Грамадства44

Пажылыя мінчане змогуць танцаваць на легендарнай пляцоўцы ў парку Чалюскінцаў бясплатна

Танцавальныя вечары пад адкрытым небам у сталічным парку стартуюць у сярэдзіне мая.

Фота: СБ

Старыя мінчане змогуць танцаваць на пляцоўцы ў парку Чалюскінцаў бясплатна. Такое рашэнне прыняў Мінгарвыканкам.

Здаецца, гаворка ідзе пра мужчын і жанчын пенсійнага ўзросту. Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Стрыжэльскі назваў гэта рашэнне падарункам ад горада старым людзям, пішуць «Мінск-Навіны».

«Танцпляцоўка ў парку імя Чалюскінцаў карыстаецца нязменнай папулярнасцю ў прадстаўнікоў старэйшага пакалення. У год 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне горад робіць мінчанам элегантнага ўзросту своеасаблівы падарунак: з сярэдзіны мая яны змогуць наведваць танцавальныя вечары для адкрытым небам бясплатна. Усе выдаткі бярэ на сябе горад», — адзначыў Стрыжэльскі.

Ён дадаў, што ў сярэдзіне мая ў кожным раёне сталіцы адчыняцца танцавальныя пляцоўкі. Яны будуць працаваць рэгулярна ўвесь цёплы сезон. Танцавальныя вечары запланаваны і ў гарадскіх дамах культуры.

Танцпляцоўка ў Парку Чалюскінцаў, або, як яе называюць у народзе, «Дошкі», звычайна працуе па вечарах у выходныя і святочныя дні. У мінулым годзе білет на праграму «Для тых, хто малады душой» каштаваў 4 рублі 80 капеек. За рубель можна было замовіць мелодыю.

Каментары4

  • Disco
    21.03.2025
    TikTokеры набягуць са сваімі гаджэтамі ...
  • Чырвона-зялёны Застабіл Шосавіч
    21.03.2025
    Ну проста краіна для жыцця! На гэтых вашых Захадах няма не тое што бясплатнай танцпляцоўкі, а нават парка Чалюскінцаў!
  • Все тут есть. Это в вашей деревне под Пшемыслем нету
    21.03.2025
    Чырвона-зялёны Застабіл Шосавіч, И на заводе тоже

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў22

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю7

Сінгапур уводзіць абавязковае лупцаванне розгамі як пакаранне для анлайн-махляроў9

Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску ФОТАФАКТ10

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю10

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў22

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць