Грамадства3636

Плача, але едзе ў Кенію ўслед за мужам: лукашэнкаўскі пул застаўся без адданай супрацоўніцы

У 2020 годзе прапагандыстку Вераніку Буту кінуў каханы — праз яе палітычныя погляды. Тэлевядучая кажа, што тады і зразумела, які мужчына ёй патрэбны. Цяпер яна збіраецца ехаць жыць у Кенію — разам з ідэалагічна надзейным мужам.

Вераніка Бута. Фота з яе сацсетак

37-гадовая Вераніка Бута працуе на БТ, яна карэспандэнтка Агенцтва тэленавінаў. Па кар'ернай лесвіцы яна пайшла ў 2020 годзе — калі многія калегі звальняліся ў знак пратэсту. Цяпер Бута катаецца ўслед за Лукашэнкам і асвятляе яго сустрэчы. Аднак неўзабаве яе чакае вялікае падарожжа, ад якога яна, выглядае, не ў захапленні.

Вераніка Бута нарадзілася ў Слоніме. Кажа, што марыла пра кар’еру дыпламаткі і збіралася паступаць на факультэт міжнародных адносін. Але калі пабачыла ў слонімскай раёнцы аб'яву пра пошук юных карэспандэнтаў, то вырашыла паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Некалькі нататак дзяўчыны апублікавалі — і панеслася. Вераніка кажа, што папулярнасць ударыла ёй у галаву і яна вырашыла ісці на спецыяльнасць «міжнародная журналістыка» на факультэт журналістыкі БДУ.

Падчас вучобы Вераніка падпрацоўвала на АНТ і дзвюх радыёстанцыях. Калі пытанне дайшло да размеркавання, дзяўчына выбрала «Радыус FM».

Вераніка захапляецца эзатэрыкай. Яна сцвярджае, што гэта зоркі ёй падказалі, што яна аднойчы трапіць на тэлебачанне. Таму, калі дзяўчыну паклікалі працаваць у Белтэлерадыёкампанію, яна пагадзілася.

У 2020 годзе Вераніку паклікалі ў лукашэнкаўскі пул. Кажа, што, калі атрымала прапанову, супраціўлялася недзе паўгода — бо не была ўпэўнена, што здолее. Але ўрэшце пагадзілася.

Дарэчы, у тым жа 2020 годзе Вераніка праз сваю прапагандысцкую працу і палітычныя погляды страціла шмат блізкіх, у тым ліку найлепшую сяброўку. Бута некалі нават ездзіла ў ЗША, каб пахрысціць яе дзіця і стаць хроснай мамай. Разышлася прапагандыстка і з каханым хлопцам.

Летась яна распавяла пра свой нервовы зрыў на хвалі тых падзей у перадачы «Скажінемолчі» на БТ: «На жаль, у гэту бальніцу мяне прывялі мае сябры. Гэта былі мае знаёмыя, сябры, аднагрупнікі, былыя калегі. Тыя людзі, якім я давярала. У тым ліку гэта быў і на той момант мой малады чалавек. Былі мае блізкія сябры і тыя людзі, якія раней прыходзілі ў мой дом, да маіх бацькоў. Гэта, напэўна, больш за ўсё мяне падкасіла».

Камунікацыя з сяброўкай урэшце аднавілася, а вось з маладым чалавекам адносіны скончылі назаўсёды. «Магу сказаць яму вялізны дзякуй. Дзякуючы яму я зразумела, які мужчына павінен быць са мной побач. І агулам перагледзела свае погляды на сям'ю, на адносіны», — расказвала супрацоўніка лукашэнкаўскага пула.

Пытанні з асабістым жыццём Вераніка ўжо вырашыла. У сакавіку 2024 года Бута намякала на свой раман з дырэктарам канала «Беларусь 24» Паўлам Лазавіком. Маўляў, у інстаграме Веранікі падазрона шмат агульных фота з ім, таму можна падумаць, што яны не проста сябруюць. Дзяўчына каментавала сітуацыю какетліва: «Абвяргаць не буду. Але і пацвярджаць таксама».

Але ўжо ў кастрычніку 2024 года Вераніка пабралася шлюбам з іншым. Яе мужам стаў Дзмітрый Красоўскі. Цяпер яму 44 гады.

Апошнія пяць гадоў Красоўскі быў дырэктарам Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, перад тым працаваў намеснікам дырэктара дэпартамента ў Міністэрстве эканомікі. 

Цяпер жа Лукашэнка прызначыў яго паслом Беларусі ў Кеніі.

У хуткім часе Красоўскаму давядзецца пераязджаць на іншы кантынент. Вераніка (цяпер яна па пашпарце Красоўская, але ў журналістыцы засталася Бутай) таксама паедзе разам з мужам у Афрыку.

У тэлесюжэце бачна, як яна выцірае слёзы, а яе муж неяк разгублена кажа:

«Нечаканасць для нас і вялікія змены ў жыцці. Перабудова таго, як мы бачылі далейшае наша развіццё сям'і. Але… Мы не першыя, хто з гэтым сутыкаецца. Я думаю, з дапамогай калег мы зможам спланаваць так бліжэйшы час, каб сумяшчаць разумны баланс працы і асабістага жыцця».

Каментары36

  • Да уж
    01.07.2025
    Беременную жену в Кению тащить - мозгов-то
  • Фемида
    01.07.2025
    Все, кто выбрал путь молчания, будьте прокляты! Все, кто работает на нацизм, будьте прокляты до 7 колена! Все, кто мучает и убивает людей, на пожизненное. Это будет, даже не сомневайтесь.
  • Максим Дизайнер
    01.07.2025
    Блестящая карьера простой провинциальной девушки. Пропаганда - совсем короткий период. Чем такие женщины глубоко за 30 привлекают финансовых директоров и будущих молодых послов в Кении - загадка, но пускай у ребят все получится. Даже немного завидую.

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

Выступ гурта «Тэхналогія», які планаваўся сёння ў Плешчаніцах, адменены3

Кучук: Я два разы плакаў у камеры наўзрыд, каб зняць псіхалагічную напругу

Ціханоўская ляціць у ЗША. Што там плануецца?13

У вёсцы пад Мінскам прадаюць катэдж з лазняй, падобнай на гасцінічны нумар1

У манастыр Наталля Пяткевіч падабрала да хустачкі французскае паліто18

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць