Лукашэнка пра парад Перамогі ў Маскве: Гэта самы лепшы, самы моцны парад
Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю журналістам у расійскай сталіцы падзяліўся ўражаннямі ад парада Перамогі, які адбыўся ў Маскве, піша БелТА.

«Самы лепшы парад, які вы праводзілі ў Расійскай Федэрацыі. У савецкіх парадах я ўдзелу не прымаў — зялёны быў. А ўсе расійскія парады я бачыў. І магу сказаць, што гэта самы моцны парад», — сказаў ён.
«Некаторыя ахалі, охалі, што, можа, тэхнікі не хапала, асабліва паветранага эшалона. Вы ж разумееце — час ваенны. Таму не да таго, каб браць з фронту тэхніку і тут паказваць. Паказалі новыя ўзоры. Малайцы. Мы гэта ведаем. Мы закупілі такую тэхніку ў Расійскай Федэрацыі. Таму мяне цалкам задаволіла тое, што я бачыў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Цяпер паспрабуем гэта працягнуць у Мінску. А 20:30 у нас свой беларускі парад. Мы спецыяльна яго на вечар перанеслі. Бо трэба было пабываць у Маскве», — дадаў Лукашэнка.
Каментары