Надвор'е99

Як перажыць спёку?

Сёння ў Беларусі чакаецца да +35°С. Як перажыць спёку з найменшай шкодай для здароўя? Нагадваем важныя правілы бяспекі.

Падчас спёкі нашаму целу можа быць цяжка кампенсаваць высокую тэмпературу навакольнага асяроддзя і ахалоджваць сябе. Наступствы — перагрэў і цеплавы ўдар. Небяспека расце ва ўмовах высокай вільготнасці, калі пот выпараецца з меншай хуткасцю, а таксама ў залежнасці ад стану здароўя.

Узрост, наяўнасць атлусцення, ліхаманкі ці абязводжвання, сардэчныя і ментальныя хваробы, дрэнны кровазварот, сонечны апёк, ужыванне лекаў і алкаголю — усё гэта ўплывае на тое, як мы пераносім спякотнае надвор’е.

Але нават маладым людзям, што не маюць хранічных хвароб, можа зрабіцца блага ў спёку. Пазбегнуць гэтага можна так:

Праводзьце на вуліцы менш часу, асабліва ў сярэдзіне дня, калі тэмпература самая высокая. Калі ж вы працуеце або трэніруецеся на дварэ, рабіце частыя перапынкі ў цені ці ў памяшканні пад кандыцыянерам, падчас якіх піце ваду.

Выкарыстоўвайце сонцаахоўную касметыку і не забывайцеся яе нанава наносіць на скуру праз пэўны час.

Перагледзьце інтэнсіўнасць сваіх спартовых трэніровак — пачынайце заняткі з малой нагрузкі і павышайце яе паступова. Гэты ж прынцып варта прымяняць і падчас звычайнай працы.

Насіце лёгкае і свабоднае адзенне светлых колераў. Калі працуеце на дварэ, надзявайце галаўны ўбор. Праверце, ці ўсё добра з вашым сябрам ці суседам, і папрасіце зрабіць тое ж самае для вас.

Не гатуйце ежу з дапамогай пліты ці духоўкі, бо гэта зробіць тэмпературу ў памяшканні яшчэ вышэйшай. Прымайце халодны душ ці ванну, каб ахаладзіць цела. Піце больш вады, чым звычайна, не чакайце пачуцця смагі.

Пазбягайце прамых сонечных промняў і хавайцеся пры магчымасці ў цень. Не пакідайце дзяцей ці жывёл адных у аўтамабілі. Ешце менш.

Аддавайце перавагу садавіне, багатай на клятчатку і сокі, і пазбягайце ежы, у якой шмат бялку, — арганізму будзе цяжка ператраўляць яе ў спёку.

У групе рызыкі — пажылыя людзі, асабліва старэйшыя за 75 гадоў, дзеці да двух гадоў, а таксама людзі з хранічнымі хваробамі, у тым ліку з захворваннямі сэрца, нырак ці лёгкіх, дыябетам, хваробай Паркінсана і некаторымі ментальнымі хваробамі.

Не ў меншай небяспецы і тыя, хто праводзіць шмат часу на дварэ ці ў гарачых памяшканнях, напрыклад, тыя, хто жыве на верхніх паверхах шматпавярховіка, бяздомныя людзі ці тыя, хто працуе на вуліцы.

Цеплавое знясіленне 

Так называюць клінічны сіндром, які можа здарыцца пасля ўздзеяння на арганізм высокіх тэмператур і які часта суправаджаецца абязводжваннем. 

Адрозніваюць два тыпы цеплавога знясілення. На першы з іх, звязаны з недахопам вады, паказвае празмерная смага, боль галавы, слабасць і страта прытомнасці. 

Ёсць і другі тып цеплавога знясілення, выкліканы недахопам у арганізме соляў, неабходных для падтрымкі належнага ўзроўню вады. У гэтым выпадку адзначаюць такія сімптомы, як млоснасць, ваніты, спазмы ў мускулах і галавакружэнне. І яшчэ важна: падчас спёкі трэба ўважліва ставіцца да такіх сімптомаў, як бледная скура, празмернае потавыдзяленне, стомленасць і зблытаная свядомасць.

Цеплавое знясіленне не пагражае жыццю, але, калі не ставіцца да яго сімптомаў сур'ёзна, яно можа перарасці ў нашмат больш небяспечную з'яву — цеплавы ўдар.

Таму калі вы ці нехта побач з вамі мае адзначаныя вышэй сімптомы, ваш першы крок — неадкладна пайсці ў халаднаватае месца і адпачыць, лепей за ўсё рабіць гэта ў пакоі з кандыцыянерам. Таксама раяць піць шмат вадкасці і пазбягаць кавы і алкаголю, бо такія напоі, наадварот, спрыяюць вывядзенню вадкасці з арганізма. 

Варта зняць з сябе лішняе адзенне і прыняць халодны душ ці ванну ці хаця б абцерці цела мокрай халоднай губкай. Можна прымяняць і іншыя спосабы, каб ахаладзіць сябе, напрыклад, пакласці мокры халодны ручнік на лоб.

Калі ўсе гэтыя меры не дапамагаюць на працягу 15 хвілін, трэба неадкладна шукаць прафесійную медыцынскую дапамогу.

Цеплавы ўдар

Гэта найбольш сур'ёзнае медычнае наступства спёкі. Цеплавы ўдар можна атрымаць, калі цела праз спёку больш не можа кантраляваць сваю тэмпературу. Гэта адбываецца так: тэмпература цела павышаецца, механізм потавыдзялення парушаецца, і цела губляе здольнасць ахалоджваць сябе.

Падчас цеплавога ўдару тэмпература цела чалавека можа павысіцца да 40-41 градуса ўсяго за 10—15 хвілін. Гэта, у сваю чаргу, можа хутка нанесці сур'ёзную шкоду мозгу, сэрцу, ныркам і мышцам. Калі не прыняць мер, цеплавы ўдар можа выклікаць інваліднасць ці нават смерць чалавека.

Сімптомы цеплавога ўдару наступныя:

  • Высокая тэмпература цела (40 градусаў ці нават вышэйшая). Гэта галоўная прыкмета цеплавога ўдару.
  • Змены ў псіхічным стане ці ў паводзінах. Зблытаная свядомасць, нездаровая ўзбуджанасць, незразумелая гаворка, раздражняльнасць, трызненне, сутаргі і кома — усё гэта можа быць вынікамі цеплавога ўдару.
  • Анамальнае потавыдзяленне. Калі цеплавы ўдар выкліканы спякотным надвор'ем, ваша скура будзе гарачай і сухой.
  • Таксама пры цеплавым удары, выкліканым сур'ёзнымі фізічнымі нагрузкамі, скура будзе сухой ці толькі крыху вільготнай.
  • Млоснасць і ваніты. Пачырванелая скура. Частае дыханне і пульс. Галаўны боль.

Пры цеплавым удары, раяць медыкі, варта адразу ж звярнуцца па медыцынскую дапамогу. Пакуль вы яе чакаеце, памясціце чалавека, які атрымаў цеплавы ўдар, у цень ці ў памяшканне і зніміце з яго лішняе адзенне.

Потым пастарайцеся ахаладзіць цела чалавека любымі магчымымі спосабамі.

Змясціце яго ў халодную ванну ці душ, намачыце губку халоднай вадой і пратрыце яго цела, пакладзіце пакеты з лёдам або мокрыя халодныя ручнікі на галаву, шыю, падпахі і пахвіны чалавека.

Каментары9

  • Жвір
    03.07.2025
    Не валяйцеся на пляжы, наведвайце паркі, лясы, скверы, асабліва, калі ў іх ёсьць вадаёмы, дзе можна апаласнуцца, мінімум адзеньня, але ў капелюшы (пажадана каўбойскага фасону) і сонцазахісных акулярах(!), а ў хатах трымайце вокны закрытымі ад пранікненьня сонца і хадзіце цалкам голымі. Не ўжывайце алкашку й не паліце цыгарэты ды розныя вэйпы-дрэйпы.
  • Малады корч
    03.07.2025
    %, людзі ж у розных акалічнасьцях, нехта во шпалы цягае, нехта гудрон залівае, кладзе асфальт, косіць траву ці капае траншэю...
  • .
    03.07.2025
    У такія дні рэальна павышаецца смяротнасць, не да бравады.
    Акрамя сардэчных хвароб і інфекцыйныя (бо слізістая перасушана).
    Калі людзі не часта сустракаюцца са спёкай, могуць недаацэньваць пагрозы.

Цяпер чытаюць

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту1

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Усе навіны →
Усе навіны

У Жытоміры прагучаў моцны выбух1

«Ён міністр з часоў нараджэння Хрыстовага і яшчэ ні разу не сказаў нічога вартага». Марк Рутэ без дыпламатыі выказаўся пра Сяргея Лаўрова4

Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт3

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя5

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту1

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць