У Германіі вырашылі павысіць мінімальную пагадзінную аплату працы. Цяпер яна складае 12,82 еўра, а да 1 студзеня 2027 года яе плануюць давесці да 14,60 еўра. Пра гэта сёння паведаміла Камісія па мінімальным заробак, піша Bild.

Павышэнне будзе адбывацца ў два этапы. З пачатку 2026 года «мінімалка» паднімецца да 13,90 еўра за гадзіну. А яшчэ праз год — да 14,60 еўра.
Старшыня камісіі Крысціяне Шэнефельд падкрэсліла, што рашэнне было прынята аднагалосна, і «усе прадстаўнікі працадаўцаў і работнікаў прагаласавалі «за»».
Цяпер дакумент павінен быць ухвалены Федэральным міністэрствам працы, і пасля гэтага павышэнне ўступіць у сілу.
Каментары