Грамадства55

Стала вядома, за што асудзілі кіраўніка беларускага Ernst & Young Паўла Лашчанку

Цяпер яго мусяць перавесці ў калонію — па ягоным артыкуле іншага пакарання не прадугледжваецца.

Павел Лашчанка. Фота: b1.by

Пра затрыманне Паўла Лашчанкі «Наша Ніва» паведамляла ў лютым 2025 года. Тады высветлілася, што ён каля двух месяцаў знаходзіўся ў СІЗА па палітычным артыкуле.

Цяпер жа стала вядома, што шматгадовага кіраўніка EY ужо асудзілі. Яго абвінавачвалі па ч. 3 арт. 361 КК — «заклікі да санкцыяў ці іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі, здзейсненыя праз інтэрнэт або медыя ці якія пацягнулі цяжкія наступствы». За гэта яму пагражала ад 4 да 12 гадоў са штрафам або без. Прысуд ўжо ўступіў у сілу. Лашчанку альбо ўжо перавялі ў калонію, альбо перавядуць бліжэйшым часам.

Ernst & Young — адна з найбуйнейшых у свеце кампаній, якія займаюцца аўдытам. У Беларусі без яе не абыходзілася ніводная буйная здзелка, звязаная з купляй ці зліццём бізнэсу. Ёй шмат гадоў кіраваў Павел Лашчанка.

У 2022 годзе, пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну, кампанія фармальна аддзялілася ад сеткі Ernst & Young і стала працаваць пад брэндам B1. Лашчанка застаўся на пасадзе, а пасля таямніча знік. Кампанія разаслала супрацоўнікам ліст, дзе паведамляла, што ён «у сілу асабістых абставін больш не можа працягваць працаваць на гэтай пасадзе». Быў прызначаны новы кіраўнік.

У самыя гарачыя дні 2020-га Павел Лашчанка напісаў ліст да сілавікоў і дзяржслужачых, у якім выказаў сумнеў у выніках выбараў і заклікаў усіх вярнуцца да законнасці.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Юн
    26.04.2025
    Бандиты уничтожают честных и порядочных. Выжигают совесть. Спасайте детей.
  • Goriwy Litwin
    27.04.2025
    Гэта мой аднагрупнік па Сахараўскім коледжы ў 1992-93 гг. Буйдзя цяперака знаць як супраць Шчырага Этнасу выступаць

    А месяц таму яшчэ маю аднакурсніцу пасадзілі. Ірыну Суржык з Пеленга. Таксама супраць Этнасу пайшла. Супраць Хлеба

    Ўсіх такіх манкуртоў, няшчырак - Шчыры Хлебаробскі Этнас перапрацуе ва ўгнаенне

    Каб Хлеб лепей рос! Бо Хлеб усяму галава
  • Petya"smotryaji za Lukooy" Kapustin
    27.04.2025
    немнога пахож на санникава, племяник, сынок? скажу босу шоб пранюхай аб гэтым кенце

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку10

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Усе навіны →
Усе навіны

Не прапусціце вялікія зніжкі на рэкламу ў «Нашай Ніве» да канца лета

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку11

Злучаныя Штаты могуць скараціць колькасць сваіх войскаў у Еўропе на 30%3

Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній3

Настаяцель манастыра Шаалінь трапіў пад следства па падазрэнні ў растратах і амаральным ладзе жыцця4

У Рэчыцкім раёне ад удару токам загінулі двое мужчын

Цэны на шакалад здзіўляюць12

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага29

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку10

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць