Свет77

Дарадца Пуціна лічыць, што СССР «юрыдычна недзе існуе». Але што тады ў Крамлі робіць Пуцін?

Дарадца прэзідэнта Расіі Антон Кабякоў на нядаўнім міжнародным юрыдычным форуме ў Санкт-Пецярбургу выказаўся, што СССР, які распаўся ў 1991 годзе на 15 незалежных дзяржаў, нібыта «юрыдычна ж недзе існуе», і пра гэта нібыта гавораць нібыта не толькі расійскія ўлады, але і нейкія не названыя «спецыялісты па канстытуцыйным праве, у тым ліку на Захадзе».

Антон Кабякоў

«А чаму яны так гавораць? Яны гавораць так таму, што была парушаная працэдура так званага роспуску СССР. Калі З'езд народных дэпутатаў, ён жа З'езд Саветаў у 1922 годзе ствараў СССР, то і распускаць трэба было яго па рашэнні З'езда гэтых самых дэпутатаў», — адзначыў Кабякоў.

Паводле ягоных слоў, падпісанне Белавежскіх пагадненняў 8 снежня 1991 года выглядае «зусім дзіўным» з прававога пункту гледжання.

«Гэтыя акты пазней ратыфікавалі Вярхоўныя Саветы РСФСР, УССР, БССР, а гэта наогул не ў іх кампетэнцыі», — сцвярджае ён.

Вядзе ж чыноўнік да таго, што, маўляў, і цяперашні «ўкраінскі крызіс», як ён называе развязаную Расіяй вайну ва Украіне — нібыта не міжнародны, а «ўнутраны працэс», і ўсе гэтыя пытанні, маўляў, будуць узнікаць, пакуль юрыдычныя пытанні з распадам СССР не будуць вырашаныя. 

Такія звароты да юрыдычнай казуістыкі ў справе распаду СССР — зусім не новыя, і яны гучаць на розных узроўнях ужо не першае дзесяцігоддзе. Дарадца расійскага прэзідэнта праз зварот да гэтай рыторыкі відавочна спрабуе апраўдаць права маскоўскіх уладаў рабіць на тэрыторыях, якія калісьці ўваходзілі ў склад СССР, усё, што ім уздумаецца, як законным гаспадарам.

Аднак жа, калі кіравацца гэтай самай логікай, то тады і цяперашнія расійскія ўлады таксама не маюць ніякіх юрыдычных правоў дзейнічаць ад імя і ў імя Савецкага Саюза, бо яны самі вядуць свой радавод не ад кіраўніцтва СССР, а ад кіраўніцтва РСФСР. А Уладзімір Пуцін — пераемнік не першага і апошняга прэзідэнта СССР Міхаіла Гарбачова, а прэзідэнта РСФСР (пасля Расійскай Федэрацыі) Барыса Ельцына, які быў падпісантам і натхняльнікам тых самых Белавежскіх пагадненняў менавіта ў рамках змагання з саюзным цэнтрам. Але чамусьці, калі быў яшчэ жывы Міхаіл Гарбачоў (ён памёр толькі 30 жніўня 2022 года), той жа Антон Кабякоў не ставіў пытання аб перадачы яму назад «незаконна» адабранай некалі ўлады. 

Каментары7

  • Q
    21.05.2025
    Сколько у власти д..билов
  • Лёлік з-пад Лімасола
    21.05.2025
    стары ўжо, не ведае, што нясе. разам са сваім патронам.
    але ўспомніць пра права, дакументы і інш - святое! але толькі там, дзе гэта зручна для іх
  • Законникам
    21.05.2025
    А большевики разве пришли к власти в 1917- ом легитимным путем? Вот как пришли, так вас и ушли, Кобяков.

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных13

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

«За мой кошт каталі незразумела каго». Беларуска заўважыла, што з яе польскай карты спісваюцца грошы за чужыя паездкі ў таксі па Тбілісі4

МАК зняў забарону на арганізацыю міжнародных спаборніцтваў у Беларусі10

Чатыры кампаніі з беларускімі каранямі здолелі прабіцца ў топ-2000 найбуйнейшых бізнэсаў Польшчы

Перакладчыца ў Еўрапарламенце плакала, перакладаючы расказ 11‑гадовага ўкраінскага хлопчыка ВІДЭА9

«Мадура застаўся зусім адзін». Ці прыйдуць на дапамогу Венесуэле яе шматгадовыя саюзнікі?4

Марока пасля пратэстаў «пакалення Z» уводзіць квоты для жанчын і моладзі ў партыях5

Полк Каліноўскага абвясціў калядны збор на падарункі дзецям беларускіх добраахвотнікаў5

Хто тая беларуска, якую экстрадавалі ў ЗША для суда за кантрабанду дэталяў для самалётаў8

Эйсмант паспрабавала патлумачыць, чаму Лукашэнка рэгулярна некуды прападае. Гэта ўсё з-за няспынных дакладаў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных13

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць