Гісторыя

Загадка вадалаза, якога знайшлі без галавы і рук: шпіёнская гісторыя часоў Халоднай вайны

9 чэрвеня 1957 года ў гавані Чычэстэр на паўднёвым узбярэжжы Англіі двое рыбакоў выцягнулі з сеткі цела ў вадалазным касцюме без галавы і рук. Судмедэкспертыза прыйшла да высновы, што гэта Лаянэл «Бастэр» Крэб — герой Другой сусветнай вайны, які праславіўся размініраваннем падводных мін і атрымаў некалькі ўзнагарод, у тым ліку ордэн Брытанскай імперыі. Але ці насамрэч гэта быў Крэб, дагэтуль няма ніякай пэўнасці ў гэтай засакрэчанай гісторыі. 

Lionel Crabb Лаянэл Крэб Лайонел Крэбб
Лаянэл «Бастэра» Крэб ў красавіку 1944 года. Фота: Getty Images

У красавіку 1956 года, падчас візіту Мікіты Хрушчова ў Вялікабрытанію, вядомы брытанскі вадалаз нырнуў пад савецкі крэйсер «Арджанікідзэ» ў Портсмуце — і знік. 

9 мая 1956 года пад ціскам прэсы і міжнароднай крытыкі прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі сэр Энтані Ідэн быў вымушаны аб'явіць расследаванне загадкавага знікнення вадалаза Каралеўскага флоту камандора Лаянэла «Бастэра» Крэба (Lionel «Buster» Crabb).

Афіцыйная версія, як піша ВВС, выглядала сумнеўна: Крэб нібыта патануў пры выпрабаванні падводнага абсталявання ў заліве Стокс. Усё змянілася, калі савецкі бок заявіў, што бачыў вадалаза побач з «Арджанікідзэ».

Прэм'ер-міністр Энтані Ідэн адмовіўся раскрываць падрабязнасці, заявіўшы, што гэта «не ў грамадскіх інтарэсах», што толькі ўзмацніла падазрэнні аб шпіёнскай місіі.

Праз 14 месяцаў у Чычэстарскай гавані знайшлі цела ў вадалазным касцюме без галавы і рук. Адсутнасць адбіткаў пальцаў і зубоў абцяжарвала ідэнтыфікацыю знявечанага цела, але наступнае расследаванне пастанавіла, што гэта быў Крэб.

Лаянэл «Бастэр» Крэб быў героем Другой сусветнай вайны. Ён праславіўся дзякуючы размініраванню падводных мін і атрымаў некалькі ўзнагарод — у тым ліку ордэн Брытанскай імперыі.

Празваны «Бастэрам» у гонар амерыканскага алімпійскага плыўца і акцёра Бастэра Крэба, які стаў знакамітым у 1930-х гадах, ён меў рэпутацыю бясстрашнага вадалаза, і нават пасля звальнення з флоту ў 1947 годзе працягваў удзельнічаць у падводных аперацыях па замове. Яго гісторыя легла ў аснову фільма 1958 года «Маўклівы вораг» (The Silent Enemy).

Неафіцыйная місія

Толькі праз дзесяцігоддзі — пасля рассакрэчвання дакументаў у 2006 годзе — сталі вядомыя ключавыя дэталі.

Дакументы сведчаць аб тым, што з самага пачатку службы бяспекі Вялікабрытаніі імкнуліся выкарыстаць магчымасць візіту Хрушчова для збору разведданых аб сваім праціўніку па халоднай вайне.

Хоць прэм'ер Ідэн прама забараніў падобныя авантуры, спецслужбы дзейнічалі ў абыход: Крэб атрымаў заданне абследаваць падводную частку «Арджанікідзэ», як мяркуецца, каб сфатаграфаваць новы тып грабнога вінта.

За два дні да нырання Крэб разам з агентам MI6, зарэгістраваным як Бернард Сміт, пасяліўся ў гатэлі Sally Port у Портсмуце. 17 красавіка ён сустрэўся ў пабе з афіцэрам Каралеўскага флота, імя якога выдалена з афіцыйных дакументаў. Крэб папрасіў таго «дапамагчы яму неафіцыйна і ў строга прыватным парадку», пры гэтым строга забараніўшы паведамляць пра гэта каму-небудзь з камандавання.

Раніцай 19 красавіка каля 7:00 Крэб у суправаджэнні гэтага афіцэра адправіўся ў гавань, надзеў рыштунак і пагрузіўся пад ваду. Ён накіраваўся да савецкага крэйсера — і больш яго ніхто не бачыў. Пасля знікнення пошукі не аб'яўляліся: брытанцы асцерагаліся насцярожыць экіпаж «Арджанікідзэ».

MI6 паспешліва вывезла рэчы Крэба, Сміт выехаў з гатэля, а паліцыя канфіскавала старонкі рэгістра, дзе яны былі запісаны. Усё гэта толькі ўмацавала падазрэнні. Пад ціскам спецслужбаў Адміралцейства склала версію аб вучэннях у заліве Стокс.

На ўрадавым узроўні пачалася паніка. Чыноўнікі баяліся, што калі цела Крэба будзе знойдзена, СССР выкарыстае гэта ў прапагандысцкіх мэтах.

Адзін з супрацоўнікаў Нацыянальнага архіва расказаў BBC: «З матэрыялаў відаць, што Адміралцейства не было датычным да аперацыі — і адчайна шукала праўдападобную версію, каб адказаць на непазбежныя пытанні прэсы».

Што ж адбылося?

Лёс Крэба застаецца загадкай. У 1990 годзе былы агент савецкай разведкі заявіў, што снайпер з борта «Арджанікідзэ» застрэліў вадалаза. У 2007 годзе былы савецкі вадалаз Эдуард Кальцоў расказаў, што асабіста перарэзаў Крэбу горла падчас падводнай сутычкі, калі той нібы спрабаваў прымацаваць міну да карабля.

Іншыя лічаць, што Крэб мог перабегчы на ​​бок СССР, бо быў звязаны з сэрам Энтані Блантам, выкрытым у 1979 годзе як савецкі шпіён.

А па версіі былога агента MI6 Нікаласа Эліата (Nicholas Elliott), Крэб мог загінуць ад сардэчнага прыступу або атручвання кіслародам — ​​ён быў не ў найлепшай форме, любіў выпіць і курыў.

Частка архіваў па справе Крэба па-ранейшаму засакрэчана — іх абяцаюць апублікаваць толькі ў 2057 годзе. Да таго часу гібель самага знакамітага вадалаза Брытаніі застанецца адной з самых загадкавых шпіёнскіх гісторый «халоднай вайны».

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай1

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай

Усе навіны →
Усе навіны

Круты анансаваў пераход у падліку ахвяр Другой сусветнай у Беларусі ад «кожнага трэцяга» да «кожнага другога»19

Пасля выбараў новага Папы свет абляцела ягонае нефармальнае ФОТА конна4

Андрэй Лемяшонак назваў Свята-Елісавецінскі манастыр «баявой адзінкай»6

Праваабаронцы: Палітвязням адной з калоній пачалі актыўна прапаноўваць пісаць прашэнні аб памілаванні2

Рыжанкоў прачытаў верш па-беларуску да Дня Перамогі18

Азіяцкі матылёк паеў самшыт на Берасцейшчыне2

Лукашэнка пра парад Перамогі ў Маскве: Гэта самы лепшы, самы моцны парад8

Лукашэнка: Расія даўно гатовая не проста да перамір’я ва Украіне, а да заключэння міру14

У Мінску адмянілі танкавы фестываль ад Lesta на 9 Мая. А абяцалі «мегападзею»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай1

Анжаліка Мельнікава тыдзень правяла на Шры-Ланцы і вылецела з дзецьмі ў Дубай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць