У Варшаўскім універсітэце студэнт-юрыст з сякерай напаў на кампус і адсёк вахцёрцы галаву
Увечары 7 траўня ў галоўным кампусе Варшаўскага ўніверсітэта адбылося жудаснае здарэнне: 22-гадовы студэнт юрыдычнага факультэта напаў з сякерай на супрацоўнікаў установы. У выніку нападу загінула жанчына, яшчэ адзін чалавек быў цяжка паранены.

Паводле інфармацыі паліцыі, каля 18:40 хлопец уварваўся на тэрыторыю ўніверсітэта з сякерай у руках і напаў на людзей.
Забітая — 60-гадовая жанчына, якая працавала вартаўніцай. Яе адсечаная галава была знойдзена на тэрыторыі кампуса.
Цяжка паранены таксама ахоўнік, які спрабаваў спыніць нападніка. Ён быў шпіталізаваны ў крытычным стане.
Паліцыя затрымала нападніка на месцы здарэння. Паводле польскіх СМІ, гэта студэнт трэцяга курса юрыдычнага факультэта Варшаўскага ўніверсітэта.
Прычыны яго дзеянняў пакуль невядомыя.
Кіраўніцтва Варшаўскага ўніверсітэта апублікавала афіцыйны зварот, у якім назвала здарэнне «вялікай трагедыяй». Рэктар універсітэта абвясціў 8 траўня днём жалобы: усе заняткі і мерапрыемствы адмененыя.
Каментары