Вайна66

Гіркін назваў магчымыя кірункі наступных украінскіх удараў

Зняволены крытык Пуціна, які дакладна прадказваў ход ваенных дзеянняў у 2022 і 2024 гадах, лічыць, што летні наступ украінскай арміі можа скончыцца паразай Расіі.

Баец 65-й механізаванай брыгады УСУ пасля вяртання з перадавой пад Запарожжам. Фота Andriy Andriyenko/Ukraine's 65th Mechanized Brigade via AP

Палкоўнік ФСБ Ігар Гіркін (Стралкоў) камандаваў штурмавікамі, якія ў красавіку 2014 года распачалі захоп Данбаса. У 2022-м ён замілавана вітаў напад Расіі на Украіну. Але ён стаў і адным з першых, што прызнаў, што бліцкрыг не ўдаўся. Летам 2022-га, калі расійскае грамадства яшчэ калыхалася ў шавіністычным чадзе, ён першы загаварыў аб слабасцях расійскай арміі і прадказаў наступ украінцаў. У 2024 спраўдзіўся яго прагноз пра тое, што стратэгічнага разгрому праціўніка не будзе і вайна захавае пазіцыйны характар з прасоўваннямі лакальнага значэння.

Гэтай вясной 54-гадовы Гіркін у лістах і праз адвакатаў прарочыць адступленне расійскіх войскаў. На яго думку, украінская армія назапасіла рэзервы, а расійская вычарпала свае магчымасці.

Атаку ўкраінскай арміі на Цёткіна (Курская вобласць) Гіркін лічыць разведкай боем і адцягваннем увагі. 

«Вядома, праціўніку, які мае перавагу ў жывой сіле, выгадна як мага больш расцягнуць нашу лінію фронту, каб усе нашы магчымыя рэзервы былі ўцягнутыя ў ахову так званых «старых тэрыторый» Расійскай Федэрацыі. А наступаць яны будуць зусім у іншым месцы, са стратэгічнымі мэтамі. Не выключаю магчымасці нанясення там праціўнікам моцнай контратакі з вялікімі тэрытарыяльнымі стратамі для нашых войскаў», — піша Гіркін. 

«Рэзервы праціўнік для гэтага назапасіў. Выкарыстоўваць асабовы склад як «мяса» праціўнік, як я разумею, развучыўся з 2023 года і дзейнічае больш пісьменна і асцярожна», — адзначае ён.

«У цэлым сітуацыя працягвае горшаць» — для расійскай арміі, мяркуе Гіркін.

«Наступны «накат» з боку УСУ павінен пачацца «вось-вось», — піша ён. — І ён (на гэты раз) будзе (хоць пакуль і не надта моцна) падтрыманы вайсковай сілай «кааліцыі» Брытаніі — Францыі — Італіі».

Гіркін бачыць тры найбольш імаверныя кірункі ўдараў Украіны:

  1. Яшчэ адно ўварванне на «старыя тэрыторыі Расіі», у Курскай, Бранскай ці Белгарадскай абласцях, каб пакпіць з Крэмля.

  2. Тактычнае (першапачаткова, а там — «як пойдзе») дэсантаванне на Крым або ўзбярэжжа паміж Крымам і вусцем Дняпра.

  3. Наступ на Данецкім кірунку, дзе, па адчуванні Гіркіна, расійскія сілы моцна аслабленыя і змораныя шматмесячнымі баямі, выведзеныя на неўмацаваныя перадавыя пазіцыі і таму ўразлівыя для моцнай контратакі.

Ігар Гіркін (Стралкоў) у судзе, 17 кастрычніка 2023 года. AP Photo / Alexander Zemlianichenko

Гіркін прызнае, што разведінфармацыі ў яго няма і ён грунтуецца на інтуіцыі, «што я б зрабіў на іх месцы». Але ў чым ён упэўнены — расійская «сістэма татальнай хлусні… не дазваляе адэкватна ацаніць уласныя магчымасці для паспяховага вядзення ваенных дзеянняў».

Гіркін звяртае ўвагу, што «толькі Еўрасаюз мае паставіць Украіне сёлета 4 мільёны беспілотнікаў. Акрамя таго, уласная вытворчасць развіваецца ў самой Украіне». 

«Еўропа можа вырабляць колькі заўгодна ўзбраення, колькі заўгодна электронікі, якую будзе пастаўляць супраць нас. І ў гэтай вайне ўсе эканамічныя магчымасці і перавагі на іх баку», — адзначае Гіркін у сваім апошнім допісе, 8 мая.

Каментары6

  • Кальян
    09.05.2025
    Так вот почему путен готов к прямым переговорам
  • a.hto.tam.idze
    09.05.2025
    Гіркіну дакладаюць у турму кожны дзень пра сітуацыю на сітуацыю на фронце, каб ён мог рабіць свой "аналіз"? Калі б быў такі разумны, не патрапіў бы туды, дзе ён цяпер, у першую чаргу.
  • А
    09.05.2025
    Хацеў бы я верыць у Эўропу так, як у яе верыць Гіркін

Цяпер чытаюць

«Жэня ў нас ногі страціў». На парад у Мінск прыехалі вагнераўцы-беларусы — расказваем, хто яны15

«Жэня ў нас ногі страціў». На парад у Мінск прыехалі вагнераўцы-беларусы — расказваем, хто яны

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Лемяшонак назваў Свята-Елісавецінскі манастыр «баявой адзінкай»6

Праваабаронцы: Палітвязням адной з калоній пачалі актыўна прапаноўваць пісаць прашэнні аб памілаванні2

Рыжанкоў прачытаў верш па-беларуску да Дня Перамогі18

Азіяцкі матылёк паеў самшыт на Берасцейшчыне2

Лукашэнка пра парад Перамогі ў Маскве: Гэта самы лепшы, самы моцны парад8

Лукашэнка: Расія даўно гатовая не проста да перамір’я ва Украіне, а да заключэння міру14

У Мінску адмянілі танкавы фестываль ад Lesta на 9 Мая. А абяцалі «мегападзею»5

Італьянскі інжынер прыдумаў, як прыўзняць Венецыю на 30 сантыметраў

Каля Пуціна пасадзілі марпеха, якога вінавацяць у забойствах у Марыупалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня ў нас ногі страціў». На парад у Мінск прыехалі вагнераўцы-беларусы — расказваем, хто яны15

«Жэня ў нас ногі страціў». На парад у Мінск прыехалі вагнераўцы-беларусы — расказваем, хто яны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць