Грамадства33

Праз Беларусь на расійскі завод пастаўляліся імпартныя станкі для вырабу ракет

Паводле расследавання ўкраінскага выданьня The Kyiv Independent, беларускія прадпрыемствы ўдзельнічалі ў пастаўках імпартнага абсталявання для расійскага завода, дзе вырабляюцца ракеты.

Воткінскі завод. Фота: udmrspp.ru

Журналісты высветлілі, што тры беларускія кампаніі — Гомельскі завод станкоў і вузлоў, «Беларускія станкі» і «Гефест» — пераправілі ў Расію замежныя станкі, каб дапамагчы павялічыць выпуск ракет «Іскандэр» і іншых тыпаў балістычнай зброі.

Абсталяванне паступіла праз прыватных расійскіх пасярэднікаў, а самі станкі былі вырабленыя ў Кітаі, Тайвані і Беларусі — краінах, якія не падтрымалі санкцыі супраць Расіі. Усяго, паводле даных журналістаў, было ўвезена станкоў на 11 мільёнаў даляраў.

Гаворка ідзе пра важнае абсталяванне — фрэзерныя, такарныя і шліфавальныя станкі, што выкарыстоўваюцца для дакладнай апрацоўкі металу — ключавога матэрыялу для вытворчасці ракет. Гэта дало магчымасць Воткінскаму заводу, які месціцца ў расійскай Удмурціі, мадэрнізаваць вытворчасць, набраць новых супрацоўнікаў (каля 2 500 чалавек) і пабудаваць два дадатковыя цэхі.

Воткінскі завод вырабляе не толькі «Іскандэры», якімі Расія абстрэльвае Украіну, але і міжкантынентальныя ракеты «Ярс» і «Булава», здольныя несці ядзерныя боегалоўкі і дасягаць ЗША. Паводле інфармацыі, завод таксама працуе над ракетай «Арэшнік», якая можа пагражаць усёй тэрыторыі Еўропы.

Каментары3

  • Аўдытар мурашніка
    25.06.2025
    Вельмі цікава! У Удмурціі як раз руліць ці руліла дэпутатка ад Адзінай Расей Людміла Кавалеўская, маці нядаўняга дарадцы Ціханоўскай Валерыя Кавалеўскага! Ці хтосці з незалежных журналістаў спраўджваў гэты ланцуг? ЦІ хтосці пытаўся ў Святланы Георгіеўны на гэты конт? Мы дагэтуль не ведаем, адкуль яна атрымоўвае гроша на жыццё, дарэчы!
  • Да ну нафиг!
    25.06.2025
    Что, правда что ли?? Обалдеть! Никто бы и не подумал!
  • Васіль
    25.06.2025
    Не разумею навошта з Кітая везці праз Беларусь.
    Ну і завод Гефест належыць Газпрому.

Цяпер чытаюць

Ярашук: Лукашэнка падмануў Трампа5

Ярашук: Лукашэнка падмануў Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Джэй Дзі Вэнс асабіста даставіў труну з целам Чарлі Кірка ў Арызону1

На патрэбы палітвязняў ужо сабралі 80 тысяч еўра

Лідара «Зялёных» Змітра Кучука ў калоніі паставілі ў «нізкі статус»2

Сёння пачынаюцца беларуска-расійскія вучэнні «Захад-2025»1

Даследаванне эвалюцыі сведчыць: чым даўжэйшы вялікі палец, тым большы мозг4

Да закрыцця польскай мяжы туды не паспелі заехаць некалькі транспартных сродкаў

Былы прэзідэнт Бразіліі Балсанару асуджаны на 27 гадоў турмы за падрыхтоўку ваеннага перавароту

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю34

Вось як у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў ШМАТ ФОТА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ярашук: Лукашэнка падмануў Трампа5

Ярашук: Лукашэнка падмануў Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць