Эканоміка

Сямашку панізілі

Намеснік старшыні ААТ «Газпром» Валерый Голубеў абраны кіраўніком назіральнага савета ААТ «Белтрансгаз». Такое рашэнне было прынята на гадавым сходзе акцыянераў «Белтрансгаза» 31 сакавіка ў Мінску. Раней назіральны савет кампаніі ўзначальваў першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

Змены таксама адбыліся ў складзе савета. Калі раней у яго ўваходзілі пяць прадстаўнікоў Беларусі і тры — Расіі, то зараз — па чатыры прадстаўнікі кожнага боку.

Членамі назіральнага савета ад Беларусі з’яўляюцца першы віцэ‑прэм’ер Уладзімір Сямашка, дырэктар Фонду дзяржмаёмасці Дзяржкамітэта па маёмасці Наталля Жарнасек, міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц і першы намеснік міністра энергетыкі Эдуард Таўпянец.

Расію ў савеце акрамя Валерыя Голубева прадстаўляюць начальнік упраўлення карпаратыўнага кантролю дэпартамента па кіраванні маёмасцю і карпаратыўных адносінах «Газпрома» Мікалай Васільеў, начальнік юрыдычнага дэпартамента «Газпрома» Мікалай Дубік і начальнік аддзела ўпраўлення па працы з краінамі блізкага замежжа дэпартамента маркетынгу, перапрацоўкі газу і вадкіх вуглевадародаў «Газпрома» Аляксандр Фралоў.

Назіральны савет абраў дырэкцыю ААТ «Белтрансгаз». На пасадзе генеральнага дырэктара кампаніі зноў зацверджаны Уладзімір Маёраў.

Дагавор куплі‑продажу 50% акцый «Белтрансгаза» за 2,5 млрд. даляраў быў падпісаны паміж «Газпромам» і Дзяржкамітэтам па маёмасці Беларусі ў маі 2007 года. Згодна з дагаворам «Газпром» на працягу 2007—2010 гадоў ажыццяўляў аплату акцый «Белтрансгаза» роўнымі долямі ў чатыры этапы.

Напярэдадні гадавога сходу акцыянераў расійскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю аб тым, што «Газпром» разлічвае на абранне Голубева кіраўніком назіральнага савета ААТ «Белтрансгаз». Беларусь гатова разгледзець такую магчымасць пры ўмове захавання цэн на газ для Беларусі, паведаміла газета «КоммерсантЪ» са спасылкай на крыніцы ў «Газпроме».

Цяпер сярэднегадавая цана на расійскі газ для Беларусі складае 171,5 даляра за тысячу кубаметраў — пра гэта паведаміў журналістам 26 сакавіка намеснік старшыні праўлення «Газпрома» Андрэй Круглоў. Ён таксама заявіў, што з пачатку 2010 года Беларусь завінаваціла за газ 94 млн. даляраў.

Беларускі бок лічыць, што сярэднегадавая цана на расійскі газ у 2010 годзе павінна застацца на леташнім узроўні — 155 даляраў (0,7—0,75% да сярэднееўрапейскай за вылікам мытнай пошліны).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах12

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідзе з-за санкцый некалькі месяцаў не рамантуюцца стужкі-канвееры каля касаў5

У ледавіку каля Антарктыды знайшлі цела навукоўца, які загінуў у 1959 годзе

У ЗША метэарыт упаў на дом. Навукоўцы сцвярджаюць, што ён старэйшы за Зямлю3

Медузы спынілі працу найбуйнейшай АЭС Францыі1

Дзяўчына расказала, як прыехала «біцца за кватэру» ў элітным ЖК Мінска, але ўсе раскупілі праз 15 хвілін23

Трамп на перамовах з Пуціным пастараецца вярнуць Украіне частку акупаваных тэрыторый4

Ціханоўскі адказаў на прэтэнзіі пра наведвання Крыма і працу з Ксеніяй Сабчак27

«Белавія» анансавала хуткія палёты на востраў Фукуок

У вёсцы пад Барысавам разам з полем зааралі адзіную дарогу. Адважны чалавек паехаў і загруз1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах12

«Часцей за ўсё жучок ставяць недалёка ад разетак». Як сілавікі праслухоўваюць беларусаў па тэлефоне і ў кватэрах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць