Літаратура

Міхал Андрасюк. Дзяўчына ў беластоцкім бардэлі

У невялікім бардэліку на вуліцы Высоцкага ў Беластоку сем дзяўчын. Мабыць тут іх і больш, але сёння на працоўным месцы дакладна сем. Даўганогая бландзінка папраўляе прычоску, апранае на вусны ўсмешку і без залішняй цырымоніі бярэцца за абавязкі:

‑- Postawisz piwo?

Мяккае «ш», глыбокае, працяглае «о» інтрыгуюць. Бутэлька 0,25 каштуе чатыры еўра. Усё‑ткі варта, бізнес ёсць бізнес.

‑- Ты з Беларусі?

‑- Ależ skąd! — Яе вочы абураюцца, а рука цягнецца за шклянкай піва. — Z południa Polski jestem.

‑- Не дуры, я ж чую, — «л» ў слове «з полудня», здраджвае канчаткова.

‑- Będziemy tylko rozmawiać? — Правярае гадзіннік, у яе вачах запальваюцца тры свечкі: спадзеву на заробак, злосці і трэцяя, нікому не чужая, свечка звычайнага сораму. Не чужая, кожны чалавек не раз, не два разы трымаў яе ў руках.

‑- Будзем не толькі размаўляць…. калі менавіта будзем размаўляць.

Абмяркоўвае ў думках усе «за» і «супраць». «За» простае, трыццаць еўра за трыццаць хвілін. А супраць? Ці не з бабуляй апошні раз яны размаўлялі на мове? У далёкім, светлым дзяцінстве, калі ад мары да яе здзяйснення не далей за міг. І размаўляць на мове тут і цяпер, тое ж, што пасля доўгай адсутнасці вярнуцца ў дзяцінства і распавесці бабулі пра ўсе няздзейсненыя мары. Але яна хутка абмяркоўвае. Час гэта грошы. Дзе яшчэ, калі не ў бардэлі, маглі прыдумаць гэты прынцып?

‑- Ладна, пайшлі.

На стале застаецца парожняя, чырвоная ад сораму шклянка. А можа і не сорам у шклянцы? Можа толькі чырвонае паўсвятло бардэльнага фае.

Каментары

Цяпер чытаюць

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў27

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля выкрадання каштоўнасцей з Луўра, яго скарбы схавалі ў падземным сховішчы Банка Францыі3

У Мінску запусцяць антынаркаманскі аўтобус. Пасажыраў будуць суправаджаць сілавікі8

У Германіі падарвалі вежы найстарэйшай атамнай электрастанцыі краіны15

Што рабіць, калі мяжу зноў раптам закрыюць? Беларусы абмяркоўваюць, як планаваць паездку ў новых рэаліях2

Хунта М'янмы правяла рэйд у адным з найбуйнейшых скам-цэнтраў. Сотні яго жыхароў уцяклі ў Тайланд3

Знойдзена ці не самая танная сталовая ў Беларусі. Там можна добра паабедаць за тры рублі, максімум за пяць8

У «доме Чыжа» прадаецца кватэра плошчай 467 квадратных метраў з тэрасай7

25‑гадовы хлопец з Навагрудка, які быў на мітынгах за Лукашэнку ў 2020-м, паехаў ваяваць з Украінай. І загінуў37

Гэтым разам зондаў на беларуска-літоўскай мяжы зафіксавана ў два-тры разы меней, чым сярод тыдня

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў27

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць