Усяго патроху1313

У «Мінск-Свеце» пабачылі дзіўную жывёлу: мінчукі спрачаюцца, хто гэта можа быць

Мінчанка пад нікам Karina_Top_G апублікавала відэа, на якім па «Мінск-Свеце» бегае нязвыклая для горада жывёла: звярок, мяркуючы па ўсім, людзей не баіцца і актыўна скача насустрач з незразумелымі намерамі. У каментарах разгарэліся спрэчкі, што гэта за звер. Але не толькі пра гэта, піша CityDog.

«Бабры ў «Мінск-Свеце». Нападаюць без папярэджання, вось і пераязджай у элітны раён!» — жартам падпісала беларуска відэа, якое набрала ўжо больш за 380 000 праглядаў і сабрала амаль тысячу каментароў.

@karina_top_g Или кто это вообще #минскмир #минск ♬ оригинальный звук - Karina_Top_G

Пад відэа некалькі сотняў каментароў, дзе людзі варожаць, хто ж гэта. Меркаванні падзяліліся.

«Гэта андатры: побач рэчка, калі пачыналася будоўля, іх было там шмат, а зараз па няволі ім даводзіцца выходзіць».

«Гэта пацук. Яны не любяць назойлівасці — могуць і ўкусіць. Скачуць яны вельмі высока, да твару дастануць. Вы там асцярожней. У бабра хвост шырокі і плоскі».

«Гэта маленькая нутрыя! Яны калі палохаюцца, тады і скачуць! Моцна не кусаюць».

«Гэта пясец».

Мяркуючы па форме цела і хваста, хутчэй за ўсё, невядомы звер сапраўды нутрыя.

Але не менш дыскусій у каментарах выклікала нават не жывёла, а «элітарнасць» раёна.

«Я можа не ў тым Мінску жыву, з якога часу «Мінск-Свет» элітны?».

«Элітнасць у Мінску — гэта Дразды і Пераможцаў каля Драздоў. А астатняе — гэта для смертных».

«У Мінску няма элітных раёнаў. Уся эліта даўно за горадам».

«Ды калі ўжо вы запомніце, «Мінск-Свет» — гэта не элітны раён, а эксперыментальны».

«Элітны раён, які развальваецца? Смешна», — пішуць у каментарах. 

Каментары13

  • Абу
    30.03.2025
    Ку*ва выдра!
  • Nemo
    30.03.2025
    Гэта беларускі пясец прыйшоў.
  • Максим Дизайнер
    30.03.2025
    пясец, Тоже хотел написать, что "животное" - это я. Неоднократно поливал на все углы Минск-Мира после их главной пивнухи.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць