Грамадства77

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч

Адвакатка Наталля Мацкевіч абараняла апанентаў Лукашэнкі — тых, каго рэжым жорстка пакараў і асудзіў на вялікія тэрміны: Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Марфу Рабкову, Мікалая Дзядка. Яна бачыла тое, што ўлады хаваюць. У вялікім інтэрв’ю «Радыё Свабода» яна расказала пра тое, як Віктар Бабарыка пераносіў турму, што ён расказваў пра сустрэчу палітвязняў з Лукашэнкам у СІЗА, як успрыняў учынак Марыі Калеснікавай.

Віктар Бабарыка

«Віктара Дзмітрыевіча больш за ўсё хваляваў лёс Эдуарда. Бо гэта ўсё ж такі сын, гэта балючае месца, і ён у закладніках. Ён казаў, што, у прынцыпе, ён ужо пажыў і можа пакласці сваю частку жыцця на гэты алтар, каб паказаць, што Беларусь можа быць нармальнай краінай і што трэба рабіць гэтыя спробы. Бо калі ніхто не будзе іх рабіць, тады мы не можам казаць, што мы вартыя таго, каб жыць добра. Каб нешта было, трэба нешта зрабіць — і ён пагаджаўся з тым, што ягоны кавалак жыцця менавіта гэтаму і належыць.

За Эдуарда ён вельмі турбаваўся. Казаў: «Ён жа [Эдуард] не абавязаны быў гэта рабіць. Гэта ж мая ідэя. Я, атрымліваецца, падставіў яго ці што?»

Але мы ведалі настрой Эдуарда. Мы казалі [Віктару Дзмітрыевічу], што мы заўсёды перажываем за дзяцей, але дзеці нашмат мацнейшыя, чым мы думаем пра іх, і яны лягчэй пераносяць нейкія цяжкасці. Вось такія былі размовы. Гэта было, каб яго падтрымаць, але я і насамрэч так думаю.

Шок першы быў, вядома, калі Віктар Бабарыка трапіў у камеру.

Цяжка яму было пераключыцца з аднаго побыту на іншы. Калі я першы раз з ім сустрэлася — гэта было ўжо праз два дні пасля затрымання — ён кажа: «Я нармальна сябе адчуваю. Мне б побыт наладзіць». Бо перадача яшчэ не прыйшла. Яго паклалі пятым у камеру на гэты пяты «ложак» — гэты драўляны шчыт.

Вось гэта, напэўна, было для яго цяжка. Потым, калі побыт наладзіўся, было нармальна».

Наталля Мацкевіч падчас сваіх візітаў расказвала Віктару Бабарыку пра тое, што адбываецца на волі.

«Яго ўразіў учынак Машы Калеснікавай — вось калі мы яму расказалі, як яна сябе павяла. А Максіма [Знака], дарэчы, тады таксама затрымалі з прамежкам у адзін дзень. Мы расказалі яму, як людзі сябе павялі, як яны пайшлі амаль свядома — і не амаль, а цалкам свядома — у гэтую турму. А гэта ж былі людзі, зусім далёкія ад ідэй нават праваабарончай барацьбы, не тое што палітычнай.

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе — ці правільна я зрабіў? Можа, варта было застацца ў сваім зручным доме, утульным, і не рыпацца. Але калі Маша такое зрабіла! Гэта ж такі рост!», — адрэагаваў Віктар Бабарыка.

Ён яе ведаў яшчэ па культурных сумесных праектах.

«Яна ж спачатку зусім не ўяўляла сабой ніякай палітычнай фігуры. Але калі яна палічыла, што так трэба зрабіць, дык я ўпэўнены, што і я таксама правільна зрабіў», — пераказвае яго словы Наталля Мацкевіч.

Каментары7

  • Лол
    31.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Мандэлла
    31.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • При всем при том
    31.05.2025
    Как вы думаете? Как выбирают вожака?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля2

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля

Усе навіны →
Усе навіны

«Франак, адносіны паміж людзьмі могуць будавацца не толькі на маніпуляцыях». Пракоп‘еў даў водпаведзь Бяспалаву. І Вячорку52

Орбан лічыць, што Украіна павінна стаць «буфернай зонай»6

За стварэнне дваровага чата пасадзілі маладых настаўніцу і прадпрымальніцу3

У Каліфорніі на дзіцячым свяце адбылася масавая страляніна — 4 загінулых

«Умовы не становяцца лепшымі». Залужны адказаў, чым скончыцца вайна ва Украіне26

Шэрыя схемы, стрымы казіно і адпачынак у Дубаі. Вось як жыве і на чым зарабляе тыктокер Улад Белавусаў6

Бондарава тварам у твар сутыкнулася з дэманам у Dana Mall24

Зарэгістраваная першая ў свеце смерць чалавека ад птушынага грыпу H5N5. Вось што трэба ведаць6

Бяспалаў канчаткова рассварыўся з Ціханоўскім: Для яго добры толькі адзін чалавек — Пракоп'еў112

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля2

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць