Грамадства22

У Магілёве хочуць назваць вуліцу ў гонар гісторыка-лукашыста і ідэйнага настаўніка Гігіна

Імя Мікалая Сташкевіча дасталі з забыцця праз амаль 15 гадоў пасля яго смерці. 

Мікалай Сташкевіч і яго ідэйны вучань Вадзім Гігін. Фота: Wikimedia Commons, Sb.by

Камісія па тапаніміцы і ўвекавечанню гістарычнай і культурнай спадчыны горада Магілёва разглядае пытанне аб прысваенні назваў вуліцам горада. Беларусам прапаноўваюць выказацца наконт праспекта 17 Верасня, а таксама вуліцы Мікалая Сташкевіча.

Гісторык Мікалай Сташкевіч нарадзіўся ў 1938 годзе вёсцы Мокрае Быхаўскага раёна. У 1967 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ,

пасля чаго працаваў у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, займаючыся тым жа, чым і большасць супрацоўнікаў інстытута: ўзвялічваннем гістарычнай ролі бальшавікоў і прыніжэннем ролі ўсіх астатніх.

Работа гэтая была часта больш ідэалагічная, чым навуковая, бо падобныя інстытуты дзесяцігоддзямі існавалі па ўсім Савецкім Саюзе, але мы дагэтуль амаль нічога не ведаем пра многія старонкі савецкай гісторыі — тады наўмысна пазбягалі ідэалагічна нязручных ці «дробных» тэм.

Працы многіх супрацоўнікаў Інстытута гісторыі партыі выглядаюць як эпічныя палотны з героямі і злачынцамі,

вось, напрыклад, толькі некаторыя назвы прац Сташкевіча: «Идеологическая работа большевиков Белоруссии в годы гражданской войны (1919−1920 гг.)», «Непазбежнае банкруцтва: З гісторыі барацьбы палітычных партый у Беларусі 1917−1925 гг.», «Почему не состоялась БНР? Из истории борьбы за белорусскую национальную государственность», «Дары данайцев: Идеология и политика национализма: Критический анализ».

У 1991-м, у апошні год існавання Савецкага Саюза, Сташкевічу прысвоілі ступень доктара гістарычных навук за дысертацыю па тэме «Общественное движение в Беларуси: основные идейные течения и политические партии (1917—1920 гг.)».

У геапалітычнай рэальнасці, што склалася пасля распаду СССР, Сташкевіч не знайшоў сябе.

Нават яго былы навуковы кіраўнік і колішні начальнік акадэмік Іларыён Ігнаценка, вызваліўшыся ад путаў савецкай цэнзуры і ідэалогіі, не раз праявіў сябе: у 1990-я гады ён упершыню выказаў погляд, што БНР і БССР былі дзвюма формамі беларускай дзяржаўнасці, а ў 2000-я разам з іншымі навукоўцамі падпісаўся пад артыкулам супраць непісьменнага падручніка па гісторыі Беларусі, напісанага Яўгенам Новікам з імперска-расійскіх пазіцый і вылучанага ўладамі на Дзяржаўную прэмію.

Мікалай Сташкевіч у гэты ж час дзейнічаў у адваротным, прасавецкім і прарасійскім кірунку.

Спачатку ён працаваў на кафедры гісторыі і беларусазнаўства Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ, а з 1999 па 2005 гады гадах Сташкевіч выконваў абавязкі дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі, так гэтую пасаду і не заняўшы.

У гэты час ён запомніўся тым, што «прылюдна, у многіх месцах, сцвярджаў», што Інстытут гісторыі высока ацаніў цемрашальскі падручнік па гісторыі Беларусі Якава Трашчанка. 

Трашчанок стаяў на крайніх пазіцыях заходнерусізму і праваслаўнага фанатызму, не прымаў беларусаў як самастойны народ і разглядаў Беларусь як частку Расіі. Напісаць падручнік для студэнтаў яго папрасіў Аляксандр Лукашэнка, які калісьці быў ягоным вучнем.

Сташкевіч як кіраўнік інстытута ўхваляў гістарычную канцэпцыю Трашчанка і вызначаў ягоны падыход як «правільны нацыянальна-дзяржаўны». Правільныя пазіцыі гісторыкаў, паводле Трашчанка і Сташкевіча — лічыць Кіеўскую Русь крыніцай нараджэння беларускага народа і не вызначаць Вялікае Княства Літоўскае як беларускую дзяржаву.

У 1997-2004 гадах сам Сташкевіч напісаў цэлы шэраг падручнікаў па гісторыі Беларусі для школьнікаў або выступіў іх рэдактарам, а ў 2005 годзе ён стаў сааўтарам курсу лекцый па асновах ідэалогіі беларускай дзяржавы. 

«…падручнікі Новіка, Петрыкава і Сташкевіча. Гэта людзі, якія адназначна праводзяць усе пастулаты чыста савецкай дактрыны айчыннай гісторыі — адзінства старажытнарускай народнасці, існаванне Кіеўскай Русі, тэзіс аб імкненні беларускага народу да ўз'яднання з Расіяй, інтэрпрэтаванне паўстанняў ХІХ стагоддзя як польскіх…» — так адгукаўся беларускі гісторык Генадзь Сагановіч на працы сваіх калег.

Мікалай Сташкевіч у час працы ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы быў навуковым кіраўніком прэзідэнцкага гісторыка Ігара Марзалюка і прапагандыста Вадзіма Гігіна. Вучні Сташкевіча абвясцілі яго аж цэлым стваральнікам асобнай навуковай школы «Станаўленне і развіццё беларускай дзяржаўнасці ў XX — пачатку XXI стагоддзя».

Нягледзячы на гэта, імя Сташкевіча ў навуковых артыкулах згадваецца хіба што ў пераліку гісторыкаў, якія раней закраналі адпаведную тэму ў сваіх працах, але на выказаныя «заснавальнікам навуковай школы» думкі і высновы амаль ніхто не спасылаецца. 

Пасля смерці ў 2011 годзе Мікалай Сташкевіч сёння вядомы хіба старэйшаму пакаленню гісторыкаў, якія заспелі яго ў час вучобы ці працы ў інстытутах. 

Толькі верны і ўдзячны вучань Вадзім Гігін рэгулярна, з года ў год, піша ці згадвае свайго настаўніка Мікалая Сташкевіча. Гігін прапагандуе не толькі яго ідэалагічныя погляды, але і саму яго асобу. У 2019 годзе ён нават паўдзельнічаў у падрыхтоўцы да 80-годдзя з дня нараджэння Сташкевіча зборніка яго выбраных прац у серыі «Памяць і слава», які быў выдадзены тыражом усяго 100 асобнікаў.

Каму і навошта спатрэбілася даставаць з забыцця Мікалая Сташкевіча і прапаноўваць назваць у яго гонар вуліцу ў Магілёве, здагадацца не складана, улічваючы сённяшнія палітычныя і ідэалагічныя рэаліі Беларусі.

Беларусы могуць выказаць сваё меркаванне па прапанове надаць імя Мікалая Сташкевіча вуліцы ў Магілёве да 3 ліпеня, накіраваўшы ліст у рэдакцыю газеты «Веснік Магілёва» на электронную пошту info@vestnikmogileva.by.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • делают приятное
    07.06.2025
    Всё для русского мира России и его ставленника лукашенко....
  • Самазакаханасць
    07.06.2025
    Ого, у іх там цэлы свой сусвет вельмі важных, але нікому невядомых мэтраў.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе18

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Пуцін і Зяленскі абавязкова сустрэнуцца4

Лукашэнка павесіў адсталыя калгасы на шыі старшыням райвыканкамаў8

У Брэсце сілавікі скарысталі зброю супраць п'янага мужчыны3

Кожны сёмы жыхар Славакіі падтрымлівае далучэнне да Расіі — апытанне25

Аэрапорты Еўрасаюза будуць здымаць абмежаванні на вадкасці ў ручной паклажы

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь8

Стрыжак расказаў, што цяпер будзе з «Байсолам»21

Мужчына разбіў відэакамеру ў пад'ездзе, надзеўшы для маскіроўкі трусы на галаву8

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе18

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць