Грамадства99

Журналістка лукашэнкаўскага пула: Сябры і мой малады чалавек давялі мяне да нервовага зрыву ў 2020-м

Карэспандэнтка БТ Вераніка Бута, якая працуе ў лукашэнкаўскім пуле, расказала, як у 2020-м з-за цкавання трапіла ў бальніцу.

Супрацоўніца БТ Вераніка Бута. Скрын відэа «Беларусь 1»

Пра свой нервовы зрыў на хвалі тых падзей яна расказала ў перадачы «Скажінемолчі» на БТ.

«І, на жаль, у гэту бальніцу мяне прывялі мае «сябры». Гэта былі мае знаёмыя, сябры, аднагрупнікі, былыя калегі. Тыя людзі, якім я давярала. У тым ліку гэта быў і на той момант мой малады чалавек.

Былі мае блізкія сябры і тыя людзі, якія раней прыходзілі ў мой дом, да маіх бацькоў. Гэта, напэўна, больш за ўсё мяне падкасіла».

Паведамленняў ад незнаёмцаў Вераніка мала атрымлівала.

«Было літаральна некалькі паведамленняў у сацыяльных сетках з прапановай запісаць відэазварот, што я адракаюся ад журналістыкі беларускай, яны мне адкрываюць візу, я з'язджаю ў Амерыку і выплачваюць там нейкую дапамогу. І яны пачыналі гэта паведамленне (а я ляжала ў бальніцы): «Мы разумеем, як вам цяжка, мы разумеем, што цяпер адчуваеце, якія ў вас ўнутраныя пакуты».

Журналістка пула кажа, што не зламалася толькі таму, што побач была сям'я. Хоць ёй, паводле яе слоў, нібыта пагражалі, што расправяцца з ёй і бацькамі.

Большасць тых, хто ёй пісаў у 2020-м, Вераніка заблакавала. Кажа, што не можа дараваць. Хаця ў яе засталіся сябры з іншымі палітычнымі поглядамі, якія наведвалі яе ў бальніцы.

Маладому чалавеку яна таксама не даравала.

«Магу сказаць яму вялізны дзякуй. Дзякуючы яму я зразумела, які мужчына павінен быць са мной побач. І агулам перагледзела свае погляды на сям'ю, на адносіны», — кажа супрацоўніка пула.

Каментары9

  • Пытанне
    13.03.2024
    "Журналістка лукашэнкаўскага пула: Сябры і мой малады чалавек давялі мяне да нервовага зрыву ў 2020-м".
    А ў якой бальнічцы ляжала? З нярвовым зрывам. У псіхушцы?
  • Вольга
    13.03.2024
    Прыкарытныя амаральныя пакуты.
  • даведка
    13.03.2024
    Я так понял, на БТ попадаю через президентский пул...

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

«Вітаем на радзіме». Беларус распавёў пра затрыманне на мяжы за лайк і сапсаваны адпачынак10

У Італіі знайшлі цела 18-гадовай украінскай студэнткі. У дзень смерці ёй адмовілі ў працягу стажыроўкі

Начальнік сувязі 8-й арміі загінуў у выніку ўдару ўкраінскімі ракетамі

Толькі адзін выпускнік здаваў цэнтралізаваны экзамен па гэтым прадмеце3

Наталля Пяткевіч працягвае выгульваць амерыканскі гардэроб16

Кінолаг расказала пра просты тэст на выхаванасць сабакі1

Трамп абяцаў Пуціну разбамбіць Маскву к чортавай мацеры, калі Расія нападзе на Украіну6

«Вагнер» завербаваў людзей у Лондане, каб тыя выкралі расійскага бізнэсмена Чычваркіна. Адзін з іх перапісваўся з «Minsk KGB»6

Як Трамп выкарыстоўвае «тэорыю вар'ята», каб мяняць свет пад сябе. І ў яго атрымліваецца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць