Свет11

У Мінабароны Польшчы не выключылі мініравання мяжы з Беларуссю 

Намеснік міністра абароны Польшчы Павэл Бэйда растлумачыў, чаму ягоная краіна вырашыла выйсці з Атаўскай канвенцыі, якая забараняе супрацьпяхотныя міны, і не выключыў, што мяжа з Беларуссю, а таксама з Расіяй, будзе замініраваная, піша «Белсат».

На польска-беларускай мяжы. Фота: Ansgar Haase picture alliance via Getty Images 

18 сакавіка міністры абароны Эстоніі, Латвіі, Літвы і Польшчы выпусцілі сумесную заяву пра выхад гэтых краін з Атаўскай канвенцыі. Яна прадугледжвае адмову ад выкарыстання супрацьпяхотных мінаў, спыненне іх вытворчасці і знішчэнне запасаў.

Літва далучылася да гэтай дамовы ў 2003 годзе, у наступным годзе — Эстонія, у 2005-м — Латвія. Польшча ратыфікавала дамову ў 2021-м.

З тых часоў, як адзначаецца ў заяве міністраў абароны, «сітуацыя з бяспекаю ў нашым рэгіёне істотна пагоршылася»:

«Ваенныя пагрозы ў дачыненні краінаў-членаў НАТА, што мяжуюць з Расіяй і Беларуссю, істотна выраслі. З увагі на такую нестабільную сітуацыю ў сферы бяспекі, звязанай з агрэсіяй Расіі і сталай пагрозай, што яна ўяўляе для еўраатлантычнай супольнасці, надзвычай важна вызначыць усе захады, якія могуць быць ужытыя дзеля ўмацавання нашага патэнцыялу стрымлівання і абароны».

Кіраўнікі Мінабароны чатырох краін вырашылі, што дазвол на выкарыстанне супрацьпяхотных мінаў дасць узброеным сілам «гнуткасць і магчымасць выбару» для ўмацавання абароны.

«Наша пастанова дасылае выразны сігнал: нашыя краіны гатовыя і здольныя выкарыстоўваць любыя сродкі, неабходныя для аховы нашай тэрыторыі і свабоды», — падкрэслілі міністры.

У эфіры польскага радыё RMF FM намеснік кіраўніка Мінабароны Польшчы Павел Бэйда заявіў, што краінам рэгіёну «не пакінулі выбару»:

«Сітуацыя на мяжы сур'ёзная. Я кажу пра польска-беларускую і польска-расійскую мяжу. Беларусь знаходзіцца на павадку ў Расіі: што скажа Пуцін, на тое і пагодзіцца Лукашэнка. Звярніце ўвагу, з якога кірунку была атакаваная Украіна. З боку Беларусі».

Чыноўнік таксама паведаміў, што цяпер Польшча не мае супрацьпяхотных мінаў, але краіна здольная іх выпускаць. Ён не выключыў, што такіх мінаў будзе выраблена некалькі соцень тысяч або нават мільён.

Каментары1

  • Andy
    19.03.2025
    Давно пора было!

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Актывістку Саўчанкаву, якая знікла ў Польшчы, знайшлі жывой1

Былы карупцыянер незаконна атрымаў 30 тысяч рублёў пенсіі. Цяпер вяртае іх назад3

Карпушонак пра «харасмент» з боку Латушкі: У мяне няма такіх відавочных доказаў, якіх ад мяне цяпер усе патрабуюць61

Ніхто пакуль не зразумеў, што сказаў Трамп пра залёт расійскіх дронаў у Польшчу10

Затрыманы ў Польшчы беларускі таксіст-шпіён быў сябрам «Паспалітага рушэння»20

Змянілі парадак дзяржаўнага рэгулявання турыстычнай сферы

«Прыйду ў госці, вып’ю віна ці схаджу з табой у бар». Гродзенка ў сацсетках прапанавала стаць «сяброўкай на гадзіну»7

Што будзе з аўтобуснымі турамі ў Еўропу пасля закрыцця мяжы з Польшчай3

Колькі каштуе дабрацца ў Польшчу за дзень да закрыцця мяжы. Цэны ўражваюць, а махляры не спяць9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя 52 палітвязні6

ГрамадстваАбнаўляецца6

Вызваленыя 52 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць