Меркаванні44

Лячыць раны і сунімаць боль

Велікодныя разважаньні айца Аляксандра Надсана.

Велікодныя разважаньні айца Аляксандра Надсана.

Нядаўна мне давялося ісьці адной вуліцай Лёнданскага прадмесьця. Вуліца была амаль пустая, толькі крыху далей я бачыў чалавека, які стаяў, абапёршыся аб сьцяну дома. З выгляду ён быў адным з тых, каго ангельцы называюць далікатна «gentleman of the road», а беларусы «бомж». Калі я зраўняўся з ім, ён, гляняўшы, плюнуў са злосьцю ў мой бок. Ад нечаканасьці я разгубіўся і доўга ня мог прыйсьці да сябе. Мяне мучыла думка, што змесіла гэтага чалавека выказаць такім чынам сваё стаўленьне да сьвятароў (мая вопратка не пакідала сумневу, хто я).

Спачатку мне прыйшлі на думку словы Хрыста сваім вучням: «Калі сьвет вас ненавідзіць, ведайце, што Мяне ён раней узьненавідзеў…

Памятайце слова, якое Я вам сказаў: слуга ня большы за свайго гаспадара. Калі Мяне перасьледавалі, будуць перасьледаваць і вас» (Ян 15: 18, 20). Аднак я хутка адкінуў гэтую спакусьлівую думку, бо ўзгадаў сьвятароў, пра якіх так шмат пісалася і гаварылася апошнім часам у сродках масавай інфармацыі, і якія, забыўшвся на сваё высокае пакліканьне, злоўжываючы даверам, які яны мелі ў людзей, займаліся разбэшчваньнем дзяцей, робячы іх духоўнымі калекамі на ўсё жыцьцё. Магчыма той бомж, які плюнуў на мяне, пацярпеў у дзяцінстве ад нягодных сьвятароў. Дык ці маю я права крыўдаваць на яго?

Госпад Ісус Хрыстос сказаў: «Прыйдзіце да Мяне ўсе спрацараныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьмеце ярмо маё на сябе і навучвцеся ад Мяне, бо Я лагодны і пакорны сэрцам; і знойдзеце супаклй вашым душам» (Мц 11:28‑29). У іншым месцы Ён кажа: «Я прыйшоў, каб жыцьцё мелі, і мелі ўдосталь. Я — добры Пастыр; вобры пвстыр жыцьцё сваё аддае за авечак» (Ян 10: 10‑11). Гэта не былі пустыя словы, як сьведчаць гэтыя сьвятыя дні, калі мы ўзгадваем Ягоную сьмерць на крыжы і слаўнае ўстаньне з мёртвых на трэці дзень, якім Ён даў нам ўсім магчымасьць быць дзецьмі Божымі. Дзякуючы Яму за ўсё, што Ён учыніу для нас, будзем маліцца за нашах сьвятароў, каб яны, беручы прыклад з іхняга Боскага настаўніка, былі добрымі пастырамі, поўнымі Боскага духа, лечачы духоўныя раны і сунімаючы боль.

І хай Госпад і Бог наш Ісус Хрыстос, які ўваскрос з мёртвых, прынясе суцяшэньне і супакой збалелым і пакрыўджаным душам, і напоўніць радасьцю і любоўю сэрцы ўсіх нас.

Хрыстос уваскрос!

Вялікдзень 2010 г.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер2

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Гендырэктара ІТ-кампаніі адхілілі пасля відэа з падначаленай на канцэрце Coldplay7

Таматы ад 3 рублёў, агуркі таннейшыя за бульбу. Што прадаецца на Камароўцы ў выходныя

Сэкс-коўч беларускага паходжання Алекс Лэслі прыляцеў у Маскву і не быў затрыманы, нягледзячы на крымінальную справу11

Дзяржаўныя каналы нечакана паказалі, як выглядаюць рэзідэнцыі Лукашэнкі знутры. Раней камеры туды не траплялі29

Паказалі трэйлер айчыннай драмы «Класная»20

Памёр польскі архітэктар беларускага паходжання Міхал Балаш 1

Стала вядома, супраць якіх прадпрыемстваў уведзены 18-ы пакет санкцый ЕС17

Даведаліся, як справы ў Рыгора Кастусёва — ёсць добрыя навіны6

Жыхар Барысава напісаў скаргу ў кінапракат з-за назвы фільма, якая ўвяла ў зман2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер2

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць