Свет55

Эрдаган запусціў праграму па масавай праверцы вагі грамадзян на вуліцах

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган пачаў маштабную кампанію супраць атлусцення — цяпер грамадзян могуць публічна ўзважваць проста на вуліцах. Некаторыя лічаць гэтую ініцыятыву аўтарытарнай і прыніжальнай. 

Фота: @BILD_Russian / Telegram

Эрдаган ініцыяваў маштабную кампанію па барацьбе з атлусценнем, якая ўключае публічныя праверкі вагі грамадзян на вуліцах.

З 10 мая па 10 ліпеня супрацоўнікі санітарных службаў будуць вымяраць рост і вагу грамадзян у грамадскіх месцах, разлічваць індэкс масы цела і, у выпадку перавышэння нормы, накіроўваць людзей у медыцынскія цэнтры для кансультацый з дыетолагамі.

Мэта кампаніі — ахапіць 10 мільёнаў чалавек ва ўсіх 81 правінцыі краіны, піша Turkish Minute.

Паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на 2023 год траціна дарослых у Турцыі пакутуе ад атлусцення.

Эксперты звязваюць рост атлусцення не толькі з ладам жыцця, але і з пагаршэннем эканамічнай сітуацыі ў краіне, якая абмяжоўвае доступ да здаровага харчавання.

Ініцыятыва выклікала сур'ёзную крытыку ў сацыяльных сетках. Карыстальнікі выказваюць занепакоенасць магчымым публічным прыніжэннем і парушэннем прыватнасці. Некаторыя жартуюць, што ўлады могуць канфіскоўваць ежу ў людзей на вуліцах, іншыя называюць кампанію «паляваннем на жываты».

«Уявіце, што вы ідзяце па вуліцы, яны спыняюць вас і кажуць: «Гэй, тоўсты, ідзі ў цэнтр», і канфіскуюць абаранак у вашай руцэ», — пажартаваў адзін карыстальнік.

Міністэрства аховы здароўя Турцыі пакуль не ўдакладніла, як будзе забяспечвацца добраахвотнасць удзелу ў праверках і як будзе абараняцца прыватнасць грамадзян. 

Каментары5

  • Filipp
    21.05.2025
    На конт формы ёсць сумневы, а так справа добрая, атлусценне хвароба 21 века.
  • Кастусь
    21.05.2025
    “я тлусты таму што няма грошай на здаровае харчаванне” гэта частая адгаворка дзеля самасупакаення, насамрэч нездаровая глыбока перапрацаваная ежа каштуе даражэй
  • так
    21.05.2025
    так - Ралтон (кілі перавесці ў кг) каштуе даражэй кілаграма гавядзіны

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам32

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

Дзяўчына адкрыла ў старой сельскай школе пад Слуцкам рэтра-музей5

З’езд КПРФ абвясціў памылковым даклад Хрушчова пра культ асобы Сталіна15

Трамп пра ідэю Маска стварыць трэцюю партыю ў ЗША: Цалкам «зляцеў з катушак»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам32

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць