Здароўе99

Цёмны бок медытацыі і «практык асэнсаванасці»

Медытацыя і практыка асэнсаванасці часта прадстаўляюцца як просты і бясплатны сродак супраць стрэсу і псіхалагічных цяжкасцяў. Можна сядзець дома, уключыць прыкладанне — і вось табе «панацэя». Але ў гэтай гісторыі ёсць і іншы, менш вядомы бок.

Фота: Getty Images

Практыка асэнсаванасці (mindfulness) — гэта тып медытацыі, што мае карані ў будысцкай традыцыі і заключаецца ў назіранні за тым, што ты адчуваеш, думаеш і ўспрымаеш у дадзены момант.

Як піша дацэнт эксперыментальнай псіхалогіі Універсітэта Ковентры Мігель Фарыяс (Miguel Farias) на старонках The Conversation, першыя пісьмовыя сведчанні пра такія практыкі з'явіліся ў Індыі больш за 1500 гадоў таму.

У «Пісанні пра медытацыю Дхарматраты», створаным будыстамі, апісваюцца не толькі спосабы медытацыі, але і магчымыя наступствы, якія могуць узнікнуць пасля яе — сімптомы дэпрэсіі, трывогі, а таксама парушэнні свядомасці, якія могуць нагадваць псіхоз, дысацыяцыю і стан, калі чалавек адчувае, што рэальнасць нібыта «нясапраўдная».

Яшчэ ў 1976 годзе адзін з лідараў кагнітыўна-паводзіннай псіхалогіі Арнольд Лазарус (Arnold Lazarus) папярэджваў: калі медытацыя ўжываецца без уліку кантэксту і індывідуальных асаблівасцяў, яна можа прывесці да сур’ёзных псіхіятрычных наступстваў — трывожнасці, дэпрэсіі і нават шызафрэнічнага абвастрэння.

У апошнія гады цікаўнасць навукоўцаў да гэтай тэмы імкліва расце. У даследаванні 2022 года, якое ахапіла 953 амерыканцаў, што рэгулярна медытавалі, больш за 10% удзельнікаў паведамілі, што адчулі пабочныя эфекты, якія аказалі значны негатыўны ўплыў на іх паўсядзённае жыццё і працягваліся не менш за адзін месяц.

Агляд даследаванняў, які ахапіў навуковыя працы за апошнія 40 гадоў (апублікаваны ў 2020 годзе), паказаў, што найбольш распаўсюджаныя негатыўныя наступствы — гэта трывожнасць і дэпрэсія. За імі ідуць сімптомы псіхозу, дысацыяцыя, дэперсаналізацыя, а таксама пачуцці моцнага страху або панікі.

Прычым пабочныя эфекты могуць узнікаць і ў людзей без папярэдніх псіхічных расстройстваў, і нават пры адносна ўмеранай практыцы. У некаторых выпадках яны могуць мець працяглы характар.

У 2022 годзе выйшла самае дарагое даследаванне ў гісторыі навукі пра медытацыю, якое каштавала больш за 8 мільёнаў долараў і фінансавалася дабрачынным фондам Wellcome Trust. З 2016 па 2018 год у ім удзельнічалі больш за 8000 брытанскіх школьнікаў ва ўзросце 11—14 гадоў з 84 школ.

Вынікі паказалі, што практыка mindfulness не палепшыла псіхалагічнага стану дзяцей у параўнанні з кантрольнай групай, а ў некаторых, хто ўжо меў рызыку псіхічных праблем, яна нават магла пагоршыць стан.

Так, ёсць доказы таго, што практыка асэнсаванасці можа палепшыць самаадчуванне людзей. Але праблема ў тым, што відэа, прыкладанні, кнігі і курсы па mindfulness амаль ніколі не папярэджваюць людзей аб патэнцыйных неспрыяльных наступствах.

Фота: Getty Images

Будысцкі настаўнік і прафесар менеджменту Рональд Пурсер (Ronald Purser ) у сваёй кнізе McMindfulness (2023) піша, што mindfulness ператварыўся ў своеасаблівую «духоўнасць па-капіталістычнаму». Толькі ў ЗША індустрыя медытацыі ацэньваецца ў 2,2 мільярда долараў.

Але нават унутры гэтай індустрыі гучаць крытычныя галасы. Джон Кабат-Зін (Jon Kabat-Zinn), адзін з заснавальнікаў сучаснага руху mindfulness, у інтэрв’ю Guardian у 2017 годзе прызнаваў, што 90% даследаванняў, якія нібыта пацвярджаюць карысць практыка асэнсаванасці — нізкай якасці.

Ці этычна выкарыстоўваць практыкі mindfulness

Аўтар артыкула ставіць пытанне: ці этычна прадаваць мабільныя праграмы для медытацыі, праводзіць курсы ці выкарыстоўваць практыкі mindfulness у клінічнай тэрапіі, не згадваючы пра магчымыя негатыўныя наступствы? На яго погляд, улічваючы, наколькі распаўсюджаныя і разнастайныя гэтыя эфекты, адказ павінен быць адмоўны.

Фарыяс адзначае, што многія інструктары медытацыі шчыра вераць, быццам такія практыкі не могуць прынесці шкоды, і таму нават не падазраюць пра магчымыя пабочныя эфекты.

Найчасцей, паводле слоў аўтара, людзі, якія перажылі негатыўныя наступствы, сутыкаюцца з недаверам з боку настаўнікаў. Іх, як правіла, пераконваюць працягваць медытацыю, спадзеючыся, што непрыемныя сімптомы самі пяройдуць.

На думку аўтара, адна з асноўных праблем — у тым, што даследаванні бяспечных спосабаў практыкавання медытацыі пачаліся зусім нядаўна, таму пакуль няма выразных рэкамендацый. Акрамя таго, медытацыя звязана з незвычайнымі станамі свядомасці, для якіх у псіхалогіі не хапае тэарэтычнага апарата.

Аднак людзі могуць даведацца пра рызыкі дзякуючы сайтам, створаным тымі, хто сам прайшоў праз цяжкія наступствы, і акадэмічным выданням, дзе гэтай тэме прысвечаныя асобныя раздзелы.

У ЗША дзейнічае нават спецыялізаваная клінічная служба для тых, хто перажыў вострыя або працяглыя псіхічныя праблемы пасля медытацыі. Ёй кіруе даследчык у гэтай галіне.

На погляд аўтара артыкула, пакуль медытацыя застаецца інструментам псіхалагічнай дапамогі, грамадства мае права ведаць пра яе цёмны бок. Гэта не напад на практыку — гэта заклік да адказнасці і інфармавання.

Каментары9

  • .
    30.06.2025
    Так дэперсаналізацыя-дэрэалізацыя, стан адчужэння ад сябе, свайго "Я", рэальнасці, і наступствы медытацыі тлумачацца аднімі і тымі ж словамі.
    Толькі ў адным, медыцынскім кантэксце, як нешта дрэннае - сіндром шэрагу псіхічных разладаў, а ў другім, (псеўда)духоўным, як нешта добрае - самаразвіццё, яднанне з сусветам.

    Калі псіхіка ўстойлівая, то могуць пахістаць, каб атрымаць новы досвед, а пасля вярнуцца ў "нармальны" стан.
    А калі не вельмі ўстойлівая, то могуць і не вярнуцца.

    Дзіўна, што людзі кажуць пра медытацыю як спосаб паглядзець на сябе і свет з боку, пераасэнсаваць, аднак на саму медытацыю як працэс гэта іх жаданне рэфлексіі не распаўсюджваецца. Тыпа "а што я насамрэч раблю з сабой, калі галава працуе інакш".

    Пытанне пра этычнасць вернае і таму, што ў поп-духоўных практыках "прадаецца" прыгожымі словамі тое, чаго самі не разумеюць.
  • Varona
    30.06.2025
    А ці этычна праводзіць такія даследаванні на падлетках 11-14 гадоў? У такім уразлівым узросце, калі нават дрэнная адзнака ў школе можа давесці да думак аб с...цыдзе? І да, практыкаваць медытацыі трэба падрыхтаваным, ці пад наглядам настаўніка/ментара. Ёсць такая "шаманская хвароба", калі пачынаюць бачыць свет у іншай, нязвыклай форме; кажуць, што і з глузду можна з’ехаць.
  • Ар
    30.06.2025
    Писал человек, даже близко не знакомый с психологией.

    Если коротко.
    14 лет это ещё недееспособные люди по законам почти всех стран планеты. И по той же науке.

    Сдохнуть можно даже от аспирина. А уж язва гарантирована. И побочка есть у хх%. От этого он не перестает быть лекарством.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам32

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся са Святланай і Сяргеем Ціханоўскімі1

Памілаваныя яшчэ 16 чалавек9

3 ліпеня будзе да +35°С, а на наступны дзень пахаладае2

«Вось убачыце. Праз некалькі тыдняў ці дзён». Намёкі Лукашэнкі пра нейкія крокі выразалі з тэкставай версіі яго прамовы14

«Ні ў якім разе я не рабіў заявы». Келаг зняпраўдзіў словы Лукашэнкі11

Купіў будынак пад рэстаран за 262 тысячы рублёў. Цяпер участак хочуць забраць, каб пабудаваць там… рэстаран5

«Тым, хто настальгуе па саўку, спадабаецца». Блогер пераначаваў у найгоршых гатэлях Беларусі і падзяліўся ўражаннямі12

Пракоп'еў: Знізьце ўзровень чаканняў. Я не бачу ніводнай аб'ектыўнай прычыны, каб наступала адліга14

Расіяніна затрымалі з 37 кілаграмамі наркотыкаў у Мінску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам32

Памятаеце выпускніка інстытута ФСБ, які раскатваў па Гродне са сцягам Наваросіі? Цяпер ён стаў варшаўскім бізнэсменам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць