Свет22

ААН апраўдваецца — Белы дом западозрыў арганізацыю ў сабатажы праз праблемы падчас выступу Трампа

У Нью-Ёрку падчас выступу Дональда Трампа на Генеральнай асамблеі ААН адбылася серыя нечаканых інцыдэнтаў. Спачатку раптоўна спыніўся эскалатар, на які толькі што ступілі Трамп з жонкай Меланіяй, а затым адмовіў тэлесуфлёр, з якога прэзідэнт павінен быў чытаць прамову.

Дональд Трамп ідзе с трыбуны ААН пасля свайго выступу. Фота: Spencer Platt / Getty Images

Трамп не стрымаўся ад каментару проста перад залай, дзе прысутнічалі больш за 140 сусветных лідараў: «Вось дзве рэчы, якія я атрымаў ад Арганізацыі Аб’яднаных Нацый: дрэнны эскалатар і дрэнны тэлесуфлёр».

На Fox News адразу ж загаварылі пра сабатаж, а прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт заявіла, што «гэта відавочна выглядае менавіта так», піша BILD.

У ААН жа версію Вашынгтона адхілілі. Прадстаўнік генсека Антоніу Гутэрыша патлумачыў, што

Тэлесуфлёр наогул абслугоўваўся Белым домам. Што тычыцца эскалатара, то, паводле даных ААН, аварыйны механізм спрацаваў пасля таго, як аператар з амерыканскай дэлегацыі выпадкова зачапіў стоп-сістэму.

Тым не менш Белы дом настойвае, што супадзенні занадта падазроныя. Левіт нагадала пра паведамленне брытанскай газеты Sunday Times, дзе сцвярджалася, што супрацоўнікі ААН у жартаўлівым ключы абмяркоўвалі магчымасць «выключыць ліфты і эскалатары, каб паказаць Трампу, што грошы скончыліся».

Каментары2

  • ім трэба крэпкі руды хазяйственнік
    24.09.2025
    Больш за тое, там нават лямпачка не спрацавала, што час прамовы Трампа выйшаў. Поўны развал! Без бацькі Доні бульбу не перабяруць і лямпачку замяніць няма каму.
  • ООН-з Ню-Йорку вон!
    24.09.2025
    Вось гэтаму сарасячаму бабёру Гуц'ерышу лепш бы выбачыцца (асабіста) і нешта сказаць накшталт "выпадкі будуць расследаваны", а не з'язджаць на гнілой казе, ў спадзяваньні, што вывязе. Не вывязе, пане! Ёсць адчуваньне вялікіх праблемаў у гэтай канторы.

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

Прыхільніцу Лукашэнкі абурылі цэны на яго партрэты. Людзі ёй адказалі14

Белстат прапануе зрабіць удзел у перапісе насельніцтва абавязковым4

У Польшчы афіцыйна падпісалі распараджэнне аб адкрыцці памежных пунктаў з панядзелка10

У Тайландзе знік беларускі мастак6

«Будучыня Беларусі вырашаецца тут». Былы палітзняволены расказаў, чаму пасля вызвалення прынцыпова вырашыў заставацца ў краіне37

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»14

На выпрабаваннях пад Масквой заўважылі новы цягнік для мінскага метро. Ён падобны да звычайнай электрычкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць