Гісторыя1010

У вольны доступ выклалі ўнікальныя фота будаўніцтва Дома ўрада ў Мінску ШМАТ ФОТА

Фотальбом змяшчае здымкі з будаўніцтва і адкрыцця галоўнага будынка краіны, а таксама партрэты майстроў, якія стаялі за яго стварэннем.

Фотальбом, які сёння захоўваецца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбурга, быў апублікаваны на сайце Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Расіі.

Узвядзенне Дома ўрада вялося па праекце Іосіфа Лангбарда, прызнанага найлепшым на ўсесаюзным конкурсе ў 1929 годзе. Будаўніцтва доўжылася чатыры гады, з 1930 па 1934 год. Перад галоўным фасадам быў усталяваны помнік Уладзіміру Леніну, распрацаваны Лангбардам разам з ленінградскім скульптарам Мацвеем Манізерам. За ўзвядзенне Дома ўрада ў 1934 годзе архітэктар атрымаў званне Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР.

У фотаальбоме прадстаўлены здымкі з розных этапаў будаўніцтва і адкрыцця Дома ўрада, праца мастакоў, якія ўдзельнічалі ў яго афармленні, а таксама партрэтныя фотаздымкі некаторых удзельнікаў пабудовы гэтага помніка апошняга подыху савецкага канструктывізму. Усе подпісы пад фотаздымкамі выкананы па-беларуску.

Першая стадыя будаўніцтва

Збудаванне двухшахтнага пад'ёмніка вышынёй 50 метраў. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Цагляная кладка цокальнага паверха. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Цагляная кладка тарцовай сцяны правага крыла цокальнага паверха. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Збудаванне апалубкі для жалезабетоннай бэлькі залы з’ездаў. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Збудаванне апалубкі цокальнага паверха залы з’ездаў. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Перакрыццё цокаля правага крыла. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Архітэктурная вязка залы з’ездаў. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Бакавы выгляд залы з’ездаў у працэсе будаўніцтва. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Архітэктурная вязка залы з’ездаў. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Апалубка купала залы з’ездаў. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга

Інспекцыя Галадзеда

Старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед цікавіцца рознымі дэталямі будаўніцтва. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед дае ўказанні. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед, начальнік будаўнічых работ Васерман і дырэктар пабудовы Дома ўрада Глейберман. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед на пабудове Дома ўрада. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга

Фінальная стадыя

Правае крыло Дома ўрада ў рыштаваннях. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Пачатак разборкі рыштаванняў пасля атынкоўкі. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Фасад вызваляецца ад рыштаванняў. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Асфальтыроўка плошчы перад Домам урада. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Асфальтыроўка плошчы перад Домам урада. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Насечка герба Дома ўрада ў падвеснай люльцы на вышыні 50 метраў. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Фасад. Левае крыло Дома ўрада. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Фасад. Правае крыло Дома ўрада. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Устаноўка эстакады для пад'ёма помніка Уладзіміру Леніну. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Устаноўка першага рада камянёў помніка Уладзіміру Леніну. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга

Афармленне

Скульптар А. А. Бембель за работай над барэльефамі. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Скульптар В. Н. Рытэр за работай над барэльефамі. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Барэльефы ў працэсе работы. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Фармоўка бюстаў. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Скульптар З. І. Азгур за работай над бюстам Дзяржынскага. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Скульптар А. Арлоў за работай над бюстам Чарнышэўскага. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Скульптар А. Глебаў за работай над бюстам Фрунзэ. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Скульптар М. К. Керзін за работай над бюстам Энгельса. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Скульптар Г. К. Ізмайлаў за работай над бюстам. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Бюсты ў Доме ўрада. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга

Адкрыццё

Адкрыццё помніка Леніну 7 лістапада 1933 года. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Адкрыццё помніка Леніну 7 лістапада 1933 года. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Гікала гаворыць прамову з трыбуны помніка Леніну. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
У часе адкрыцця помніка Леніну і Дома ўрада. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
У часе адкрыцця помніка Леніну і Дома ўрада. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Група дэманстрантаў у часе адкрыцця помніка Леніну і Дома ўрада. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
На трыбуне Старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Помнік Леніну пасля адкрыцця. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Дом урада пасля адкрыцця. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга

Датычныя

Старшыня камісіі па адчыненню Дома ўрада Балцін з групай таварышоў. Злева направа: Лангбард, Гурэвіч, Пыжыкаў, Балцін, Хацкевіч, Васерман і Глейберман. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Дырэктар пабудовы Дома ўрада Б. С. Глейберман. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Дырэктар Белдзяржбуда і начальнік будаўнічых работ Дома ўрада С. І. Васерман. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Аўтар праекта помніка У. І. Леніну і кансультант па ўсіх скульптурных работах унутры Дома ўрада заслужаны дзеяч мастацтва Г. М. Манізер. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга
Заслужаны дзеяч мастацтва мастак І. І. Бродскі, які ўдзельнічаў у стварэнні манументальнага жывапісу Дома ўрада. Фота: Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга

Прыкра, што такі альбом быў апублікаваны ў расійскім музейным каталогу, а не ў беларускім. Сайт Дзяржаўнага каталога Музейнага фонду Беларусі, які існуе з 2008 года і мусіць змяшчаць 166 138 музейных прадметаў, зарэгістраваных у каталогу, насамрэч не змяшчае і пятай часткі з іх. Напрыклад, па запыце па тэме Дома ўрада сайт беларускага каталога змяшчае роўна нуль прадметаў, хоць яны дакладна ёсць у беларускіх музеях. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • Галадзед, Васерман, Глейберман
    20.04.2025
    Дзякуй за публікацыю.
    Апошні абзац сумны.
  • Імя па бацьку
    20.04.2025
    Імя, твае дзяды
  • Абу
    20.04.2025
    Цікавы, канешне, будынак, але абсалютна нічога беларускага ні ў ім самім, ні ў аздабленні.

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа31

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Усе навіны →
Усе навіны

«Захварэў? Ідзі ў храм». Андрэй Лемяшонак расказаў, як заражаў людзей на Вялікдзень 2020 года20

МЗС Украіны пра пуцінскае перамір'е: Будзем глядзець на дзеянні, а не на словы

Уіткаф яшчэ раз сустрэнецца з прадстаўнікамі Расіі

Зяленскі заявіў пра расійскія дроны ва ўкраінскім небе пасля аб'яўлення пуцінскага перамір'я

Украіна і Расія правялі перад Вялікаднем буйны абмен ваеннапалоннымі2

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е18

Упершыню дадаткова абмежавалі наведванне на Радаўніцу могілак у зоне адчужэння на мяжы з Украінай

У Беларусі будуюць чатыры буйныя пляцоўкі чакання каля мяжы2

Міколу Статкевіча трымаюць у рэжыме інкамунікада ўжо 800 дзён3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа31

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць