26 чэрвеня ў Мінску адбылася першая сустрэча біскупаў Беларусі з новым апостальскім нунцыем у Рэспубліцы Беларусь (папскім пасланнікам) арцыбіскупам Іньяцыа Чэфалья, які прадставіў сабраным біскупам дакумент Ватыкана аб сваім прызначэнні на пасаду нунцыя ў нашую краіну, паведаміла ў сваім інстаграме Пінская епархія.

Кожны з прысутных іерархаў мог пагаварыць з Нунцыем і расказаць пасланніку Папы пра сваю гісторыю, падзяліцца досведам служэння ў Касцёле.
Напрыканцы мерапрыемства кіраўнік Касцёла Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, у рэзідэнцыі якога адбывалася сустрэча, пачаставаў братоў у біскупскім служэнні смачным абедам.
Іньяцыа Чэфалія нарадзіўся ў 1975 годзе на востраве Сіцылія, належыць да мясцовай італа-албанскай каталіцкай Царквы візантыйскага абраду.
Першай пляцоўкай Чэфалія стала нунцыятура ў Эквадоры (2006-2010 гг.), служыў сакратаром нунцыятуры для Камбоджы, Лаоса, М’янмы і Тайланда (2010-2013 гг.), часовым павераным і намеснікам пастаяннага назіральніка Святога Пасаду пра Радзе Еўропы ў Страсбургу. У 2020-2024 гадах служыў у Венесуэле.
Каментары