Літаратура11

Караткевіч, Быкаў, Колас. Што чытаюць беларусы?

Міжнародны дзень кнігі і аўтарскага права быў устаноўлены ЮНЕСКА ў 1995 годзе і штогод адзначаецца 23 красавіка. Што цяпер чытаюць беларусы і якім аўтарам аддаюць перавагу, высвятляў «Спутнік».

Намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Белкніга» Інга Бекіш паведаміла, што сярод самых чытаных беларускіх пісьменнікаў — класікі: Уладзімір Караткевіч («Дзікае паляванне караля Стаха», «Каласы пад сярпом тваім», «Чорны замак Альшанскі»), Якуб Колас («На ростанях»), Іван Мележ («Людзі на балоце»), Максім Багдановіч («Выбраныя творы», «Вянок»), а таксама Васіль Быкаў («Жураўліны крык»).

Сярод расійскіх аўтараў беларусы чытаюць Міхаіла Булгакава («Майстар і Маргарыта»), Фёдара Дастаеўскага («Злачынства і пакаранне», «Браты Карамазавы»), Аляксандра Пушкіна («Яўген Анегін») і Віктара Пялевіна («Generation P»).

З замежнай літаратуры — «Спяшайся кахаць» Нікаласа Спаркса, «Смутак сатаны» Марыі Карэлі, «Кветкі для Элджэрнона» Дэніэла Кіза, «Джэйн Эйр» Шарлоты Брантэ, «Маленькі прынц» Антуана дэ Сент-Экзюперы, «Кафэ на краі зямлі» Джона Стрэлекі, «Граф Монтэ-Крыста» Аляксандра Дзюма і «Трыумфальная арка» Эрыха Марыя Рэмарка.

Паводле Бекіш, найбольш папулярныя жанры сярод беларускіх чытачоў — гэта раман, дэтэктыў, паэзія, фэнтэзі і фантастыка. Таксама людзі часта цікавяцца кнігамі па самаразвіцці і псіхалогіі.

Намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура», галоўны рэдактар часопіса «Полымя» і пісьменнік Віктар Шніп адзначыў, што ў кожнага аўтара ёсць кнігі, якія варта прачытаць.

«А для тых, хто хоча пазнаёміцца з беларускай літаратурай, раю пачынаць з беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча», — сказаў ён.

Каментары1

  • Axel Justas
    23.04.2025
    Расейскія аўтары таксама 'замежныя'.

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас8

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі

Life правёў рэбрэндынг1

Як у Брэсце адкрывалі таблічку з QR-кодам — з чыноўнікамі, святаром і школьнікамі ў стойцы «зважай!»4

У Мінску адбыўся суд, аналагічны выпадку з кватэрай Долінай. Як ён скончыўся?6

Сустрэча Зяленскага з Уіткафам у Бруселі скасаваная5

У Беларусі пачнуць прадаваць аўто пад новай маркай Zubr10

61‑гадовую фларыстку з Наваполацка асудзілі за палітыку1

Сям'я знайшла ідэальную здымную кватэру, але сусед аказаўся зацятым меламанам9

Як выглядае знакамітая кватэра Долінай, праз якую спявачку зненавідзелі ў Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас8

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць