Свет33

Два чалавекі загінулі падчас ультрамарафону ў Расіі

Ультрамарафон пачаўся ўчора ў Мурманскай вобласці. З-за складаных умоў надвор'я яго хацелі адмяніць, але перадумалі і далі старт. У выніку 6 ліпеня раніцай падчас масавага забегу па гарах у Кіраўску загінулі двое яго ўдзельнікаў.

Падчас ультрамарафону «Хібіны», што праходзіў у Мурманскай вобласці, загінулі два чалавекі — 61-гадовая жыхарка Санкт-Пецярбурга і 47-гадовы масквіч. Яшчэ двое ўдзельнікаў былі шпіталізаваныя ў стане сярэдняй цяжкасці.

Спаборніцтвы распачаліся напярэдадні, калі ўдзельнікі ўжо падняліся ў горы. Аднак надвор’е рэзка пагоршылася: на перавале быў мокры снег, вецер хуткасцю звыш 20 м/с і тэмпература каля нуля.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай смерці стала пераахаладжэнне. Удзельнікі вымушаныя былі бегчы па слізкіх камянях і заснежаных цяснінах.

Арганізатары марафону, як сцвярджаецца, за два дні да пачатку разглядалі магчымасць скасаваць мерапрыемства з-за дрэннага прагнозу надвор’я і рэкамендацый МНС. 

Усе забегі, запланаваныя на гэты дзень, скасаваныя. Ультрамарафонцаў, якія дабеглі да кантрольнага пункта, цяпер рыхтуюць да эвакуацыі.

Следчы камітэт РФ распачаў крымінальную справу паводле артыкула аб аказанні паслуг, што не адпавядаюць патрабаванням бяспекі для жыцця і здароўя.

Ультрамарафон — гэта від бегавых спаборніцтваў, якія перавышаюць стандартную марафонскую дыстанцыю ў 42 кіламетры. Звычайна гэта забегі на 50, 100, 160 км і больш, або спаборніцтвы, дзе трэба прабегчы як мага большую адлегласць за вызначаны час (напрыклад, за 12 або 24 гадзіны).

Часта ўльтрамарафоны праходзяць па складаных маршрутах: у гарах, па бездарожжы, па пустынях ці ў цяжкіх кліматычных умовах. 

Каментары3

  • падзякі надвор'ю
    06.07.2025
    ну не забівалі ўкраінцаў, ужо добра
  • Ёсік
    06.07.2025
    Прабачце, шаноўная рэдакцыя, але навошта інфармацыя аб расейскіх навінах на платформе беларушчыны? Ультра марафон, раніцай аб жорсткай пасадцы самалёта ў Краснадары, пуцін забоўцу ўзнагародзіў і г.д. Мо да Беларусі вернемся, а то нейкі газманаўскі рускі мір не адпускае вас, а вы нам гэтае га.но кідаеце.
  • Барадзед
    06.07.2025
    падзякі надвор'ю, они существуют в такой холодной заднице, конечно им хочется в Украину.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам32

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць40

Пажар у Пухавіцкім раёне, дзе загінулі ўнучка і бабуля, быў выкліканы падпалам1

Беларус знайшоў рэдкую манету. За яе даюць ужо 18 тысяч рублёў, але таргі працягваюцца6

22-гадовы каліновец Ціхан «Франц» Клюкач атрымаў кантузію3

25 гадоў таму быў выкрадзены тэлеаператар Дзмітрый Завадскі1

У Віцебску асвоілі будаўніцтва тэхнічнага флота: зрабілі ўласны цеплаход4

Дзяўчына адкрыла ў старой сельскай школе пад Слуцкам рэтра-музей5

З’езд КПРФ абвясціў памылковым даклад Хрушчова пра культ асобы Сталіна15

Трамп пра ідэю Маска стварыць трэцюю партыю ў ЗША: Цалкам «зляцеў з катушак»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам32

Ціханоўскі: Я ж не ведаў, што людзі баяцца паказваць твары і баяцца за сваіх сваякоў! Я набіваю гузы сам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць