Эканоміка

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Беларускі бізнэс працягвае замацоўвацца ў Польшчы. Як сітуацыя выглядае ў Падляшскім ваяводстве — другім пасля Варшавы рэгіёне па колькасці зарэгістраваных кампаній з беларускім капіталам — расказвае новае даследаванне.

Bilax
Першае месца топ-25 заняла аўтатранспартная кампанія Bilax Фота: bilaxspzoo / Faceebook

Паводле статыстыкі Centralny Osrodek Informacji Gospodarczej, на пачатак 2025 года ў Падляшскім ваяводстве было зарэгістравана 842 кампаніі з беларускім капіталам — гэта 11,18% ад агульнай колькасці такіх бізнэсаў у Польшчы. Гэта другі паказчык пасля Варшавы і прысталічнага Мазавецкага ваяводства.

Аднак, як адзначаецца ў новым даследаванні Вадзіма Сяховіча, гэтая доля зніжаецца. Яшчэ на пачатку 2023-га Падляшша займала 12,85%. Прычына — асноўны паток беларускага рэлакаванага бізнэсу скіроўваецца ў сталіцу. Хоць на Падляшшы за год і з’явілася 202 новыя юрасабы з беларускім капіталам, інвестыцыйная прывабнасць рэгіёна зніжаецца.

Выручка ўпала, асабліва ў транспарце

Паводле даследавання, сукупная выручка беларускіх кампаній у Падляшшы за 2023 год склала каля 466,42 мільёна долараў, што крыху больш за 10,7% ад усёй беларускай дзелавой актыўнасці ў Польшчы. Але ў параўнанні з 2022 годам гэты паказчык паменшыўся прыкладна на 18%.

Галоўны ўдар прыпаў на транспартна-лагістычны сектар, які фарміруе каля 60% усёй выручкі беларускіх кампаній у рэгіёне. Падляшша і асабліва Беласток нават апярэджвалі Варшаву па колькасці зарэгістраваных транспартных кампаній, але не па аб'ёмах продажаў.

Другімі па важнасці галінамі з’яўляюцца гандаль і будаўніцтва, якія таксама адчулі наступствы санкцый і эканамічнага спаду.

Звяртае на сябе ўвагу і тое, што парог для ўваходу ў топ-25 знізіўся: у 2022 годзе кампаніі мусілі мець выручку ад 4,22 мільёна долараў, у 2023-м — ужо 4,05 мільёна.

Як адзначаюць аўтары даследавання, у параўнанні з 2022 годам, топ-25 змяніўся амаль на палову. Адной з прычын стала адсутнасць у адкрытым доступе справаздач. У выніку з топу былі выключаны такія буйныя кампаніі як Beleuroglass, BIRC Transport. Аднак асноўная прычына — узмацненне ціску санкцый.

Асобнай гісторыяй стала рэзкае падзенне гандлёвай кампаніі Incofer, якая яшчэ ў 2022 годзе ўвайшла не толькі ў топ-25 Падляшша, але і ў топ-100 усёй Польшчы. Выручка кампаніі, уласнікам якой з’яўляецца беларус і грамадзянін ЗША Канстанцін Карпушкін, дасягнула 6,04 мільёна долараў.

Але ўжо ў 2023 годзе кампанія страціла амаль увесь абарот (засталося толькі 983 тысячы долараў). Прычына — крымінальная справа ў ЗША супраць бацькі ўладальніка, Сяргея Карпушкіна, які быў прызнаны вінаватым у незаконных пастаўках металапрадукцыі з акупаванай часткі Украіны і асуджаны на 21 месяц з штрафам 4,7 мільёна долараў.

Сяргей Карпушкін нарадзіўся ў 1976-м у казахстанскім Цеміртау. Крыніца: база «Пашпарт». Фон: belsteel.com

У выніку ў 2023 годзе кампанія знізіла актыўнасць амаль у шэсць разоў і выбыла з усіх рэйтынгаў.

Хто ўвайшоў у топ-5

Першае месца ў рэйтынгу заняла аўтатранспартная кампанія Bilax — адзін з найстарэйшых беларускіх бізнэсаў у Польшчы. Яна працуе з 2005 года, мае цэнтр у Беластоку і ўваходзіць у групу Belsys, звязаную з Беларуссю, Расіяй, Казахстанам і Латвіяй. Уласнікамі Bilax з’яўляюцца Андрэй Новікаў, Андрэй Куніцкі, Валянцін Сямёнаў і Яўген Гулевіч. Выручка кампаніі трохі зменшылася ў параўнанні з 2022 годам, але засталася найвышэйшай у рэгіёне.

На другім месцы таксама аўтатранспартная кампанія Azonik, зарэгістраваная ў 2021 годзе. Да нядаўняга часу яна была часткай холдынгу APS, які кантралююць Васіль Смятанін і яго партнёры.

Васіль Смятанін. Фота: fund.mipt.ru

Трэцяе месца ў кампаніі Komtec, якая займаецца дыстрыбуцыяй FMCG. Сярод яе партнёраў — Coca-Cola, Pepsi, P&G, Unilever. Уласнікі кампаніі — Ілля Каралевіч, Аляксей Карабан і Дзмітрый Ермалоўскі.

На чацвёртай пазіцыі апынулася WGT Group sp.k. (раней вядомая як Gaz-Group), якая была лідарам у 2022 годзе, але яго страціла з-за рэзкага падзення выручкі. Кампанія пастаўляе хімічныя і газавыя кампаненты кліентам у Еўропе, Кітаі, Лацінскай Амерыцы. Яе саўладальнік — беларус Аляксей Навіцкі.

Пятае месца заняла лагістычная кампанія BAGAT, якая працуе ў Беластоку з 2010 года. Заснавальнікі — Яўген Бохан і Яўген Тураў, якім належыць і другая кампанія ў гэтай жа галіне — BGT.

Поўны спіс топ-25 можна паглядзець па спасылцы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай4

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі14

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

«Вагнер» завербаваў людзей у Лондане, каб тыя выкралі расійскага бізнэсмена Чычваркіна. Адзін з іх перапісваўся з «Minsk KGB»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай4

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць