«Алё, ідэолагі, вы там зусім ку-ку?»: беларус абурыўся шалёным коштам папяровага чырвона-зялёнага сцяжка
Эмацыянальны допіс у трэдс пакінуў беларус, які пабачыў, колькі каштуе настольны папяровы чырвона-зёляны сцяжок у краме «Суседзі». «У другіх краінах гэта прынята бясплатна раздаваць!» — перакананы ён.
Мужчына сфатаграфаваў цэннікі на паліцы пад назвай «Дзяржаўныя сімвалы». Бачна, што просценькая стужка з кветкай яблыні (афіцыйны сімвал лукашэнкаўскіх мерапрыемстваў, прысвечаных вайне) каштуе 2 рублі 26 капеек. А за мініяцюрны чырвона-зялёны сцяг, які можна паставіць на стол, просяць ажно 17 рублёў 38 капеек. Зроблены тавары ў Беларусі.
«Мяне збянтэжанасць бярэ ад нашых ідэолагаў. 17 рублёў за папяровы сцяжок на пластыкавай палачцы? Алё, вы там зусім ку-ку? Мне хацелася б даведацца фірму-вытворцу, якая зарабляе працэнтаў з 800 на такіх таварах. У іншых краінах гэта прынята бясплатна раздаваць. МАРГ у курсе?» — напісаў у трэдс абураны беларус.

Меркаванні ў каментарыях падзяліліся, нават калі адкінуць жарты на тэму таго, каму ў прынцыпе можа быць патрэбны такі сцяжок. Нехта пагадзіўся з аўтарам, што цэны на «патрыятычныя» тавары далёка не гуманныя: «Бачыла ў краме бутаньерку (звычайная стужачка) за 6 рублёў. Сказаць, што я была ў шоку — нічога не сказаць», «У нас бутаньеркі напярэдадні свята прадавалі па 9 рублёў. І тое не такія, як зараз патрабуюць».
Але ж былі і тыя, хто знайшоў апраўданне высокім коштам: «А чаму ў нас мусіць быць як у іншых краінах? Мы самі сабе гаспадары! А цана такая правільная, гэта не тавары першай неабходнасці. Пакрыць растраты на святы таксама трэба. У нас няма ні нафты, ні газу. Не задавальняе кошт — не купляйце».
Дарэчы, можна згадаць гісторыю алімпійскага чэмпіёна Аляксея Грышына, які згубіў 20 тысяч даляраў, калі спрабаваў гандляваць у Беларусі напярэдадні Дня перамогі каларадскімі «георгіеўскімі» стужкамі ў 2012 годзе. Тады на яго складзе засталося каля 250 тысяч тых стужак — нікому не патрэбных. Грышын казаў, што планаваў сабраць на продажы грошы для спартсменаў з інваліднасцю, аднак беларусы яго ідэю не падтрымалі і набываць стужкі не кінуліся.
Меркаваная дачка Лукашэнкі Крысціна Моцная апублікавала сваё сэлфі на трыбуне падчас парада
Лукашэнка быў у Маскве без георгіеўскай стужкі. Наяўнасць або адсутнасць стужак падзяліла гасцей парада на дзве групы
Тур не будзе насіць георгіеўскую стужку, але прычына не тая, што вы падумалі
«Атмасфера свята»: самы вялікі чырвона-зялёны сцяг неслі па Мінску ў грабавой цішыні ВІДЭА
Каментары
Ну, можа яшчэ якое дурное "физлицо" купіць.