Грамадства2222

Сузаснавальнік Tut.by Валошын расказаў пра тое, ці мог партал пайсці па іншым шляху ў 2020-м

Сузаснавальнік Tut.by і інвестар Кірыл Валошын згадаў, як пачынаўся партал, і адказаў, ці можна было пайсці па іншым шляху ў 2020-м.

«У асноўным гэта была ідэйна канцэпцыя Юрыя Анатольевіча Зісера. Першапачаткова мы глядзелі на досвед Yahoo. (…) Але мы глядзелі гэта як на праект, і, натуральна, не меркавалі, што будзе такая папулярнасць, што мы будзем лідарамі, што ўвогуле колькасць карыстальнікаў вырасце з умоўных, не ведаю, 100-200 тысяч у 2000 годзе да, па сутнасці, усіх, 8-9 мільёнаў. (…)

Гэта было for fun. Зразумела, у нас былі нейкія амбіцыі па наведвальнасці, па адкрыцці тых ці іншых раздзелаў, але ніякіх падстаў стаць першымі адразу не было», —

згадвае сузаснавальнік Кірыл Валошын у новым выпуску ютуб-праекта «Ператром з Халезіным».

Па яго словах, на момант заснавання Tut.by існавалі праекты з нашмат большымі інвестыцыямі.

Кірыл Валошын Кирилл Волошин Kirill Voloshin

Кірыл Валошын. Скрын відэа: freekuhar / YouTube

У сам праект, па ацэнках Валошына, на той момант было ўкладзена каля 20 тысяч даляраў. Яны пайшлі на распрацоўку дызайну паштовай сістэмы і самога партала.

«У нас быў адзін сервер, на якім круцілася ўсё — і пошта, і форумы, і ўсё астатняе», — дзеліцца ўспамінамі Валошын. Сам ён пачынаў працаваць за 70 даляраў у месяц. Затым — у першыя гады — «за 70 даляраў і долю».

Першапачаткова заснавальнікі планавалі, што іх праект будзе прывабліваць людзей менавіта як паштовы сервер, але ў хуткім часе высветлілася, што карыстальнікаў прыцягвала і падборка навін. Пазней дадаліся блокі — праца, форумы, фінансы, афіша. І ўсё гэта стварала трафік.

Пераломным момантам у развіцці рэдакцыі Tut.by стаў 2010 год, калі стала відавочна, што ключавым фактарам прыцягнення аўдыторыі сталі не другасныя сэрвісы, а менавіта ўласны, арыгінальны журналісцкі кантэнт, які ствараўся рэдакцыяй пад кіраўніцтвам Марыны Золатавай.

«Па сутнасці, мы перасталі купляць, браць, капіраваць навіны. Большая частка навін была самапісная, стваралася хутка, якасна», — кажа Валошын.

Бізнэсмен згадвае, што Tut.by канкурыраваў з парталам Onliner «у частцы некаторых раздзелаў, (…) у тым ліку па некаторых пытаннях навін (…) — хто хутчэй апублікуе і ў каго хутчэй вырасце [колькасць праглядаў]. Мы таксама спрабавалі на зуб некалькі разоў нішу e-commerce».

Зразумела, што ў працы рэдакцыі былі сітуацыі, якія «раздражнялі і адзін бок, і другі». У такіх выпадках асаблівую ролю адыгрываў Юрый Зісер. Ён, як больш вопытны і старэйшы чалавек, умеў разрульваць канфлікты.

Юрый Зісер. Фота: Tut.by

Валошын прызнае, што былі выпадкі, калі рэдакцыі даводзілася «ісці на здзелку з сумленнем ці на здзелку з уладаю, каб не быць прыкрытымі». Але тлумачыць, што іх «было, як пальцаў на адной руцэ».

Ён кажа, што ў журналісцкай супольнасці існавала павага да таго, як рэдакцыя паводзіла сябе — далікатна, стрымана, прафесійна.

Дырэктарка партала Tut.by Людміла Чэкіна і галоўная рэдактарка Марына Золатава падчас абвяшчэння прысуду 17 сакавіка 2023 года. Фота: «Мінская праўда»

Валошын кажа, што нічога не ведае пра прапановы прадаць партал, а на пытанне, ці можна было нейкім чынам засцерагчыся ад небяспекі ў 2020 годзе, адказвае:

«Мы не маглі застацца ў тым жа самым раскладзе, мы не маглі (…) пайсці супраць сумлення, прынцыпаў і ўсяго астатняга. Магчыма, застаўся б партал, але сышла б уся журналісцкая, большая частка рэдакцыі. (…)

Я не ўяўляю сітуацыю, у якой мы б пайшлі на здзелку з сумленнем і (…) пераставалі пісаць пра пратэсты, пра збіццё, пра гвалт, пра ўсё астатняе. (…) Агулам, мы і раней раздражнялі вока. Але зразумела, што 2020 год канчаткова гэты мазоль разадраў».

Нагадаем, што заснавальнік партала Tut.by Юрый Зісер памёр пасля цяжкай хваробы 17 мая 2020 года, а сам партал быў знішчаны ўладамі ў маі 2021 года. Частка кіраўніцтва была арыштаваная, генеральная дырэктарка партала Людміла Чэкіна і галоўная рэдактарка Марына Золатава ў сакавіку 2023 года былі асуджаныя на 12 гадоў зняволення. Супрацоўнікі, якім удалося выехаць за мяжу, стварылі новы праект «Люстэрка», які прадоўжыў традыцыі партала.

Каментары22

  • .
    25.05.2025
    Tut.by сыграў вялікую ролю ў гісторыі краіны сваім асцярожным цэнтрызмам. Бо яго паважалі і чыталі ўсе слаі, у тым ліку чыноўнікі.
    Акрамя навін, гэта ж было і мяккае прывучэнне да дэмакратыі на практыцы (бо прэса - адзін з яе механізмаў), адукацыя людзей. На форумах сустракаліся людзі з супрацьлеглымі поглядамі, што зараз рэдка - ўсе ў сваіх "пузырах".
    Разгром 2021 г. - вынік помсты тых сіл, якія да таго былі амаль маргінальнымі: гэбісцкія дынастыі, пакрыўджаныя абмежаваныя людзішкі з канспіралагічным мышленнем. Тое, што зараз эліта і мэйнстрым у РБ.

    «Здзелкі з сумленнем ці з уладаю». Не ведаю, пра што ён зараз. Дакладна былі выпадкі, калі аддавалі міліцыі IP адрасы карыстальнікаў форума, пароль ад пошты.
    Аналіз пераносаў пошты са свайго сервера на google, а пасля на yandex дазваляе зрабіць высновы, што захоўвалі ў сябе самі паролі, а не хэшы ад яго, як прынята ў індустрыі.
    Пераход на расейскі яндэкс і ў той час (2015 г.) выглядаў небяспечным з пункту гледжання рызык магчымага кантролю пошты іншай краінай.
  • Комментатор
    25.05.2025
    Однозначно одни из лучших СМИ что у нас были.
    Надеюсь в том или иной форме будут и в будущем.
  • Мх
    25.05.2025
    ., Гэта быў прыклад "і нашым і вашым". Да чаго прывяла гэтая "расейскамоўная дэмакратыя" - усе бачаць. А так яны і сляда не пакінулі ў беларускай справе (ніколі не мелі беларускамоўнай версіі сайта). Па сутнасці гэта ідэйныя бацькі "неверагодных" узору 2020 года. Гэты ж "сцяг" удала нясуць і іх нашчадкі "Зеркало". Па сутнасці, калі вярнуцца у 00-я, гэта быў гэтакі "Онлайнер" толькі для больш сталых людзей. Што адбылося, калі б тутбай захаваўся? Ну, я думаю, пра гэта паказальна сведчыць былы сайт газеты Народная Воля, толькі я думаю ўся пошта апынулася б пад кантролем КДБ.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прапанаваў паставіць у Мінску помнік Сі Цзіньпіну22

Арына Сабаленка прайграла ў фінале «Ралан Гарос»15

Нашчадка эмігрантаў з Беларусі прызначылі галоўнакамандуючым аб'яднаных сілаў НАТА ў Еўропе1

З 1 ліпеня некаторыя тавары на касах самаабслугоўвання трэба будзе аплачваць па-новаму4

«Петэн Нацыянальнага Адраджэння». Баркоўскі адказаў Пазняку ад імя «псеўдаапазіцыі»102

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»1

Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву22

З'явілася новае ВІДЭА спецаперацыі СБУ «Павуцінне»: з камеры, замацаванай на самім дроне1

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць