Вайна1414

Еўрапейскія лідары былі агаломшаныя вынікамі размовы Пуціна і Трампа — Axios

Трамп не толькі не атрымаў ад Пуціна выразнай згоды на спыненне агню, але і адмовіўся ўводзіць новыя санкцыі супраць Расіі.

Прэм'ер Польшчы Дональд Туск, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, прэм'ер Брытаніі Кім Стармер і канцлер Германіі Фрыдрых Мерц падчас сустрэчы ў Албаніі на мінулым тыдні. Фота: KuglerSteffen / Bundesregierung via Getty Images 

Пасля размовы з расійскім прэзідэнтам ён правёў групавую размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і кіраўнікамі Германіі, Францыі, Італіі, Фінляндыі і Еўракамісіі, піша Axios са спасылкай на крыніцы.

Яны спадзяваліся пачуць, што ў размове з Трампам Пуцін пагадзіўся на спыненне агню або што ЗША прымуць санкцыі за адмову гэта зрабіць.

Аднак Трамп паведаміў, што Пуцін толькі на словах пагадзіўся на далейшыя перамовы, у якіх ЗША ўдзельнічаць не будуць. Пры гэтым прэзідэнт ЗША выступіў супраць ідэі ўвядзення новых санкцый на дадзены момант. Гэта інфармацыя была пацверджана двума крыніцамі, якія прысутнічалі падчас размовы еўрапейцаў з Трампам, і трэцяй крыніцай, знаёмай з гэтай размовай.

«Трамп стварыў уражанне, што ён набліжаецца да поўнага адходу ад гэтага пытання (новых санкцый). Некаторыя лідары, якія бралі ўдзел у размове, выглядалі «здзіўленымі» або «шакіраванымі», — піша выданне з спасылкай на словы сваіх інфарматараў.

Калі Трамп паведаміў еўрапейскім лідарам, што Пуцін проста пагадзіўся пачаць абмеркаванне ўмоў спынення агню, на лініі на некалькі секунд запанавала здзіўленая ціша, распавядае крыніца. Па словах крыніц, еўрапейскія лідары прама спыталі Трампа пра магчымасць санкцый ЗША супраць Расіі, але той сказаў, што не лічыць гэта добрай ідэяй, і падкрэсліў, што, на яго думку, Пуцін хоча дамовы.

Па словах крыніцы, прэзідэнт ЗША запэўніў еўрапейцаў, што Пуцін паабяцаў прадставіць «мірны мемарандум» са сваімі ўмовамі адносна спынення агню і спынення вайны. Пры гэтым Трамп адзначыў, што ён папрасіў Пуціна прадставіць «нешта, з чым людзі могуць пагадзіцца», а не прапанову, якую будзе неадкладна адхілена.

Каментары14

  • Iv
    20.05.2025
    Еўрапейскія лідары абяцалі санкцыі ў панядзелак. Для іх увядзення Трамп не патрыбны.
    Свой лёс трэьа браць у свае рукі.
  • Трампыня
    20.05.2025
    Трэба ўводзіць санкцыі і не чакаць на амерыканцаў.
  • Хто там такі здзіўлены?
    20.05.2025
    «Трамп стварыў уражанне, што ён набліжаецца да поўнага адходу ад гэтага пытання (новых санкцый). Некаторыя лідары, якія бралі ўдзел у размове, выглядалі «здзіўленымі» або «шакіраванымі»///
    Гэта якія лідары? Якія купляюць у Расеі газ, тым самым фінансуючы ў тым ліку і расейскую армію?

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць10

На змену цыклону «Леоні» прыйдзе антыцыклон «Даніэль»3

Трамп папрасіў Пуціна на тыдзень спыніць абстрэлы ўкраінскіх гарадоў7

«За дзень атрымліваю ад 200 да 1 200 BYN». Пра сваю працу расказаў прамысловы альпініст3

У Мінску адкрыўся яшчэ адзін «Мандарын»

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца21

Найбуйнейшая прыватная сетка АЗС у Беларусі можа стаць амерыканскай5

На Кубе засталося запасаў нафты на два-тры тыдні9

Пасля татуіроўкі мужчына страціў усе валасы і перастаў пацець1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР5

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць