Свет22

У Расіі гатовыя легалізаваць Талібан

Генпракуратура Расіі папрасіла прыпыніць забарону афганскага руху «Талібан» у Расіі. Адпаведны пазоў ведамства накіравала ў Вярхоўны суд РФ, паведамляе «Інтэрфакс».

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў са сваім талібанскім калегам Амір Ханам Мутакі ў кастрычніку 2024 года ў Маскве. Фота: Sefa Karacan/Anadolu via Getty Images

Пазоў генпракурора «аб прыпыненні забароны дзейнасці руху «Талібан», уключанага ў адзіны федэральны спіс арганізацый, у тым ліку замежных і міжнародных арганізацый», прызнаных у адпаведнасці з заканадаўствам Расіі тэрарыстычнымі, паступіў і прыняты да разгляду, паведаміў суд.

Судовае паседжанне прызначанае на 17 красавіка. Разгляд пройдзе ў закрытым рэжыме.

Калі суд прыпыніць забарону дзейнасці «Талібана», то пасля ўступлення пастановы ў законную моц рух будзе выключаны са спісу тэрарыстычных арганізацый, адзначае «Інтэрфакс».

У канцы 2024 года Пуцін падпісаў закон, які дае магчымасць прыпыняць статус тэрарыстычных арганізацый у Расіі. У студзені 2025-га МЗС Расіі заявіў, што ідзе працэс «выключэння Талібана» з ліку тэрарыстычных арганізацый.

Нягледзячы на фармальную прысутнасць ісламісцкага руху Талібан, які з 2021 года пасля 20-гадовага перапынку зноў кіруе Афганістанам, у расійскім спісе тэрарыстычных арганізацый, з яго прадстаўнікамі ў расійскіх уладаў існавалі дастаткова цесныя кантакты, у тым ліку на даволі высокім узроўні.

Каментары2

  • ничего удивительного
    31.03.2025
    кремлевские террористы решили легализовать афганских террористов. связь и регулярные встречи они уже давно наладили.
  • глянем з усіх бакоў
    31.03.2025
    ничего удивительного, перад гэтым Байдэн падарыў Талібану Афганістан.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць