Грамадства66

«Гаворка пра сотні чалавек». За год у спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў» з’явіліся сем адукацыйных праектаў

Ініцыятывы, якія прапаноўвалі настаўнікам абменьвацца канспектамі заняткаў, дзяліцца карыснымі матэрыяламі і вучыцца адзін ад аднаго працы са штучным інтэлектам, прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі». Чаму так адбылося?

Ілюстрацыйнае фота: AP

З мінулага года як мінімум сем адукацыйных праектаў КДБ дадаў да спісу «экстрэмісцкіх фармаванняў». Частка з іх ніяк не была звязана з палітыкай — ініцыятывы накшталт «Адукаванкі» ці Nastaunik.info распавядалі пра самыя новыя прынцыпы для эфектыўнага выкладання і, напрыклад, прапаноўвалі настаўнікам дапаможнік па працы з чатам GPT.

У спісе таксама апынуліся «Васьміног» — платформа для школьнікаў і іх настаўнікаў, праект для жанчын «Школа лідарства», ініцыятыва «Гэта моладзь», створаная прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай Маргарытай Ворыхавай, Вольны Беларускі Універсітэт і іншыя. Сацсеткі сайта з адукацыйнымі магчымасцямі adu.place суд Чашніцкага раёна палічыў «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Кіраўнік праекта «Васьміног» Аляксей Канстанцінаў патлумачыў «Нашай Ніве», што, нягледзячы на тое, што КДБ дадаў ініцыятыву да «экстрэмісцкіх фармаванняў» у красавіку 2025 года, платформа фактычна спыніла сваю працу яшчэ летась. Сайт з карыснымі матэрыяламі пры гэтым усё яшчэ дасяжны.

«На размовы выклікалі амаль усіх настаўнікаў, якія былі хоць неяк актыўныя»

Стваральніца яшчэ адной адукацыйнай ініцыятывы, якая трапіла пад прызнанне «экстрэмісцкім фармаваннем», у размове з «Нашай Нівай» падкрэсліла, што ініцыятыва ніколі не была афіляваная з палітычнымі структурамі і працавала на стварэнне супольнасці настаўнікаў унутры краіны.

Інга (імя актывісткі зменена) пачала ствараць праект яшчэ ў 2019 годзе, а ў 2021-м занялася ім больш актыўна. Пакрысе ініцыятыва пашыралася і да 2024 года аб’ядноўвала ўжо каля 1200 настаўнікаў па ўсёй Беларусі. Асноўны ціск з боку сілавікоў на каманду пачаўся ўлетку 2024 года.

«На размовы выклікалі амаль усіх настаўнікаў, якія былі хоць неяк актыўныя. Гаворка пра сотні чалавек. Палітыка сілавых органаў была такая: памахаць пальчыкам, маўляў, адпісвайцеся, не трэба вам з імі супрацоўнічаць, яны нехарошыя людзі. Запужвалі», — кажа яна.

У нейкі момант паведамленні з заклікам не давяраць арганізатарам пачалі з’яўляцца і ў чаце ініцыятывы — рабілася гэта з акаўнтаў тых, хто нядаўна далучыўся да абмеркавання.

«Калі Офіс пра іх піша, значыць, гэта іх»

На размовах КДБ ці звычайныя міліцыянеры пыталіся ў выкладчыкаў, чаго ім не хапае ў дзяржаўнай адукацыі. І так было па ўсёй Беларусі, кажа Інга, — танальнасць размоў залежала яшчэ ад рэгіёну. Перад выбарамі настаўнікам казалі, што праз незалежныя адукацыйныя праекты ім збіраюцца «прамываць мазгі і казаць, каб яны зрабілі рэвалюцыю».

«Мы дыстанцыянаваліся ад любых палітычных і квазі-палітычных калабарацый, прасілі пра нас ніяк не пісаць і не ўзгадваць. У КДБ была прэтэнзія, што калісьці на сайце Офіса па адукацыі каманды Святланы Ціханоўскай, калі там рабілі агляд магчымасцяў, згадваўся наш праект. Казалі: вось, калі Офіс пра іх піша, значыць, гэта іх. Мы адказвалі, што пра нас піша не толькі Офіс, але і Акадэмія паслядыпломнай адукацыі і рэгіянальныя інстытуты».

На думку Інгі, ціск на незалежныя адукацыйныя праекты ў Беларусі звязаны не столькі з самой адукацыяй, колькі з забаронай любых структур, вакол якіх людзі могуць аб’ядноўвацца.

З прызнаннем праекта «экстрэмісцкім фармаваннем» Інга і яе калегі вырашылі выдаліць суполку, каб не падстаўляць людзей у Беларусі. Настаўнікі пісалі шмат слоў падтрымкі і цікавіліся пра тое, чаму так сталася. «Адказвалі, што і самі не разумеем», — кажа актывістка.

«Праблема ў тым, што выкошваецца кожная структура, гэта не дае людзям магчымасці абменьвацца досведам, развівацца. Дзяржаўная адукацыя дастаткова непаваротлівая і не пакрывае цалкам патрэб у навучанні настаўнікаў. Недзяржаўныя праекты стваралі гэтыя магчымасці для нефармальнага ўзаемаабмену вопытам — насамрэч, ён значна больш уплывае на адукацыю, чым фармальнае павышэнне кваліфікацыі. Зараз гэтыя магчымасці абмежаваныя», — кажа Інга.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Жыгуль
    10.05.2025
    Любая форма кааперацыі па-за законам, нават на вучобу павінна быць манаполія рэжыму. Ішоў 2025 год...
  • Леокадия Леонтьевна
    10.05.2025
    Надо понимать, что последних два года в Беларуси работает российский карательный аппарат. Лукашенко продал страну путинам. Он больше не контролирует процессы. Выход один - максимально спасать детей. Увозить из рабства.
  • .
    10.05.2025
    Крок уперад да таталітарызму. Калі не толькі дамінуе дзяржаўны пункт гледжання, але калі і іншых не можа быць, калі іншыя крыміналізаваныя.

    І людзі спыняюцца ў развіцці. Не даюць развівацца, а гэта таксама частка жыцця.
    І так краіна спазняецца за іншымі, ім трэба ўвогуле прыпыніць усё.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

Хто такі Джэйсан Дэрула, якога прэм’ер Турчын вадзіў па Доме ўрада8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць