Серыял па матывах гісторыі «Чалавека-павука» выйдзе ў 2026 годзе. Галоўную ролю сыграе Нікалас Кэйдж
«Павук нуар» распавядае пра прыватнага дэтэктыва ў Нью-Ёрку 1930-х гадоў, піша Variety.

Скрыншот з тызера «Павук нуар»
Амерыканскага дэтэктыва, які страціў надзею на лепшае, сыграе Нікалас Кэйдж.
Па сюжэце расследвальнік вымушаны ўзгадаць сваё мінулае — як адзінага супергероя ў горадзе.
У 2026 годзе серыял можна будзе паглядзець як цалкам у чорна-белай версіі, так і ў каляровай. Здымала кіно кампанія Sony Pictures для MGM+ і Prime Video.
Каментары