Свет33

Пуцін прапанаваў мяняць беларускую бульбу на «шчаслівы сіроп»

Пуцін сустрэўся з удзельнікамі форуму «Моцныя ідэі для новага часу». На мерапрыемстве здарылася пацешная сцэнка, падчас якой кіраўнік Расіі зноў выказаўся пра гародніну, якая ў Беларусі аказалася ў дэфіцыце. 

Пуцін падышоў да стэнда кампаніі «Дзікая Сібір», якая робіць сіропы з таёжных ягад, траў і кедравых арэхаў. Яе кіраўнік Аляксандр Дзееў расказаў, што ў апошнія два месяцы 5% замоў кампаніі прыпадае на спажыўцоў з Беларусі. Пуцін на гэта адрэагаваў жартам: «Будзем мяняць на бульбу».

Дзееў адзначыў, што з бульбай ягоны сіроп будзе нават смачнейшым. Бо кедравы арэх змяшчае амінакіслату, якая паступае толькі звонку. А пры ўжыванні сіропу з ім чалавек адчувае шчасце, бо сінтэзуецца сератанін. 

Уладзімір Пуцін не ўпершыню закранае тэму беларускай бульбы. У канцы мая падчас нарады ён быў шчыра здзіўлены факту дэфіцыту гародніны ў Беларусі. 

Каментары3

  • Ёсік
    04.07.2025
    Усё для тваіх жаўнераў. Калі папросіш больш, хутчэй за ўсё твой васал свае майткі ім аддасьць, абы камусьці падыйшлі.
  • .
    04.07.2025
    Няма пацешнага. Стэрэатыпы і гэбісцкае гыгыканне.
    Не трэба шукаць чалавечнае (гумар) у нелюдзей, яно ёсць, але вельмі спецыфічнае абмежаванае.
  • Несумленны вытворца
    04.07.2025
    Цікава, а сам ён гэты сіроп еў? Падазраю, што не - грэбуе жэрці сумесь аспартама, крахмала ды араматызатара.

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?8

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прыгатаваў дранік у выглядзе карты краіны і павесяліў карыстальнікаў сеціва

У Расіі канчаткова заблакавалі YouTube, WhatsApp і Facebook17

«Супрацоўнікі былі ў паніцы». У італьянскім візавым цэнтры памёр чалавек7

У Мінску вядомыя вытворцы касметыкі адкрываюць незвычайную кавярню

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх7

Іна Кулей: Мілінкевіч пакуль ляжачы хворы, але пільна сочыць за навінамі7

Беларускія аператары прыдумалі, як можна абыходзіць абмежаванні безлімітаў1

Літоўскі інтэлектуал: Беларусы любяць свабоду не толькі на словах, але і на справе10

У Салігорскім раёне мужчына два разы пагражаў узарваць вышку за кепскі інтэрнэт3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?8

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць