Свет11

Адміністрацыя Трампа прыгразіла адабраць у Гарварда права на прыём замежных студэнтаў

Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША патрабуе ад універсітэта да 30 красавіка прадаставіць «падрабязныя запісы» аб «незаконных і гвалтоўных дзеяннях» студэнтаў, якія навучаюцца ў Гарвардзе на падставе студэнцкай візы, піша Бі-бі-сі.

Фота: Plexi Images/GHI/UCG/Universal Images Group via Getty Images

У адваротным выпадку Гарвард пазбавіцца права прымаць замежных студэнтаў.

У Гарвардзе распавялі CNN, што яны ведаюць пра патрабаванні, але прытрымліваюцца раней агучанай пазіцыі: універсітэт не будзе ахвяраваць сваёй незалежнасцю або адмаўляцца ад сваіх канстытуцыйных правоў.

Замежнікі, якія плануюць навучанне ў ЗША, павінны атрымаць візу класа F або M. Толькі навучальныя ўстановы, сертыфікаваныя для прыёму студэнтаў і ўдзельнікаў праграм абмену (SEVP), могуць выдаваць неабходныя для атрымання візы дакументы.

Міністэрства ўнутранай бяспекі кантралюе SEVP і можа адклікаць сертыфікацыю навучальнай установы.

У 2024—25 навучальным годзе ў Гарвардзе навучаліся 6793 замежныя студэнты; гэта крыху больш за 27% навучэнцаў і самы высокі паказчык з 2006 года. Паводле звестак студэнцкай газеты Harvard Crimson, з пачатку канфлікту ўніверсітэта з адміністрацыяй Дональда Трампа ў 12 студэнтаў і нядаўніх выпускнікоў візы былі адкліканыя.

Каментары1

  • Гы
    17.04.2025
    Жэстачайшы лапідар :)

Цяпер чытаюць

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»5

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Усе навіны →
Усе навіны

«Утопія, заснаваная на эмпатыі». На амерыканскім фестывалі Burning Man будзе беларускі лагер

У жодзінскай турме прайшлі вучэнні з удзелам АМАПа3

У Брэсце дзяўчына пабачыла арыенціроўку на зніклага чалавека — і знайшла яго за пару хвілін1

Праект зайшоў у тупік? Што з самалётам, які хацелі выпускаць у Беларусі1

Wildberries адказаў на сітуацыю з беларускай, якая заказала 34 купальнікі3

«Паперка, а не падстава для выезду». Беларуса з польскім праязным дакументам не пусцілі на самалёт

У якіх гарадах Беларусі будуюць найбольш жытла? Розніца паміж усходам і захадам уражвае10

Падчас начной атакі Украіна страціла F-16

У Магілёве мужчына ўдарыў міліцыянта нажом у жывот, а потым загінуў у пагоні5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»5

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць