Грамадства77

Гайдукевіч пахваліўся, што да яго прыехаў памочнік Трампа. А вось і не

Памочнік прэзідэнта ЗША і адзін з кіраўнікоў кіруючай у ЗША Рэспубліканскай партыі прыехаў у Беларусь па запрашэнні кіраўніка ЛДПБ Алега Гайдукевіча. Пра гэта сам Гайдукевіч пахваліўся ў сваіх сацсетках. Рэдакцыя Reform.news вырашыла праверыць, ці так гэта сапраўды.

Алег Гайдукевіч касплэіць Лукашэнку і яго Умку. На фота — сабака лідара ЛДПБ.

«Сёння па запрашэнні ЛДПБ прыехала дэлегацыя з ЗША. У яе ўваходзяць як прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі, так і Дэмакратычнай. Назаву толькі некаторых. Тут штаты, глядзіце якія, Фларыда, Нью-Джэрсі, Каліфорнія, Чыкага. Адзін з членаў дэлегацыі — гэта памочнік губернатара штата Ілінойс, кіраўнік выбарчай камісіі Чыкага ад Дэмакратычнай партыі. Ёсць там і наш ужо ўсім вядомы Стыў Самарын, які з’яўляецца памочнікам на грамадскіх пачатках прэзідэнта Трампа, і ўваходзіць у кіраўніцтва Рэспубліканскай партыі. Ёсць і прадстаўнікі рэлігійных арганізацый амерыканскіх, ёсць людзі з беларускімі каранямі, якія прыехалі сюды, і яны хочуць убачыць сваю радзіму там, дзе нарадзіліся іх продкі», — заявіў Гайдукевіч у эфіры «Мінск-Навіны» 30 чэрвеня.

«Усім вядомы» Стыў Самарын — гэта новае імя расіяніна Уладзіслава Рудольфавіча Спектарава. Ён нарадзіўся 20 лістапада 1968 года ў Самары, вучыўся на сувязіста, зацікавіўся рэлігіяй і ў 1997 годзе па пратэстанцкай лініі паехаў у ЗША.

Самарын — часты госць беларускіх прапагандысцкіх рэсурсаў з пачатку дзясятых. Ёсць такі жанр у прапагандзе — «амерыканскі эксперт» хваліць Лукашэнку. Самарын/Спектараў гадамі не выпаўзае з эфіраў, хвалячы праўленне беларускага дыктатара. У 2021 годзе «Еўрарадыё» ўважлівей паглядзела на яго і высветліла, што той стварыў дзве рэлігійныя НДА ў ЗША, ад імя адной з іх (сціпла названай Global Christian Ministry) узнагародзіў сам сябе званнем доктара багаслоўя.

На сайце «Акадэмік.ру» Самарын зрабіў сабе візітку, дзе пералічыў усе свае дасягненні. Праўда, схаваў яшчэ пра адно — у 2015 годзе яго судзілі ў Фларыдзе за дробны крадзеж.

Скрыншот са старонкі arrest.org

Чаму Гайдукевіч называе прыезд Самарына ў Беларусь чымсьці асаблівым — не зразумела.

Сам Самарын указаў у сваёй біяграфіі, што ён быў дацэнтам кафедры сусветнай эканомікі і фінансаў Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСА» ў Мінску.

Толькі ў 2025 годзе ён быў заўважаны ў нашай краіне ў студзені як «міжнародны назіральнік на выбарах прэзідэнта Беларусі», а ў маі і чэрвені ён прыходзіў на здымкі да беларускіх тэлевізійных студый у Мінску. Здаецца, Самарын ніколі не з’яжджаў.

Знайсці «памочніка Трампа» сярод кіраўніцтва чаго б ні было ў Рэспубліканскай партыі ЗША не ўдалося. Ёсць толькі запіс аб тым, што ён зарэгістраваўся як выбаршчык-рэспубліканец у Фларыдзе. Ці варта ўдакладняць, што пра «грамадскага памочніка Трампа» Гайдукевіч таксама схлусіў.

Каментары7

  • Артур
    01.07.2025
    Тое, што Гайдукевіч паназбіраў масоўку з ліку амерканскіх маргіналаў савецкага ды расейскага паходжання - нікому нецікава. Самае цікавае на фота - гэта знаёмы сабака. Ці гэта тый жа самы, фота ў лажку з якім пад супольнай коўдрай Гайдукевіч выкладаў у сацсетках?
  • Не галасіце
    01.07.2025
    У нашыя часы, калі Нацыянальныя лідары прызначаюцца пратаколамі "дэмакратычных сілаў" за подпісам памагатай КДБ, запісаць сябе ў "памочнікі Трампа" не такая ўжо і дзівота.
  • Абу
    01.07.2025
    Алежыку, з ягонымі звычкамі, варта быць асцярожней з сабачкам. А то раптам пёсель прыме алежыкаву цацку за сваю гумовую костачку.

Цяпер чытаюць

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі20

Аятала Хаменеі ўпершыню за некалькі тыдняў з'явіўся на публіцы

Дэпутат Гайдукевіч заклікаў нападаць на апазіцыянераў за мяжой: Гэты ўчынак будзе залічаны пры вяртанні15

Што вядома пра сетку кол-цэнтраў, якія ўцюхвалі беларускім пенсіянерам біядабаўкі4

Жонка трактарыста ўразіла колькасцю сыроў і каўбас, якія падарылі мужу на працы33

Дажджы вяртаюцца. Але будзе цёпла

У Мінску колькасць немаўлят скарацілася на траціну проці 2020 года21

Расія засакрэціла амаль усю статыстыку па дэмаграфіі5

Пошук у Google зніжае крэатыўнасць — людзі пачынаюць думаць аднолькава

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы6

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць