры кантролі: бананы транспартуюцца на працягу 40 дзён, а за гэты час рэшткі пестыцыдаў раскладаюцца.

У выніку, у той час як спажыўцы ў ЗША і Еўропе купляюць «чыстыя» бананы, жыхары Коста-Рыкі расплачваюцца сваім здароўем і навакольным асяроддзем.

Каментары20

  • dzs
    19.03.2025
    Жвір, дык гэта гнілыя значыць. Алергія напэўна на прадукты распаду
  • тое можна
    19.03.2025
    пра што хочаш напісаць
    Бульбу, алей, жыта...
    Некаторыя на лецішчах траву выпальваюць раундапам, каб не касіць.
  • Барадзед
    19.03.2025
    Будем знать, что бананы - жёсткий бизнес.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Канада сёння абірае новы парламент і прэм’ер-міністра на фоне канфлікту з Трампам1

Самую дарагую кватэру ў Мінску спрабуюць здаць за 10 тысяч даляраў штомесяц9

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ8

Беларускім топ-чыноўнікам у Валгаградзе раздалі каларадскія стужкі. Марзалюк застаўся з яблыневай ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць