Усяго патроху

У Гродзенскім заапарку ліса-бабуля стала мамай для малых лісянят ВІДЭА

У Гродзенскім заапарку расказалі цёплую кранальную гісторыю, як адзінокая састарэлая ліса дапамагла двух лісянятам пачаць новае жыццё. 

Скрыншот з відэа

Дзесяць гадоў таму ў заапарку з'явілася маленькая ліса, якую назвалі Жасмін. Яна хутка прыжылася, асвоілася і нават некалькі разоў нараджала лісянят, стаўшы сапраўднай мамай. З часам Жасмін састарэла, пасля чаго больш маладзейшыя і мацнейшыя суродзічы пачалі яе крыўдзіць. Таму супрацоўнікі заапарка вымушаны былі перасадзіць Жасмін у асобны вальер, дзе яна пражыла некалькі гадоў адна.

Сёлета ў заапарк прывезлі дзвюх малых лісічак, якія ў прыродзе непазбежна загінулі б. Адна з іх з паламанай лапкай была знойдзена ў падвале разбуранага дома. Другую, галодную і змучаную, выратавалі супрацоўнікі адной з гродзенскіх устаноў. Пасля ўсіх неабходных фармальнасцяў лісянят прывезлі ў заапарк.

Маленькія лісічкі цяжка перажывалі пераезд. Лісяня з паламанай лапкай было вельмі агрэсіўным, таму атрымала імя Люка (раней яе хацелі назваць Злюка, але ад першай літары адмовіліся). Другая лісічка, Іда, была слабой, знясіленай і часта плакала.

Для супрацоўнікаў гэта стала нечакансцю, бо звычайна лісы ў няволі прыжываюцца добра. Урэшце вырашылі рызыкнуць і падсяліць дзяцей да старой Жасмін.

І здарыўся маленькі цуд — лісяняты, убачыўшы дарослую лісу, супакоіліся і ажывіліся. Іда перастала плакаць, а Люка з агрэсіўнай лісы ператварылася ў вясёлую і гуллівую. Жасмін спачатку паставілася да новых суседак з недаверам, але хутка ў ёй прачнуўся мацярынскі інстынкт. Да канца дня ўсе трое (сытыя, задаволеныя і спакойныя) спалі разам, закручаныя ў клубочак.

Цяпер Жасмін, Люка і Іда жывуць у ветэрынарным корпусе, але неўзабаве пераедуць на «Бабулін дворык», дзе іх змогуць пабачыць госці заапарка. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса1

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі затрымалі французскага веласіпедыста. Ён хацеў пабіць сусветны рэкорд, праехаўшы ад Лісабона да Уладзівастока3

У Мінску пачнуць тэсціраваць аплату праезду картай ужо ў верасні1

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх30

«Залатыя» яблыкі па 10 рублёў і апошнія ягады: што бяруць на Камароўцы на пачатку верасня3

Фразы, якія выдаюць тэлефонных махляроў, раскрыла міліцыя3

Памерла найстарэйшы прадстаўнік каралеўскай сям'і ў Брытаніі. Герцагіня пакінула каралеўскае жыццё, каб стаць школьнай настаўніцай1

Заўзятары расцягнулі на футбольным матчы плакат «Стоп Лука» ФОТАФАКТ2

Пешаход спрабаваў зачапіць нагой самакатчыка. Той з'ехаў, але неўзабаве вярнуўся — ужо з сябрамі7

Найбуйнейшы гастрамол і сучасны паркінг: што яшчэ з'явіцца побач з Камароўскім рынкам у Мінску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса1

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць