Грамадства

КДБ прызнаў «тэрарысткамі» заснавальніц Imaguru

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ўключыў стваральніц мінскага стартап-хаба Imaguru Таццяну Марыніч і Анастасію Хамянкову, а таксама яго былога дырэктара Яўгена Пугача ў пералік асоб і арганізацый, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Іх імёны з'явіліся ў абноўленым спісе ад 7 мая, піша Devby.io.

Анастасія Хамянкова і Таццяна Марыніч

Адзначаецца, што падставай для ўключэння ў тэрарыстычны cпіс з'яўляецца ўступленне «ў законную сілу прысуду суда».

Раней Мінскі гарадскі суд завочна асудзіў Марыніч і Хамянкову да 12 і 11 гадоў пазбаўлення волі. Іх прызналі вінаватымі ў распальванні сацыяльнай варожасці, змове з мэтай захопу ўлады, закліках да санкцый, стварэнні экстрэмісцкага фармавання, фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці, вярбоўцы грамадзян для ўдзелу ва ўзброеным фармаванні на тэрыторыі замежнай дзяржавы, абразе прадстаўніка ўлады, а таксама ўхіленні ад выплаты падаткаў і злоўжыванні службовым становішчам.

Пугача прызналі вінаватым у закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы і ўхіленні ад выплаты падаткаў, прысудзіўшыя яму 4,5 гады калоніі. Пазней справа была разгледжаная апеляцыйнай інстанцыяй Вярхоўнага суда.

Imaguru быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем» у жніўні 2023 года. Пра яго закрыццё было абвешчана на два гады раней, у 2021-м. 

Каментары

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы10

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы

Усе навіны →
Усе навіны

«Стаўленне як да скаціны». Прарасійскі блогер расказаў пра 25 сутак ў ІЧУ12

Джэй Дзі Вэнс: Расія на перамовах па Украіне просіць больш за разумнае. Яна не атрымае тэрыторыі, якія нават не захапіла3

Ціханоўская: Вайна ніколі не павінна быць сродкам вырашэння праблем8

Папа Леў XIV: амерыканскі місіянер у Перу, які крытыкаваў віцэ-прэзідэнта ЗША. Што вядома пра новага Папу2

Біл Гейтс вырашыў раздаць амаль усе свае грошы на працягу найбліжэйшых дваццаці гадоў6

Аркадзь Добкін сышоў з кіраўніцтва ЕРАМ? Імаверна, гэта фармальныя перастаноўкі

15 + 15 + 5: Формула атрымання асалоды ад сэксу21

Леў XIV: Бог любіць нас, зло не пераможа1

Хворага амерыканца, які нелегальна заехаў у Беларусь у таварным вагоне, аддалі бацькам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы10

Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць