У МУС называюць дзве схемы.

Па словах першага намесніка начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Івана Трусевіча, крадзяжы маёмасці адбываюцца па дзвюх схемах.
Першая — крадзяжы па наводцы. Гэта калі хтосьці ведае, што ў дадзенага чалавека альбо на дадзеным прадпрыемстве захоўваецца штосьці каштоўнае, і гэта інфармацыя пасля без недастатковыя меры бяспекі перадаецца зламыснікам.
Другая схема — калі сам дамушнік вышуквае аб'ект. «Для прыкладу, ідзе чалавек па вуліцы і глядзіць па вокнах. Вось ёсць драўляныя, драўляныя, драўляныя вокны, а тут раз — пластыкавае акно, прыгожыя фіранкі, упрыгажэнні, кандыцыянер. І ён ужо для сябе дзесьці вызначыў, што сюды можна лезці», — тлумачыць сілавік у інтэрв'ю АНТ.
Калі чалавек думае, што ў яго няма чаго красці, гэта не значыць, што ў яго кватэру не вырашаць залезці.
У якасці прыкладу Трусевіч згадвае выпадак, які адбыўся з яго сябрам, якога ён 10 гадоў угаворваў усталяваць у жыллі ахоўную сігналізацыю:
«Заўсёды адказ быў адзін: «Ну што ў мяне красці?». На самой справе, здаецца, красці няма чаго. І ў адзін з цудоўных дзён, ужо нават ноч, званок: «Тэрмінова прыязджай». Адразу з парогу я ступаю ў пласт усяго — крупы, цукар, рэчы, што вывернутыя з камоды. То-бок, у яго не скралі нічога. Старэнькі нейкі касетны магнітафон, які, у прынцыпе, каштоўнасці не ўяўляў.
Але калі шукалі, то яму парэзалі ўсе канапы, перавярнулі ўсе ложкі, з халадзільніка вывернулі ўсё. Яму спатрэбілася два тыдні прывесці толькі ў парадак тое, што там адбылося. Ну а які псіхалагічны стрэс адбыўся для ўсёй сям’і, тут гаварыць не даводзіцца».
Па словах Трусевіча, цяпер пад аховай Дэпартамента знаходзіцца каля 8% жыллёвага фонду. Ахова кватэры каштуе 16 рублёў 80 капеек у месяц. Аплата не залежыць ад плошчы ці паверха. Калі ж пад ахову бярэцца прыватны дом, то давядзецца заплаціць за кожны паверх. Паслугі па ўсталёўцы абсталявання пачынаюцца ад 500 рублёў.
Трактарыст з Лельчыцкага раёна вывез з працы 2,5 тоны металу
Жыхар Гродна сярод дня проста на полі скраў колы з сеялкі
Рэкет, рэйдарства, згвалтаванні, жорсткія забойствы, сілавікі на зарплаце і лаяльнасць уладаў. Расказваем пра найбуйнейшую банду Беларусі
З надыходам вясны ў Мінску сталі масава красці ровары і самакаты
Каментары
А что по поводу борьбы с преступностью? Нет, не слышали...