Свет44

Рубіа пра санкцыі супраць Расіі: Трамп ведае правільны час і месца для іх увядзення

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў у інтэрв’ю Politico, што новыя санкцыі супраць Расіі могуць нашкодзіць патэнцыйным перамовам.

Фота: Alex Brandon / AP

Уладзімір Зяленскі і іншыя еўрапейскія лідары спадзяюцца пераканаць Трампа ў сераду, падчас саміту НАТА ў Гаазе, увесці новыя санкцыі супраць Расіі, бо Уладзімір Пуцін неаднаразова адхіляў амерыканскія прапановы аб спыненні агню.

«Калі мы зробім тое, чаго ўсе тут ад нас хочуць, а менавіта каб ўмяшаліся і разграмілі іх новымі санкцыямі, мы, верагодна, страцім магчымасць весці з імі перамовы аб спыненні агню, і хто тады будзе з імі размаўляць?» — сказаў Рубіа.

Ён дадаў, што Трамп «ведае правільны час і месца» для новых эканамічных мераў. Паводле слоў Рубіа, прэзідэнцкая адміністрацыя працуе з Кангрэсам, каб забяспечыць Трампу адпаведную гнуткасць.

Але калі ЗША вырашаць увесці санкцыі, дадаў ён, гэта значыць, што акно для перамоваў з Расіяй, верагодна, закрыецца.

«Калі ён гэта зробіць, гэта будзе амаль прызнаннем таго, што бліжэйшым часам перамовы не адбудуцца», — сказаў Рубіа.

«Мы будзем працягваць узаемадзеянне. У тым сэнсе, што калі ў нас з’явіцца магчымасць штосьці змяніць і прымусіць іх сесці за стол перамоваў, мы ёю скарыстаемся», — дадаў дзяржсакратар ЗША.

Паколькі перамовы з Расіяй зайшлі ў тупік, Рубіа заявіў, што Масква лічыць, што можа дасягнуць сваіх тэрытарыяльных мэтаў на полі бою — з чым Вашынгтон не згодны.

«Наша адчуванне такое, што расіяне будуць спрабаваць дасягнуць на полі бою таго, чаго яны патрабавалі за сталом перамоваў, а менавіта захавання адміністрацыйных межаў пэўных тэрыторый і г.д. Мы лічым, што ім будзе значна цяжэй дасягнуць гэтага, чым яны думаюць», — дадаў Рубіа.

Каментары4

  • нелагічна
    25.06.2025
    "Паколькі перамовы з Расіяй зайшлі ў тупік, Рубіа заявіў..."
    От як цікава атрымліваецца! Перамовы зайшлі ў тупік, але трэба працягваць перамовы?!... Тым часам людзі гінуць, чым далей будуць працягвацца спробы "перамоваў", тым болей будзе забітых. А як жа шматлікія заявы Трампа пра імкненне спыніць забойствы?
    Адзінае відавочнае выйсце з тупіка - выкінуць, выбіць рашыстаў з Украіны. Але Трамп паражэння Расіі яўна не хоча, бо плануе пасля "кампраміснага" заканчэнння вайны добра пажывіцца за кошт расійскіх энерга- ды іншых рэсурсаў, зладзіўшы ўгоду з "сябрам Уладзімірам". Аднак у выпадку паражэння Расіі з "дэтранізацыяю" Пуціна сітуацыя ў Расіі можа зрабіцца для бізнэсмена Трампа цалкам непрадказальнаю.
    Вось і выходзіць у Трампа на адзін дзень сем перамен - быццам і вайну хоча скончыць, і "сябра Ўладзіміра" не пакрыўдзіць. А Ўкраіна..., ды Бог з ёю, з Украінаю.
  • Лапідарный геній
    25.06.2025
    Падначалены лапідарнага генія нясе лухту
  • Каштоўнасці
    25.06.2025
    Лепш паспрабуйце, як з Фардо ў Іране. Спачатку бункерныя бомбы, а уж потым мір. Дыктатары па іншаму не разумеюць.

Цяпер чытаюць

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты15

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты

Усе навіны →
Усе навіны

Спецыялісту па бяспецы, які працаваў у МТБ і Белсвісбанку, далі калонію па палітычным артыкуле3

На матчы Італія — Ізраіль будуць задзейнічаны кінолагі, сапёры, беспілотнікі, тэхналогія выяўлення зброі і выбухоўкі

Зборная Фарэраў — больш не футбольны карлік. Яны маюць чатыры перамогі ў адборы4

Трамп: ЗША могуць перадаць Украіне ракеты «Тамагаўк», калі Расія не пакладзе канец вайне ў найбліжэйшы час7

У Беларусі пайшоў першы снег ВІДЭА1

Зборная Беларусі па футболе зноў прайграла шатландцам у адборачным матчы. Затое хоць раз забілі6

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так24

У МЗС расказалі, з якімі краінамі вядуць перамовы пра бязвізавы рэжым6

Забіты палкай воўк не быў шалёным: працяг гісторыі з Івацэвіцкага раёна25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты15

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць