Грамадства

Ці можа пасажыр не плаціць за праезд другі раз, калі ягоны аўтобус стаў з-за дажджу?

У чацвер вечарам Мінск накрыла стыхіяй — моцны дождж, навальніца, парывісты вецер. Коркі ў горадзе падчас залевы даходзілі да 10 балаў, транспарт, у тым ліку грамадскі, проста стаяў. Многія пасажыры тралейбусаў і аўтобусаў не змаглі дабрацца да дому маршрутамі, у якіх аплацілі праезд, і вымушана пераселі на іншыя. У сувязі з гэтым узнікаюць пытанні, піша «Смартпрэс».

Фота ілюстрацыйнае

Адна з чытачак выдання ў сувязі з гэтым запыталася:

«Я пракампаставала аднаразовы квіток у тралейбусе, які стаў «на аварыйцы» праз дождж, і перасела ў аўтобус таго ж кірунку (які мог ехаць), каб дабрацца да дома. І яшчэ раз аплаціла праезд. Але гэта ж не мая віна, што тралейбус стаў. Ці павінна я аплачваць праезд двойчы ў такой сітуацыі?».

Па тлумачэнні Smartpess.by звярнуўся ў «Мінсктранс», і вось што высветліў.

Па правілах аўтамабільных перавозак пасажыраў і правілах перавозак пасажыраў гарадскім электрычным транспартам, у выпадку тэхнічнай няспраўнасці (паломкі) аўтобуса, тралейбуса, трамвая або па іншых прычынах, па якіх немагчымы далейшы рух па вызначаным маршруце, перавозчык забяспечвае дастаўку пасажыра да пункта прызначэння (патрэбнага прыпынку) па тым жа самым маршруце (кірунку) без дадатковай аплаты праезду і правозу багажу ў наступным аўтобусе, тралейбусе, трамваі, які ідзе следам за тым, што сышоў з лініі.

Гэта значыць, што пры перасадцы ў іншы наземны транспарт таго ж маршруту (напрамку) для пацвярджэння аплаты праезду патрэбен раней аплачаны білет на адну паездку альбо праязны дакумент на БСК (бескантактавы смарт-карце) з пазнакай кампосцера альбо валідатара.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN і працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку30

Пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN і працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп збіраецца пагаварыць з Орбанам, каб той не купляў расійскай нафты1

Беларус расказаў, як яго спрабавалі ўцягнуць у ценявы бізнэс па пастаўцы люксавых аўто з Польшчы ў Расію1

Новым сімвалам беларускага турызму зрабілі кветку бульбы14

У Барысаве збіраюцца выпякаць фіялетавы хлеб2

Тэхнабанк перастае вяртаць грошы па Tax Free. Як цяпер забіраць ваты?2

Трамп у ААН: Еўропа коціцца ў пекла, а глабальнае пацяпленне — найбуйнейшае махлярства36

Ціханоўская: Я вельмі радая, што пасажырскае злучэнне паміж Беларуссю і Польшчай адновіцца27

Міністр унутраных спраў Польшчы падпісаў распараджэнне аб адкрыцці мяжы2

У затрыманага ў Польшчы таксіста-шпіёна знайшлі спіс беларусаў, за якімі ён меў заданне сачыць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN і працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку30

Пад ціскам мужа Святлана Ціханоўская адмяніла інтэрв'ю CNN і працягнула размову з беларусамі ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць