Свет88

Вайскоўцы РФ паведамілі, што верталёт Пуціна трапіў у эпіцэнтр атакі БПЛА

Верталёт Пуціна падчас таемнага візіту ў Курскую вобласць трапіў пад магутную атаку дронаў, праз пяць дзён заявіў камандзір курскай дывізіі СПА.

Уладзімір Пуцін у Курскай вобласці. Фота: kremlin.ru

Падчас наведвання Курскай вобласці 20 мая, верталёт з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным апынуўся ў «эпіцэнтры адбіцця маштабнай атакі ўкраінскіх беспілотнікаў». Пра гэта заявіў камандзір дывізіі СПА Юрый Дашкін у эфіры дзяржаўнага тэлеканала «Расія».

«Мы адначасова вялі супрацьпаветраны бой і забяспечвалі бяспеку верталёта прэзідэнта. Ён літаральна знаходзіўся ў эпіцэнтры масіраванай атакі беспілотнікаў праціўніка», — заявіў Дашкін, якога цытуюць «Вести».

Паводле яго слоў, у небе над рэгіёнам у той дзень былі знішчаны 46 дронаў самалётнага тыпу. Атаку назвалі «беспрэцэдэнтнай» з боку УСУ.

20 мая Уладзімір Пуцін упершыню наведаў Курскую вобласць пасля таго, як Міністэрства абароны РФ абвясціла аб яе «поўным вызваленні» ад украінскіх войскаў. Пра візіт прэс-служба Пуціна распавяла толькі на наступны дзень. 

Каментары8

  • Натуральна
    25.05.2025
    ўсяму экіпажу не мінуць бы смерці
    Каб не пуцінская удаль і кемлівасць.
    Ён уласнай елдою адбіў тузін украінскіх дронаў і дзьве расійскія ракеты СПА.
  • палкой отбивался
    25.05.2025
    Ну канешна, да, палкой !, высунувшись в иллюминатор вертолёта...
  • .
    25.05.2025
    Бой быў настолькі жорсткі, што па прылёту ад'ютанты Пуціна вынеслі 4 поўныя валізкі.
    Каб увекавечыць памяць пра гераічны рэйс, на борт верталёта нанеслі надпіс: 💼💼💼💼

Цяпер чытаюць

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме3

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі пасол: Польшча яшчэ будзе апраўдвацца за закрыццё мяжы19

Крымінальная справа за ўхіленне ад службы ў войску не будзе вызваляць ад самой службы3

Эксперт патлумачыў літоўцам, чаму беларусы выбіраюць Літву і які гэта патэнцыял для будучыні7

Падчас расійскай атакі дронамі на Польшчу жылы дом мог быць пашкоджаны абломкамі польскай ракеты5

Былы міністр юстыцыі Хаменка папрасіўся на выхад з Савета Рэспублікі. Ён быў намеснікам Качанавай3

Да 105-годдзя Купалаўскага тэатра выпусцілі гадзіннікі «Паўлінка»4

Беларуска зрабіла новы пашпарт, а ён аказаўся несапраўдным: Даведалася пра гэта ў аэрапорце2

Сяргей Ціханоўскі застаецца ў Фларыдзе? Новы фэйк канспіролагаў і прапагандыстаў21

Мужу Каці Андрэевай, журналісту Ігару Ільяшу далі чатыры гады калоніі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме3

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць