Грамадства5656

Сяргей Ціханоўскі: Я — першы джэнтльмен Беларусі

«Калі муж прэзідэнт, то жонка — гэта першая лэдзі, правільна? А калі жонка прэзідэнт, то муж — гэта першы джэнтльмен».

Сяргей Ціханоўскі

Падчас інтэрв'ю літоўскаму каналу Delfi вядучы пацікавіўся ў Сяргея Ціханоўскага, як бы ён папрасіў сябе называць? 

Сяргей у адказ заўважыў, што ў Рэмарка прачытаў думку аб тым, што імкненне да спрашчэння ўласціва дыктатарам.

«Калі дыктатары прыходзяць да ўлады, яны ўсё спрашчаюць. Вось дыктатар называе проста, напрыклад, адным словам «блогер». Ці для іх мы ўсе «злачынцы».

Але насамрэч, заўважае Ціханоўскі, чалавека нельга ахарактарызаваць адным словам:

«Чалавек, і сем'янін, і бацька дзяцей. Я і прадпрымальнік, і прадзюсар, і арганізатар добры, і шоўмэн, і букінгам займаўся, канцэртнай дзейнасцю, і рэкламным агенцтвам кіраваў, сваім прадакшнам. То-бок хіба можна чалавека адным нейкім словам ахарактарызаваць? Вядома ж, не. (…) Нельга сказаць, ён проста там блогер ці ён проста прадпрымальнік. Не. Таму адным словам вельмі цяжка».

Нягледзячы на складанасці, Сяргей усё ж такі знайшоў для сябе кароткае азначэнне:

«Я вам так скажу, калі муж прэзідэнт, то жонка — гэта першая лэдзі, правільна? А калі жонка прэзідэнт, то муж — гэта першы джэнтльмен. І вось я — першы джэнтльмен Беларусі. Так, няхай не прызнаны, але першы джэнтльмен. І першым ужо больш ніхто не будзе. Вось я — першы джэнтльмен, мяне гэта задавальняе».

@nashaniva У Сяргея Ціханоўскага на эфіры літоўскага партала Дэлфі запыталі, як бы ён папрасіў сябе цяпер прадставіць шырокай аўдыторыі. Адказ былога палітзняволенага атрымаўся даволі цікавым #беларусь #странадляжизни #тихановский #сергейтихановский #тихановская #нашаніва #мова #минск #брест ♬ Epic Music(863502) - Draganov89

Каментары56

  • Капец
    25.06.2025
    Остапа понесло
  • Падтрымка
    25.06.2025
    Дзякуй, Сяргей, за праўду! Так, ты для нас Першы Джэнтльмэн Беларусі, Святлана - Прэзідэнт-элект. Прызнаная ўсім светам!
    Гэтую праўду Наша Ніва сваёй цэнзурай імкнулася высмаліць са сваіх старонак цэлы тыдзень, але людзі ведаюць і ад іх нічога не схаваеш.
    Са Святланай мы ўжо шмат фотак бачылі з ААН, G7, НАТО. Вельмі чакаем зараз фоткі з табой і першымі лэдзі і джэнтльмэнамі усіх гэтых структур.
    Жыве Беларусь!
  • Разам!
    25.06.2025
    Сяргей, калі што, у Літве нумар тэлефона 112, а не 103, як у Беларусі. Мы ўсё разумеем.

Цяпер чытаюць

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна10

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі за раз набылі 2,5 кілаграма золата. Гэта незвычайна1

Блогер Улад Бумага прайграў суд у Расіі ў справе правоў на сваю выяву8

Шведскі музыка навучыў граць на піяніна васьмінога3

Лівійскія сілавікі вучацца ў Беларусі разганяць пратэсты13

Складзены рэйтынг манагамнасці млекакормячых. На якім месцы чалавек?4

Стала вядома, які горад у Беларусі самы туманны3

У Вялікабрытаніі праз тры гады запусцяць першую сетку аэратаксі

Матч у Казахстане абнавіў тэмпературны рэкорд Лігі чэмпіёнаў

«Камунарка» пракаментавалі закіды, што расійскія школьнікі п'янеюць ад яе цукерак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна10

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць