Грамадства11

Выраслі тарыфы на ЖКГ: вось колькі будуць каштаваць

8 чэрвеня ўрад зацвердзіў пастанову №313, якая ўносіць змяненні ў кошт камунальных паслуг для насельніцтва. Абноўленыя тарыфы на газ, электраэнергію і ацяпленне пачнуць дзейнічаць ужо ў чэрвені.

Вось новыя тарыфы.

Найбольшы рост тарыфаў закрануў цеплавую энергію, якая выкарыстоўваецца для ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

  • Было: 24,7187 рубля за 1 Гкал.
  • Стала: 27,2323 рубля за 1 Гкал.
  • Розніца: +2,5136 рубля, або прыкладна 10,17%.

Змены закранулі і тарыфы на прыродны газ, прычым па-рознаму для домаўладанняў з індывідуальнымі лічыльнікамі і без іх.

Для дамоў з індывідуальнымі прыборамі ўліку і газавымі катламі:

  • Было: 0,2062 рубля за 1 м³
  • Стала: 0,2125 рубля за 1 м³.
  • Рост: каля 3,05%.

Для тых, у каго няма лічыльнікаў, але ёсць газавае ацяпленне (аплата за 1 м² жылой плошчы):

У ацяпляльны сезон:

  • Было: 0,6872 рубля
  • Стала: 0,736 рубля (+7,1%).

У летні перыяд:

  • Было: 0,2577 рубля
  • Стала: 0,276 рубля (+7,1%).

Звадкаваны газ таксама падаражэў. Для спажыўцоў з індывідуальнымі катламі і прыборамі ўліку ў ацяпляльны сезон цана такая:

  • Было: 2,8457 рубля
  • Стала: 3,1098 рубля за кубаметр (+9,28%).

Папраўкі закранулі не ўсе тарыфы на электраэнергію, а толькі некаторыя катэгорыі спажыўцоў.

Для дамоў без цэнтральнага ацяплення і газу (з электраплітамі):

— Адзінкавы тарыф

  • Было: 0,1176 рубля за кВт·г
  • Стала: 0,1179 рубля (+0,25%).

Дыферэнцыраваны тарыф (дзень/ноч)

Уначы (23:00—6:00)

  • Было: 0,0823 рубля
  • Стала: 0,0825 рубля.

Удзень

  • Было: 0,1529 рубля
  • Стала: 0,1533 рубля.

Для дамоў з асобным лічыльнікам на ацяпленне і ГВС

  • Было: 0,0449 рубля за кВт·г
  • Стала: 0,0454 рубля (+1,1%).

Звычайныя тарыфы (напрыклад, для кватэр з электраплітамі — 0,2412 рубля, з газавымі плітамі — 0,2838 рубля) не змяніліся.

Каментары1

  • Ната
    11.06.2025
    Ничего себе подорожание 😁, считай , что ничего. В Польше , к примеру, где- то от 10% и выше, каждые пол- года. Но было так, что на 30 % сразу же подорожало , за отопление и горячую воду .
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка5

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Усе навіны →
Усе навіны

Іран і ЗША непублічна вялі прамыя перамовы пасля ўдараў Ізраіля

Палітвязня Наліўку падмануў палітвязень Абрамук — забраў падтрымку, якую той павінен быў атрымаць па вызваленні15

Магіла акадэміка Карскага ў Пецярбургу ўся зарасла баршчэўнікам ФОТАФАКТ15

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонду PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам8

Як паехаць у экзатычнае падарожжа і не захварэць?

У гульнях за зборную Кітая дэбютавала 18-гадовая баскетбалістка з фенаменальным ростам8

Стала вядома, колькі атрымаюць беларускія артысты за выступленне на начным канцэрце ў Брэсцкай крэпасці4

Лукашэнка зрабіў чатырох палкоўнікаў генераламі4

Беларус ідзе пешшу на футбол з Варшавы ў Чарнагорыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка5

У 55 гадоў памёр стваральнік брэнду Serge Сяргей Атрошчанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць