Эканоміка22

Ці сапраўды «Авія Мол» такі жахліва велізарны, як яго апісваюць?

У Мінску адкрыўся новы гандлёва-забаўляльны цэнтр — «Авія Мол». Некаторыя наведвальнікі ўжо паспелі назваць яго памеры «абсалютна нялюдскімі». Разбіраемся, наколькі гэтыя заявы адпавядаюць рэчаіснасці і з чым насамрэч варта параўноўваць «Авія Мол».

«Авія Мол». Фота: «Яндэкс Карты»

Паводле афіцыйных даных, агульная плошча «Авія Мола» складае 138 200 м². Сюды ўваходзяць не толькі гандлёвыя галерэі, але і зоны харчавання, забаў, тэхнічныя памяшканні і велізарны паркінг прыкладна на 3000 машын.

Арэндная гандлёвая плошча афіцыйна не раскрываецца, але, паводле ацэнак экспертаў, яна можа складаць ад 60 да 70 тысяч квадратных метраў. Паведамляецца, што ў цэнтры размесцяцца 500 крам і 35 рэстаранаў.

Новы ГЦ унутры. Фота: тэлеграм-канала «Минск и минчанин»

Калі параўноўваць з іншымі гандлёвымі цэнтрамі Беларусі, то «Авія Мол» сапраўды найбольшы. Вось як выглядаюць яго асноўныя канкурэнты:

Dana Mall — 97 000 м², з якіх каля 48 000 м² — гандлёвая частка.

Palazzo — 94 870 м², гандлёвая частка — 45 500 м².

«Замак» — 93 298 м², гандлёвая плошча — каля 40 000 м².

Green City — 83 000 м², гандлёвая плошча — 60 500 м².

Такім чынам, «Авія Мол» апярэджвае свайго найбліжэйшага канкурэнта Dana Mall па агульнай плошчы амаль на 40%.

Як ён выглядае ў параўнанні з гандлёвымі цэнтрамі суседніх краін?

Калі параўноўваць з найбуйнейшымі гандлёвымі цэнтрамі суседніх сталіц, то па агульнай плошчы «Авія Мол» саступае варшаўскаму Westfield Arkadia (287 000 м²) амаль удвая, але пераўзыходзіць віленскі Akropolis (110 000 м²). 

Westfield Arkadia
Westfield Arkadia ў Варшаве. Фота: westfield.com

Што да гандлёвых плошчаў, то тут «Авія Мол» саступае літоўскаму цэнтру, у якога гэты паказчык складае 88 500 м².

Akropolis
Akropolis у Вільні. Фота: Wikimedia Commons

Найбуйнейшы гандлёвы цэнтр Украіны — Respublika Park у Кіеве. Яго агульная плошча — 300 000 м², а гандлёвая — 135 000 м². Унутры — больш за 500 крам і больш за 50 рэстаранаў, а таксама забаўляльна-гульнявы парк Neopolis з найдаўжэйшай у Еўропе трасай амерыканскіх горак у закрытым памяшканні — 501 метр.

Respublika Park у Кіеве. Фота: rau.ua

Але ўсе гэтыя гандлёвыя цэнтры саступаюць маскоўскаму «Авія Парку», агульная плошча якога — 400 000 м², з якіх гандлёвая — 230 000 м². У цэнтры — больш за 500 крам, акварыум і забаўляльны парк.

«Авія Парк» у Маскве. Фота: Wikimedia Commons

Як бачым, на фоне ГЦ суседніх сталіц «Авія Мол» — не такі ўжо волат. Але ў параўнанні з Palazzo або Dana Mall ён сапраўды падасца вам вельмі вялікім.

Каментары2

  • Барадзед
    06.05.2025
    Ожидаемо отстаём от соседей, потому что там нет парка развлечений, аквапарк тоже отдельно построили.
  • Кальян
    06.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ28

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце загінуў сын экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса. Іван ваяваў за Расію28

Працаваць у Расіі ці Еўропе? Параўноўваюць дальнабоі 10

ДАІ зацікавілася групай дзяўчат, якія сфатаграфаваліся на пешаходным пераходзе3

Школьнікаў, якія «праводзілі эксперымент» з порахам ад петардаў, даставілі ў бальніцу3

На Камароўскім рынку адкрылася новае месца з фастфудам: прапануюць бульбу па-бельгійску

Былы дыпламат і былы дэпутат Савіных пайшоў у бізнэс7

Дзед вядомага шпіёна Яна Марсалека таксама быў шпіёнам 

Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Крычаўскім раёне1

Мінск увайшоў у топ самых папулярных гарадоў для паездак расіян на лістападаўскія выхадныя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ28

«Кіберпартызаны» заявілі, што здабылі базу даных даносчыкаў КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць