Грамадства11

Беларус хацеў нелегальна правезці праз мяжу насенне цюльпанаў, цяпер можа страціць машыну

49-гадовы грамадзянін Беларусі спрабаваў перавезці праз мяжу з Польшчай партыю цыбулін цюльпанаў коштам каля 2,5 тысячы рублёў. У пункце пропуску «Казловічы» ён заявіў мытнікам, што нічога забароненага або абмежаванага пры сабе не мае, але гэта аказалася не так, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Аўтамабіль Iveco праверылі з дапамогай сканера, пасля чаго накіравалі на падрабязны дагляд. Там мытнікі знайшлі 550 цыбулін цюльпанаў — прадукцыю з высокай фітасанітарнай рызыкай. Яе схавалі ў тайніках кабіны: за панэллю прыбораў, пад сядзеннямі і дэкаратыўнымі накладкамі.

У выніку тавар і грузавік 2023 года выпуску коштам каля 440 тысяч рублёў былі канфіскаваныя.

Брэсцкая мытня распачала адміністрацыйны працэс па арт. 15.1 КаАП. Мужчыну пагражае штраф да 30 базавых велічынь і канфіскацыя схаванага тавару разам з транспартам.

Каментары1

  • Не понимаю
    28.08.2025
    В чем их фитосанитарная опасность?

Цяпер чытаюць

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?1

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»35

Учора Латвія змяніла правілы перасячэння мяжы. Беларусы сутыкнуліся з першымі цяжкасцямі2

У беларусаў у Расіі інтэрнэт працаваць не будзе7

Лукашэнка: Перад кожным кіраўніком павінна ляжаць шпаргалка, куды ён і колькі завязе трактароў, камбайнаў і масла2

Узбекскі цуд: як краіна паціху становіцца новым эканамічным драконам12

Трамп прапануе фінансаваць перамогу Украіны за кошт Кітая1

Анджэй Пачобут увайшоў у пералік трох фіналістаў прэміі імя Сахарава

У ChatGPT можна будзе генераваць эротыку7

Скам-фабрыкі ў М'янме — што гэта і як працуюць. На адну з такіх, верагодна, вывезлі і беларуску Веру6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?1

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць