Свет33

Журналісты атрымалі доступ да сакрэтных планаў расійскіх ядзерных вайсковых баз

Журналісты з дацкага выдання Danwatch і нямецкага Der Spiegel атрымалі доступ да сакрэтных планаў расійскіх ядзерных вайсковых аб’ектаў. Як высветлілася, гэтыя звесткі былі выпадкова апублікаваныя ў адкрытым доступе праз дакументы дзяржаўных закупак у Расіі, нягледзячы на ўведзеную ў 2020 годзе забарону, піша Руская служба «Радыё Свабода».

Ракетная шахта. Фота ілюстрацыйнае

Даследчыкі прааналізавалі больш за два мільёны дакументаў і знайшлі сотні падрабязных планаў вайсковай базы стратэгічных ракетных войскаў у горадзе Ясны (Аранбургская вобласць). У дакументах падрабязна апісаныя ўнутраныя структуры базы: месцы захоўвання зброі, падземныя тунэлі, пакоі адпачынку, сталовыя, спальні і нават прыбіральні. Таксама згадваецца пра вучэбнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца салдатамі.

Былы супрацоўнік брытанскай ваеннай разведкі, які пракаментаваў гэты факт, назваў гэта сур'ёзным парушэннем бяспекі, бо такія звесткі могуць зрабіць аб’екты ўразлівымі да вонкавых атак.

Паводле расследавання, у Расіі налічваецца 11 асноўных аб’ектаў для захоўвання ядзернай зброі, большасць з якіх была мадэрнізаваная за апошнія 10 гадоў. Яны абсталяваныя сучаснымі сістэмамі аховы: электронны маніторынг, аўтаматычныя кулямёты і гранатамёты, а таксама сродкі супрацьпаветранай абароны.

Да гэтай уцечкі ў заходніх экспертаў былі толькі старыя планы савецкіх баз 1960—70-х гадоў. Цяпер жа журналісты апублікавалі прыклад аднаго з сучасных паверхаў базы.

Каментары3

  • Федзя)))
    28.05.2025
    Глядя на эту шахту терзают смутные сомнения вылетит ли что-то из нее а если и вылетит то не упадет ли на москву или дрозды
  • .
    28.05.2025
    "Аб'ект 370". Тэндараў шмат.

    Першы сайт danwatch прылёг зараз.

    Der Spiegel таксама піша пра ўдзел нямецкага канцэрну Knauf. Спецыфікацыі іх матэрыялаў сустракаюцца ў будаўнічай дакументацыі базы ракетных войск. Knauf кажа, што не парушае санкцыі, пры гэтым у РФ Knauf стварыў даччыныя фірмы, якія працуюць з выкарыстаннем мясцовага гіпсу. Тое ж самае з беларускім Knauf.
  • праектант
    28.05.2025
    ., спэцыфікацыі Knauf ужо даўно проста стандарт для афармленьня праектаў на нашым кантынэнце.

Цяпер чытаюць

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай5

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Фінскім заліве зноў пашкодзілі кабель, які звязвае Фінляндыю і Эстонію2

Што паглядзець у навагоднюю ноч? Альтэрнатыўная праграма перадач на YouTube10

Вось так выглядае пентхаўс за $1 000 000 каля плошчы Перамогі ў Мінску12

Сярод «экстрэмістаў», якіх Лукашэнка памілаваў пад Новы год, ёсць і хатнія хімікі1

Вялікае рабаванне банка ў Германіі. Як злачынцы скарысталі Каляды і абчысцілі амаль усе ячэйкі3

Выйшаў з начнога клуба і знік. У Мінску пятыя суткі шукаюць хлопца3

«Прыбраць Пуціна — усё будзе па-іншаму». Лукашэнка расказаў, як папярэджваў прэзідэнта Расіі пра небяспеку замаху14

Apple выдаліла дадатак INSNC Альфа-Банка з App Store з-за санкцый

Два мабільныя аператары не будуць павышаць тарыфы ў 2026 годзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай5

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць