Кіно33

«Нервовае, трывожнае, непалітычнае. Галоўны герой — член Савета Рэспублікі». Вольга Лойка прапануе «Беларусьфільму» ідэю кіно

У новым выпуску аналітычнага ТОКу эканамічная аглядальніца Вольга Лойка прапанавала «Беларусьфільму» ідэю новага фільма, які, на яе думку, павінен сябе акупіць.

Падчас нядаўняга наведвання Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Лукашэнка абураўся, што за апошні час не было гучных айчынных кінапрэм'ер, а кіраўнік яго адміністрацыі Дзмітрый Круты назваў лічбу акупнасці ў 3%. На экраны выпускаюцца фільмы ідэалагічнага зместу, на якія ніхто не хоча хадзіць, а фільм «Купала» так і не выйшаў у пракат.

Вольга Лойка прапаноўвае: «Калі не атрымліваецца з буйнымі фарматамі, (…) давайце паспрабуем у іншых жанрах». Сярод іх яна называе камедыю і рамантычную меладраму.

Эканамічная аглядальніца прапануе сюжэт новага фільма, які, на яе думку, зможа быць прададзены на Захад, каб сябе акупіць:

«2020 год, рамантычная меладрама будзе ў нас. Галоўны герой будзе самавіты, станоўчы, без вялікага энтузіязму, жанаты, член Савета Рэспублікі. У яго будзе сяброўка, знаёмая, суседка, маладая, не айцішнік (бо айцішнік не патрабуе відавочнага бацькоўскага клопату).

Хай будзе доктар — цудоўная гуманная прафесія. Трывожны 2020 год, усё фонам. Недзе нехта ходзіць, хвалюецца, вяртаецца ці не вяртаецца з нейкіх паходаў па горадзе, выключае тэлефон, не выходзіць на сувязь.

Адносіны ўсё менш нагадваюць суседскія, бацькоўскія. Трывожныя такія рамантычныя адносіны. А потым пачынаюцца рэпрэсіі, ціск, і па нейкіх прычынах наш прыстойны сем'янін спрабуе выратаваць сваю сімпатыю і асабіста саджае яе на аўтобус, напрыклад, Масква — Уладзікаўказ з наступным выездам у Грузію. (…)

Вольга Лойка Ольга Лойко Olga Loyka
Вольга Лойка. Фота: loykool / facebook

Яна застанецца на Захадзе, выйдзе замуж за айцішніка без вялікага энтузіязму. Абое будуць успамінаць з лёгкай нудой… Але паколькі ён яшчэ не стары, а яна наогул маладая, напэўна, яны яшчэ ўбачацца».

Па словах Лойкі, гэта будзе кіно «пра каханне, пра адносіны, пра трывогу, пра нешта цьмянае, што адбываецца», якое непасрэдна не звязана з пратэстамі.

«Паглядзяць «беглыя», паглядзяць унутры краіны. Члены Савета Рэспублікі паглядзяць асабліва пільна: «Хто гэта з нашых напракудзіў», — дадае эканамічная аглядальніца.

Але ёй хацелася б, каб гэта была «агульная трывога на фоне нейкіх грамадска-палітычных падзей», якім не будзе давацца ацэнка.

Лойка ўпэўнена, што такое кіно «напэўна б, Лукашэнку не спадабалася», аднак «гісторыя ёсць», бо «ёсць куча маладых дактароў, айцішнікаў, бібліятэкараў, настаўнікаў, якія з'ехалі з краіны. Ёсць куча старэйшых людзей, якія засталіся ўнутры краіны, якія хвалююцца за сваіх дзяцей, пляменнікаў, суседзяў, дзяцей, сяброў, сваіх дзяўчат будучых, цяперашніх маладых людзей і гэтак далей».

«Няхай гэта будзе такое нервовае, трывожнае, непалітычнае», — даводзіць Лойка. Гэта дазволіць, па яе словах, скончыць вытворчасць і выпусціць фільм у пракат.

«Для Захаду [фільм] будзе спробай асэнсавання. 2020 год — гэта папулярна, модна і гэтак далей», — упэўнена эканамічная аглядальніца.

Аднак для таго, каб зняць такі фільм, заўважае Лойка, патрэбны не тыя рэжысёры, якія будуць здымаць фільм «Класная», што выйдзе ў верасні ў пракат.

Каментары3

  • Кіно
    26.06.2025
    "... патрэбны не тыя рэжысёры, якія здымалі фільм "Класная", што выйдзе ў верасні ..." Я не згодны! Тыя ж людзі могуць нармальна зняць і па сцэнару Вольгі. Справа не ў "рэжысёрах", а у "заказчыках". На "Беларусьфільме" зараз і кіраўніцтва, і цэнзура ... (без слоў).
  • .
    26.06.2025
    Вольга ізноў спрабуе знайсці нешта, што аб'яднае беларусаў: у эміграцыі і ўнутры краіны, і нават прынцыповых ябацек.
    Нешта "агульначалавечае".
    Пахвальна.

    Але падумайце, ці магчыма было б такое савецкае кіно ў часы 1960-70-х? Не, хаця тады было значна лепш з пункту гледжання рэпрэсій і ўзнаўлялася разуменне тых "агульначалавечых" каштоўнасцей.
    І тады, і зараз сюжэты з замежнікамі не могуць быць непалітычнымі. Для людзей сістэмы з трайбалізмам у галовах (мяжа паміж "сваімі" і "чужымі") усе з'ехаўшыя ("беглыя") - здраднікі, ворагі.
  • Васька Досыць
    26.06.2025
    Эта баба чем-то напоминает главредку хартии Радину. С умным видом размышляет о том, чего не понимает. В обоих случаях результаты нулевые.

Цяпер чытаюць

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым11

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Сітуацыя ва Украіне выйшла з-пад кантролю7

Прэзідэнт Ірана не прыедзе ў Мінск2

«Экстрэмісцкай» прызналі старонку ва «Укантакце» радыкальна праўладнай брэсцкай піцэрыі3

«Гойда» за 700 рублёў. «Кашалёк Лукашэнкі» другі год запар прывозіць у Беларусь Z-артыстаў6

Спецслужбы шукаюць фатографаў на мітынг Ціханоўскіх праз скрадзены акаўнт арыштаванай рэдактаркі Вікіпедыі4

Пуцін вырашыў не ляцець у Бразілію на саміт БРІКС з-за пагрозы арышту

Трамп: Магчыма, Пуцін мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі за межамі Украіны9

Былая выкладчыца МДЛУ Наталля Дуліна веганка. Як яна харчавалася ў калоніі?4

Стала вядома, хто лётаў на Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай і яе агентам29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым11

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць