Грамадства33

Жыхары ЖК пад Мінскам усім кварталам ратавалі рэдкую яшчарку. Аказалася, гэта была цацачная

Жыхары ЖК «Пірс» разгарнулі цэлую ратавальную аперацыю. Але вынік аказаўся нечаканым.

Фота: Onliner.by

Жыхары ЖК «Пірс» у Мінскім раёне разгарнулі цэлую аперацыю па выратаванні рэдкай яшчаркі, якая замярзала на вуліцы. То, што яшчарка не рухалася, нікога не збянтэжыла: вырашылі, што яна замерзла ад холаду.

Аднак на наступную раніцу яна таксама не пачала рухацца. Праз суткі стала зразумела: цуду не здарыцца — жывёліна зробленая з сілікону, пiша Onliner.

Заўважыла яшчарку каля пад'езда дзіця, расказала пра знаходку маці, а тая выклала фатаграфію ў агульны чат з пытаннем, хто згубіў жывёлу. На паведамленне ніхто не адгукнуўся, а праз некалькі гадзін яшчарка заставалася ўсё на тым жа месцы.

«І тут ужо пачаліся перажыванні, што яна замерзне, дзе гаспадары, можа, хто-небудзь возьме яе на ператрымку. У нас у цэлым людзі ў квартале вельмі клапатлівыя — не раз ужо ратавалі катоў з кацянятамі, прыстройвалі іх», — расказала жыхарка «Пірса» Дар'я.

У чаце адгукнуліся заводчыкі, у якіх ёсць свае яшчаркі. Яны вызначылі, што гэта белая агама — вельмі рэдкі від. Даволі хутка знайшоўся чалавек, які быў гатовы ўзяць яе ў свабодны тэрарыум, але атрымлівалася прыехаць у яго толькі на наступны дзень.

Так выглядае жывое агама

«Таму ён прасіў на дзень узяць яе дадому ў слоік, каб не замерзла — інакш загіне, шкада. У мяне ёсць котка, таму кацянят я ніколі не магла ўзяць сабе. А тут — вырашылася. Знайсці трохлітровы слоік не праблема», — успамінае Дар'я.

На выратаванне жывёліны яна адпраўлялася ўжо ўвечары. Яшчарка выглядала замерзлай, увогуле не рухалася. Эксперты меркавалі, што яна ўпала ў анабіёз.

«Калі я падталківала яе ў слоік, у яе пачалі варушыцца лапкі — і ўсе ўзрадаваліся, што яна жывая і атрымаецца яе выратаваць. На выпрастаных руках я панесла яе дадому. Бо, праўда, не ведала, укусіць яна ці не, ядавітая ці неядавітая, як адрэагуе на такія пасягальніцтвы. Адвяла дадому — і мне пачалі пісаць, як правільна за ёй даглядаць.

Паставіла побач з батарэяй, загарнула ў ручнік вялікі бутыль каля яе, каб яна адтаяла. А ўсе суседзі дружна пыталіся, як справы ў яшчаркі», — кажа Дар'я.

Дзяўчына прызнаецца, што мінімальныя сумненні ў яе былі — занадта мутнымі ў яшчаркі здаваліся вочы. А раптам гэта цацка? Але муж запэўніў: так, гэта ўсё з-за стану, не можа цацка быць такой рэалістычнай.

Так выглядае цацка

Высветлілася — можа. То, што і на раніцу яна не пачала рухацца, узмацніла сумненні. Да таго ж суседзі ўзгадалі, што дзеці гулялі з яшчаркай з адарванай ножкай — гэта было яе пазнавальнай рысай, а нехта даслаў у чат спасылку на краму з вельмі падобнай цацкай.

Больш дэталёвае вывучэнне паказала: гэта сапраўды сілікон — лапы моцна расцягваліся. Падабенства ўзмацняў пыл ад знаходжання на вуліцы. Пазней знайшоўся і маленькі гаспадар цацкі. Дарэчы, ножку яна згубіла ў сапраўднай сутычцы з хатняй коткай.

«Я напісала суседзям: дзякуй усім за клопат, суткі мы ратавалі цацку. Але думаю, што гэта найлепшы вынік гэтай гісторыі. Смяяўся ўвесь квартал і смяецца дагэтуль», — адзначыла Дар'я.

Каментары3

  • .
    11.04.2025
    Цмок прыйшоў аб'яднаць людзей.
  • Нтм
    11.04.2025
    Ну, гэтыя амерыканцы і тупыя!
  • Žvir
    11.04.2025
    Takich na Karybskich vyspach šmat bylo, reaļnych. Jany tam vializnyja, jak sabaki.
    Na Sen Eustetyjusu zachavaūsia stary fartyfikacyjny rajon, z časoū hramadzianskaj vajny ū USA. U toj čas vyspa vykarystoūvalasia francuzami dlia pieravalki/pastačaņnia zbroi.
    Ciapier tam niby muzej, a haspadarac` u im vo hetyja vo...

Цяпер чытаюць

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Усе навіны →
Усе навіны

Юрась Зянковіч усур'ёз дыскутаваў з правакатарам Церахам, вядомым як Людажор. Навошта?16

Паветраныя шары зноў заляцелі ў Польшчу з Беларусі7

У Гродне прадаюць дом, дзе ёсць сапраўдны бар з ноткай беларускасці5

На пажары ў Докшыцкім раёне загінулі тры чалавекі2

Трамп сцягнуў да берагоў Ірана магутную армаду, і цяпер вырашае, што з ёю рабіць9

Як адкрыццё мяжы з Польшчай паўплывала на жыццё ў рэгіёне? Пагутарылі з гродзенцамі пра паездкі на закупы, падарожжы і чаўнакоў13

У Расіі прызналі ЛГБТ-прапагандай знакамітае фота гурта Queen13

Навукоўцы расказалі, што адбываецца з арганізмам пасля адмены Ozempic і аналагаў4

Егіпет за $900. Беларусы купілі гарачы тур і расказалі, што атрымалі за гэтыя грошы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць